Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
д стыль
Радок 1:
{{Плянаваная рэкамэндацыя}}
{{Скарачэньне|ВП:КВД}}
Артыкулы ў Вікіпэдыі мусяць грунтавацца на '''вартых даверу, апублікаваных крыніцах''', каб забясьпечваць паданьне '''ўсіх больш-менш пашыраных поглядаў''', якія прысутнічаюць у такіх крыніцах (глядзіце [[Вікіпэдыя:Нэўтральны пункт гледжаньня]]). Слова «крыніца» мае ў Вікіпэдыі тры значэньні: уласна частку твору (артыкула, дасьледаваньня, дакумэнту, кнігі), аўтара твору (напрыклад, пісьменьніка) і яго выдаўца (напрыклад, ''«Наша Ніва»'' або ''выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі»''). Усе яны могуць уплываць на надзейнасьць. З гэтай прычыны вартымі даверу крыніцамі могуць быць як апублікаваныя матэрыялы з вартым даверу працэсам апублікаваньня; гэта могуць, быцьтак і аўтары, якія лічацца экспэртамі ў адпаведнай тэме;, або і першае, і другое.
 
Надзейнасьць крыніцы і падставы даверу да яе залежаць ад кантэксту. Увогуле, чым болей людзей заангажаваныя ў праверку зьвестак, аналіз юрыдычных пытаньняў і вычытку зьместу, тым больш надзейнай становіцца публікацыя. Крыніцы '''мусяць проста перадаваць''' інфармацыю так, як яна падаецца ў артыкуле, і фармуляваць адпаведныя сьцьверджаньні. Калі на нейкую тэму няма крыніцаў, вартых даверу, то ў Вікіпэдыі ня мусіць быць артыкула на гэтую тэму.