Крыт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне (да вікі-вясны) (крыніца — be:Крыт)
Радок 5:
Рэльеф Крыту гарысты, моцна расчлянёны, створаны альпійскімі гораўтваральнымі рухамі. Вылучаецца некалькі вялікіх масіваў: на ўсходзе — Лясіты, або Дыкты (вышыня да 2148 м), у цэнтры — Іда (да 2456 м), на захадзе — Лефка-Оры (да 2452 м). Паміж гарамі Іда і Лефка-Оры знаходзіцца Сярэднекрыцкае пласкагор’е вышынёю 600—800 м. Схілы горных масіваў, расчлянёныя глыбокімі цясьнінамі, на поўдні стромка абрываюцца да мора, на поўначы зьніжаюцца паката і ствараюць шэраг паўастравоў і мысаў. На поўдні — Мэсарская раўніна, якая са старажытнасьці была жытніцай востраву. Горы складзены пераважна з мэзазойскіх вапнякоў (на захадзе — з сланцаў), пашыраны [[карст]]. Радовішчы жалезных руд, бурага вугалю. Частыя землятрусы.
 
Клімат міжземнаморскі. На ўзьбярэжжы сярэдняя тэмпэратура студзеня 12  °C, ліпеня 26  °C. Ападкаў на захадзе выпадае 800 мм за год, на ўсходзе — 200—400 мм; у гарах — больш за 1000 мм, частыя сьнегапады, сьнег на вяршынях ляжыць да траўня. Летняя засуха доўжыцца 6-7 месяцаў. Глебы горна-карычневыя, на нізінах алювіяльныя. Расьліннасьць другаснага паходжаньня. Пераважае нізкарослая [[фрыгана]] (ладаннікладаньнік, лаванда, [[верас]], жаўтазель, малачай, [[шалфей]] і інш.). У больш вільготных раёнах вечназялёныя хмызьнякі ([[маквіс]]). У гарах на вышыні 800—1600 м трапляюцца рэдкалесьсі з дубу палясьцінскага, хвоі калабрыйскай, [[плятан]]у, кіпарысу гарызантальнага. На вяршынях гораў — альпійскія лугі.
 
== Гісторыя ==
Радок 36:
 
== Літаратура ==
*Крыт // БелЭн у 18 т. Т.8. - Мн., 1999.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Crete}}
 
 
[[Катэгорыя:Астравы Міжземнага мора]]