Ена: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 15:
Увядзеньне ў абарачэньне гэтай валюты была часткай пляну [[рэстаўрацыя Мэйдзі|ўрада Мэйдзі]] па праграме мадэрнізацыі эканомікі Японіі. Урад імкнуўся да стварэньня адзінай валюты па ўсёй краіне па ўзоры эўрапейскіх дзесятковых валютных сыстэмаў. Да рэстаўрацыі Мэйдзі, усе фэадальныя лэны выпускалі свае ўласныя грошы з рознай колькасьцю несумяшчальных наміналаў. Паводле закону аб новай валюце 1871 году практыка вадаткоўваньня ўласных грошай была скасавана, новая валюта ена пабачыла сьвет. Яна была вызначана ў 1,5 г золата, або 24,26 срэбра. У 1882 годзе быў створаны [[Банк Японіі]], які атрымаў манаполію на кантроль за грашовай масай<ref>Mitsura Misawa (2007). ''«Cases on International Business and Finance in Japanese Corporations»''. Hong Kong University Press. p. 152.</ref>.
 
Пасьля [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] ена страціла большую частку свайго даваеннага кошту. Для таго, каб стабілізаваць эканоміку Японіі курс ены быў зафіксаваны на ўзроўні 360 JPY за 1 даляр ЗША ў рамках [[Брэтон-Ўудзкая сыстэма|Брэтон-Ўудзкай сыстэмы]]. Калі гэтая сыстэма была скасавана ў 1971 годзе, ена стала недаацэненай, а курс валюты стаў нефіксаваным. Ена дайшла да піку ў 1973 годзе з курсам 271 JPY за 1 даляр ЗША, а затым прайшла пэрыяд амартызацыі і пераацэнкі ў сувязі з [[Нафтавая крыза 1973 году|нафтавым крызісам 1973 году]], прабыўшы на значэньні 227 JPY за 1 даляр ЗША ў 1980 годзе. З 1973 году па сёньняшні дзень японскі ўрад праводзіць палітыку валютнай інтэрвэнцыі, і, такім чынам, спрабуе забясьпечыць нізкі кошт ены праз станоўчае сальда [[гандлёвы балянс|гандлёвага балянсу]]. У сваю чаргу гэта добра ўплывае на канкурэнтныя ўласьцівасьці японскіх тавараў на экспартных напрамках. Банк Японіі трымае працэнтную стаўка каля нуля, а японскі ўрад праводзе ускрайнююўскрайнюю антыінфляцыйную палітыку<ref>[http://currency-history.info/japaneseyen ''«History of Japanese Yen»'']. Currency History.</ref>.
 
Курс ены ня мае вялікага ўплыву для беларускай гаспадаркі і іншых эўрапейскіх краінаў (ён уплывае на цэны электронікі), але ён мае вялікае значэньне ў краінах [[Акіянія|Акіяніі]], і для гаспадаркі [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|Злучаных Штатаў]].