Вінцэнт Корвін-Гасеўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 5:
|Партрэт = Vincent Korvin-Gasieŭski. Вінцэнт Корвін-Гасеўскі (1650-1651).jpg
|Шырыня партрэту =
|Подпіс партрэту = Вінцэнт Корвін-Гасеўскі. Мастак Даніэль Шульц малодшы, [[XVII стагодзьдзе|XVII ст.]]
|Герб = Slepowron.svg
|Шырыня гербу =
Радок 15:
|Наступнік =
|Імя пры нараджэньні =
|Нарадзіўся = [[1620]]
|Месца нараджэньня = [[Воўчын]] [[Берасьцейскі павет|Берасьцейскага павету]]
|Памёр = {{Памёр|29|11|1662}}
Радок 28:
|Колер загалоўку =
}}
'''Вінцэнт Аляксандар Корвін-Гасеўскі''' (каля [[1620]], [[Воўчын]] [[Берасьцейскі павет|Берасьцейскага павету]] — {{Памёр|29|11|1662}}, [[Астрына]] [[Лідзкі павет|Лідзкага павету]]<ref name="sahanovic">[http://slounik.org/120338.html Гасеўскі Вінцэнт Корвін] // {{Літаратура/Невядомая вайна: 1654—1667|к}}</ref>) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. [[Стольнік вялікі літоўскі|Стольнік]] ([[1646]]—[[1652]]1646—1652) і [[падскарбі вялікі літоўскі]] ([[1652]]—[[1654]]1652—1654), [[гетман польны літоўскі]] (з [[1654]]). [[Генэрал артылерыі літоўскай]] ([[1651]]).
 
== Жыцьцяпіс ==
Радок 35:
Навучаўся ў [[Віленская езуіцкая акадэмія|Віленскай езуіцкай акадэміі]], потым у [[Рым]]е, [[Падуя|Падуі]] і [[Вена|Вене]]<ref name="sahanovic"/>.
 
Па вяртаньні на Бацькаўшчыну атрымаў ад караля і вялікага князя [[Уладзіслаў Ваза|Ўладзіслава Вазы]] пасаду [[стольнік вялікі літоўскі|стольніка вялікага літоўскага]] ([[1646]]). У [[1648]] падпісваў элекцыю [[Ян Казімер|Яну Казімеру]], якога падтрымліваў яшчэ да абраньня на сталец.
 
Служыў у войску пад камандай [[Януш Радзівіл|Януша Радзівіла]], калі той вёў барацьбу з казакамі. Удзельнік [[Бітва пад Лоевам|Бітвы пад Лоевам]] ([[1649]]). З [[1651]] — [[Генэрал артылерыі літоўскай|генэрал артылерыі]], таго ж году ў [[Бітва пад Чарнобылем|бітве пад Чарнобылем]] разьбіў казацкае войска палкоўнікаў Антонава і Адамовіча. У [[1654]] атрымаў булаву гетмана польнага літоўскага ад Януша Радзівіла, якога папярэдне прызначылі [[гетман вялікі літоўскі|гетманам вялікім літоўскім]]. Гэтым прызначэньнем кароль польскі і вялікі князь літоўскі [[Ян Казімер]] хацеў абмежаваць уплыў Януша Радзівіла ў войску, прызначыўшы на пасаду яго даўняга непрыяцеля<ref>{{артыкул|аўтар=Прыбытка, Г.|загаловак=Барацьба магнацкіх груповак у другой палове XVII — пачатку XVIII ст.|арыгінал=|спасылка=|аўтар выданьня=|выданьне=Спадчына|тып=|месца=Мн.|выдавецтва=[[Полымя (выдавецтва)|Полымя]]|год=1995|выпуск=|том=|нумар=5|старонкі=38—39|isbn=}}</ref>.
 
У [[Вайна 1654—1667 гадоў|вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай]] падпісаў у [[Кейданы|Кейданах]] [[Кейданская унія|швэдзка-літоўскую унію]]. Аднак неўзабаве зрабіўся прыхільнікам прымірэньня [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] і [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавы]] для супольнай барацьбы супраць [[Швэцыя|Швэцыі]]. Выступіў за захаваньне уніі Вялікага Княства Літоўскага з Каралеўствам Польскім.
Радок 43:
У выніку канфлікту зь Янушам Радзівілам В. Корвін-Гасеўскага арыштавалі ў Кейданах і як палоннага перавезьлі да [[Каралявец|Караляўца]]. У няволі здолеў атрымаць ад [[Карл Х Густаў|Карла Х Густава]] пісьмовае пацьверджаньне намеру нападу на Маскоўскую дзяржаву, якое па вызваленьні перадаў маскоўскаму цару [[Аляксандр Міхайлавіч|Аляксандру Міхайлавічу]].
 
