Канстантын Радзівіл: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 6:
| Партрэт = Kanstantyn Radzivił. Канстантын Радзівіл.jpg
| Шырыня партрэту =
| Подпіс партрэту = Канстантын Радзівіл. Ф. Лямпі, [[XIX стагодзьдзе|XIX ст.]]
| Герб = POL COA Radziwiłł.svg
| Шырыня гербу =
Радок 12:
| Пасады =
| Імя пры нараджэньні =
| Нарадзіўся = {{Нарадзіўся|5|4|1793|0|1}}
| Месца нараджэньня = [[Рым]]
| Памёр = {{Памёр|6|4|1869}}
Радок 26:
| Колер загалоўку =
}}
'''Канстантын Радзівіл''' ([[5 красавіка]] [[1793]], [[Рым]] — [[6 красавіка]] [[1869]], [[Паланэчка]]) — мэцэнат, адзін зь першых беларускіх фальклярыстаў<ref>[http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-ii?id=19746 РАДЗІВІЛ Канстанцін] // {{Літаратура/Даведнік Маракова|РЛ|2|0|РЛ1-3|РЛ1-3}}</ref>.
 
== Біяграфія ==
З княскага роду [[Радзівілы|Радзівілаў]] гербу «[[Трубы (герб)|Трубы]]», сын [[Мацей Радзівіл|Мацея]] і Альжбеты з Хадкевічаў. Атрымаў у спадчыну маёнтак [[Паланэчка]] ў [[Наваградзкі павет|Наваградзкім павеце]], які быў адным з культурных асяродкаў у краі.
 
Збудаваў [[Палац Радзівілаў (Паланэчка)|Паланэчкаўскі палац]], побач зь якім разьбіў францускі парк. Сабраў значную бібліятэку (4 тыс. тамоў), архіў, калекцыю твораў мастацтва, у якой былі партрэты прадстаўнікоў роду Радзівілаў, карціны [[Юзэф Пешка|Ю. Пешкі]], [[Ян Рустэм|Я. Рустэма]], гравюры, габэлены, мэдалі.
 
Быў камэргерам расейскага імпэратарскага двара. У [[1820]] уступіў у таемнае палітычнае таварыства «Нацыянальнае масонства», а ў [[1821]] далучыўся да яго пераемніка — Патрыятычнага таварыства (сябар Камітэту Літоўскай правінцыі). Па здушэньні [[Паўстаньне дзекабрыстаў|паўстаньня дзекабрыстаў]] ([[1825]]) яго арыштавалі расейскія ўлады.
 
У сьнежні [[1863]] заступніцтва К. Радзівіла перад [[Міхаіл Мураўёў|Мураўёвым-вешальнікам]] дазволіла замяніць сьмяротны прысуд аднаму зь лідэраў [[Паўстаньне 1863—1864 гадоў|нацыянальна-вызвольнага паўстаньня]] [[Зыгмунд Чаховіч|З. Чаховічу]] на ссылку ў [[Сыбір]].
 
Жонкамі К. Радзівіла былі:
Радок 43:
 
== Працы ==
У [[1850-я|1850-х]] даслаў у [[Расейскае геаграфічнае таварыства]] «Статыстычны нарыс Наваградзкага павету» і «Этнаграфічныя зьвесткі пра жыхароў Наваградзкага павету» (зьберагаюцца ў архіве таварыства). Ахарактарызаваў [[беларуская мова|беларускую мову]] («кривицкое наречие»), склаў слоўнічак мясцовых словаў, апісваў адзеньне, абрады на [[Купальле]], [[Дзяды]], куцьцю, вясельле наваградзкіх сялянаў; запісаў 84 прыказкі, калядную, 2 купальскія і 27 вясельных песень.
 
== Крыніцы ==
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
== Літаратура ==