Гарэлка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылак
Радок 7:
 
== Гісторыя ==
Гарэлка зьявілася ў [[ВКЛ]] на мяжы [[XV стагодзьдзе|XV]]—[[XVI стагодзьдзе|XVI]]XV—XVI стагодзьдзяў зь [[Нямеччына|Нямеччыны]], як сьведчыць і пачатковая назва — «віна гарэлае» (калька зь [[нямецкая мова|нямецкага]] ''Geprant Wein''). Падобным чынам называлася гарэлка ва ўсіх народаў, што ўваходзілі ў [[Рэч Паспалітая|Рэч Паспалітую]] — [[палякі|палякаў]], [[украінцы|украінцаў]], [[літоўцы|літоўцаў]]. Да [[XVII стагодзьдзе|XVII стагодзьдзя]] была адносна дарагой і маладаступнай, аднак па меры адноснага зьмяншэньня выдаткаў на яе вытворчасьць паступова выцясьняла [[піва]] і асабліва [[мёд пітны]], з канца XVII — пачатку [[XVIII стагодзьдзе|XVIII стагодзьдзя]] заняўшы месца асноўнага алькагольнага напою. У залежнасьці ад ступені [[дыстыляцыя|дыстыляцыі]] яе мацунак вагаўся ад 15—20% (гэтак званая простая) да [[акавіта|акавіты]] (каля 70%). Папулярнымі напоямі [[шляхта|шляхты]] былі розныя [[лікёр]]ы, [[настойка|настойкі]] і [[наліўка|наліўкі]] на аснове гарэлкі, з дадаткам [[зёлкі|зёлак]], [[мёд]]у, [[спэцыі|спэцыяў]], [[ягады|ягад]], цукру — [[зуброўка (напой)|зуброўка]], [[крупнік]], [[крамбамбуля (напой)|крамбамбуля]], [[траянка]] і г. д. Гарэлка, вытрыманая ў [[дуб]]овых бочках на працягу 5—10 гадоў, называлася [[старка]]. Асноўнай сыравінай для вырабу гарэлкі доўгі час было [[жыта]], у тым ліку ў форме [[солад]]у, аднак з [[1830-я|1830-х]] гадоў сьпірт і гарэлку пачалі атрымліваць пераважна з [[бульба|бульбы]], што рэзка зьнізіла яе [[сабекошт]], а разам з тым і [[якасьць]] (гарэлку з бульбы цяжка ачысьціць ад [[сівушныя алеі|сівушных алеяў]]). У [[XIX стагодзьдзе|XIX стагодзьдзі]] вытворчасьць гарэлкі была асноўнай галіной харчовай прамысловасьці Беларусі, прыносячы вялікія прыбыткі вытворцам і дзяржаўнаму скарбу. Сотні дробных [[бровар]]аў, пераважна з 4—5 працаўнікамі і гадавой вытворчасьцю каля 10 000 вёдзер (120 000 л) існавалі амаль у кожным буйным маёнтку. Падатковая палітыка расейскага ўраду стымулявала перавагу гарэлкі над усімі іншымі алькагольнымі напоямі. У [[1859]] годзе 46% даходаў дзяржаўнага бюджэту [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]] давалі [[падатак|падаткі]] ад продажу і вытворчасьці алькагольных напояў (у асноўным гарэлкі), а ў [[Гарадзенская губэрня|Гарадзенскай губэрні]] на іх долю прыходзілася 55% дзяржаўных даходаў. Мацунак гарэлкі ў XIX стагодзьдзі ня быў стандартызаваны, значная частка мела мацунак каля 30%. Для падаткаабкладаньня абсалютнага ўтрыманьня алькаголю ў пэўнай колькасьці сьпіртных напояў вымяралі ў «градусах». 1 «градус» адпавядаў 1,23 л чыстага сьпірту, 1 вядро 40% гарэлкі — 4 градусам, вядро чыстага сьпірту — 10 градусам. Заслугай рускага [[хімік]]а [[Дзьмітры Мендзялееў|Дзьмітрыя Мендзялеева]] ([[1865]]) лічыцца абгрунтаваньне ім сучаснага стандарту ўтрыманьня сьпірту ў гарэлцы [[Расея|Расеі]] і краінкраінаў [[СНД]] — 40% аб. У канцы XIX стагодзьдзя, калі ў [[расейская мова|расейскай мове]] канчаткова замацавалася слова «водка», у Беларусі выраблялася больш за 16 літраў гарэлкі на чалавека штогод. З [[1894]] году ў [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]] існавала [[дзяржаўная манаполія]] на продаж гарэлкі, з 1914 году дзейнічаў «[[сухі закон]]», аднак у [[1923]] году савецкі ўрад быў вымушаны ізноў легалізаваць гарэлку. Пад час абедзьвюх сусьветных войнаў гарэлка набыла статус унівэрсальнага эквіваленту, свайго кшталту «вадкіх грошай», які захоўваўся праз усю савецкую эпоху.
 