Увесну [[1656]] уцёк зь няволі на [[Вялікае Княства Літоўскае|Літву]], дзе ўласным коштам сабраў некалькі харугваў. У змаганьні са швэдамі дайшоў да [[Варшава|Варшавы]]. Удзельнік аблогі [[Тыкоцін]]а ды няўдалай [[Бітва пад Варшаваю (1656)|бітвы пад Варшаваю]] ([[1656]]), па якой швэды ізноў занялі сталіцу Каралеўства Польскага.
На загад Яна Казімера са сваімі харугвамі накіраваўся ва [[Усходняя Прусія|Ўсходнюю Прусію]] і Вялікае Княства Літоўскае. Меў канфлікт з гетманам вялікім літоўскім [[Павал Ян Сапега|Паўлам Янам Сапегам]]. [[8 кастрычніка]] [[1656]] пад [[Просткі|Просткамі]] дашчэнту разьбіў брадэнбурскае і швэдзкае войска. Узяў у палон князя [[Багуслаў Радзівіл|Багуслава Радзівіла]]. Тую бітву ў рамане «[[Патоп (раман)|Патоп]]» апісаў [[Генрык Сянкевіч]].
 
Наступная [[бітва пад Філіпавам]] ([[22 кастрычніка]] [[1656]]) скончылася перамогай войскаў фэльдмаршала [[Густаў Атон Стэнбак|Густава Атона Стэнбака]]. У час хаосу бітвы Багуславу Радзівілу пашчасьціла ўцячы. У [[1658]] змагаўся са швэдамі на [[Інфлянты|Інфлянтах]] і [[Жамойць|Жамойці]].
 
Увосень [[1658]] у бітве з маскоўскім войскам пад [[Вільня]]й трапіў у палон — у суперніцтве з [[Павал Ян Сапега|Паўлам Янам Сапегам]], не чакаючы дапамогі, напаў на маскоўскае войска і быў разьбіты. Спробы П. Я. Сапегі вызваліць В. Корвін-Гасеўскага былі безвыніковымі. Больш за тры гады правёў у няволі ў [[Масква|Маскве]], аднак умовы ягонага ўтрыманьня не былі цяжкімі: у зьняволеньні працаваў зь літаратураю, рабіў пераклады з францускае мовы, пісаў. У красавіку [[1662]] яго выменялі на пяць маскоўскіх ваяводаў. Атрымаў за службу [[Кейданы]].
 
У лістападзе [[1662]] В. Корвін-Гасеўскага накіравалі да Вільні на размову з узбунтаваным літоўскім войскам. Тамака яго арыштаваў віцэ-маршалак Канстатын Катоўскі. [[29 лістапада]] [[1662]] жаўнеры сканфэдэраванага войска злачынна забілі В. Корвін-Гасеўскага.
 
Пахавалі гетмана ў віленскім касьцёле Сьвятога Казімера, выканаўцаў забойства пакаралі сьмерцю.
Радок 57:
== Галерэя ==
<center><gallery widths=150 heights=150 caption="Іканаграфія Вінцэнта Корвін-Гасеўскага" perrow="4">
Файл:Vincent Korvin-Gasieŭski. Вінцэнт Корвін-Гасеўскі (XVII).jpg|Невядомы мастак, 1-я пал. [[XVII стагодзьдзе|XVII ст.]]
Файл:Vincent Korvin-Gasieŭski. Вінцэнт Корвін-Гасеўскі (C. Steffens, 1844).jpg|Carl Heinrich Steffens, па [[1843]]
Файл:Vincent Korvin-Gasieŭski. Вінцэнт Корвін-Гасеўскі (1862).jpg|Ю. Т. Палкоўскі, [[1862]]
Файл:Vincent Korvin-Gasieŭski. Вінцэнт Корвін-Гасеўскі (1860-1866).jpg|[[Войцех Герсан]], каля [[1860]]-[[1866]]
</gallery></center>