Рытуальная роля гарэлкі ў традыцыйных абрадах беларускага сялянства ([[вясельле]] і іншых) усталявалася параўнаўча нядаўна, прыкладна ў XVIII стагодзьдзі, з глыбокай старажытнасьці яе адыгрывала піва.
 
== Этнаграфія ==
Гарэлка — моцны напой, які мае экстраўтылітарныя рысы і пэўны сэміятычны статус. Згодна з запісамі са [[Століншчына|Століншчыны]], [[Бог]], ведаючы, што гарэлку гоніць [[чорт]], благаславіў яе, каб людзі, што неня злоўжываюць, былі моцныя і здаровыя. У той жа час за выдумку чорта гнаць гарэлку з жыта Бог у дзесяць разоў скараціў ураджай. Зьяўленьне першага бровару гэтаксама зьвязваецца з чортам. Захацеў ён выведаць у [[Ной|Ноя]] пра Божыя справы, але ніяк неня мог разьвязаць яму языка. Вось і скарыстаўся чорт дапамогаю жанчыны, якая праз сваю цікаўнасьць і даверлівасьць дапамагла яму ў стварэньні гарэлкі.
 
=== Пахаваньне ===
Радок 21:
 
=== Каляндарныя сьвяты ===
Гарэлка — адзін зь неабходных элемэнтаў каляндарных сьвятаў. Амаль усе земляробчыя абрады праводзілі па канонах старажытных аграрна-культавых дзеяў, якія патрабавалі шырокага разгулу, весялосьці, багацьця страў. У народнай сьвядомасьці захавалася псыхалягічная матывіроўка сакральнасьці ў неабходнасьці «піру» ў сьвяты, зьвязаныя зь земляробствам: «Без гарэлкі і празьнік ня ў празьнік». Значным сьведчаньнем важнай ролі гарэлкі, піва стала сумяшчэньне значэньняў «піцьцё, пачастунак» і «вялікае сьвята» ў адным слове — [[канун]]. А ў абрадавых велічальных песьнях «сам Бог мяды сыціць, [[Ільля (прарок)|Ільля]] піва варыць», а добры гаспадар прымае «Бога зялёным віном, Сьвяту Прачысту салодкай гарэлкаю». Усьведамленьне залежнасьці плёну ад частаваньня характэрна для большасьці абрадаў. Да прыкладу, на вячэру пасьля вывазкі гною запрашаліся зусім незнаёмыя людзі: «Хадзіце, выпіце чарку, каб жыта вялося», а за сталом чарцы папярэднічаў тост: «Як вып’еш, так і адмочыць. Піце, каб усходы былі часьцейшыя і гусьцейшыя». У гэтым выпадку імітатыўная магія прыпадабняе гарэлку да дажджу. У талочных песняхпесьнях: «Піце, мае жнейкі, да дна, каб на лета жыта радна».
 
Гарэлка ўваходзіла ў сьпіс абавязковых дароў у часе абходных абрадаў. Частавалі калядоўшчыкаў, валачобнікаў (глядзіце тут формулу «Кварту гарэлкі, сыр на талеркі»). У аказіянальнай абраднасьці гарэлка скарыстоўвалася пры пабудове хаты (пілі пасьля першых трох вянцоў, пасьля закладваньня маціцы і на навасельлі). Абавязковае частаваньне гарэлкі пры продажы або куплі буйной жывёлы. У народнай мэдыцыне гарэлка ўваходзіць у лекавы арсэнал найперш пры ліхаманцы, для гэтае пэрсаніфікаванай хваробы замаўлялі нават асобную чарку ў карчме: «Сюды мая цётка зараз прыйдзе, то гэтую гарэлку вып’е» ([[Ваўкавыскі павет]]).
Радок 28:
Мае міталягічны падтэкст і наступны фальклёрны матыў: менавіта з п’яных гасьцей жартавала нячыстая сіла; вядомы шэраг былічак пра п’янага, які блудзіў па лесе, прачынаўся сярод балота, атрымліваў у падарунак «шышкі» і падоюнае. Відаць, ап’яненьне (у тым ліку наркатычнае) парушала прастора-часавыя арыенціры, спрыяла падобным кантактам зь «нежыцьцю», як бы здымаючы межы паміж сьветамі. Папулярныя і сюжэты пра напусканьне псоты менавіта праз гарэлку; дарэчы, прысушкі гэтаксама намаўляліся на гарэлку, а не на ваду альбо на ежу.
 
П’янства ў народных поглядах належала неня толькі асуджаць, але і лячыць, бо называлася яно «хваробай над хваробамі».
 
== Крыніцы ==