Нацыянальная акадэмія навук Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Крытыка: выпраўленьне спасылак
Радок 73:
* «навуковае забесьпячэньне эканамічнага, сацыяльнага і дзяржаўна-[[права]]вога разьвіцьця Рэспублікі Беларусь, яе культуры, рацыянальнага выкарыстаньня і аховы прыроды;
* арганізацыя і каардынацыя фундамэнтальных і дастасоўных навуковых [[Дасьледаваньне|дасьледаваньняў]], што выконваюцца ўсімі суб’ектамі навуковай дзейнасьці, правядзеньне фундамэнтальных і дастасоўных навуковых дасьледаваньняў, распрацовак па важнейшых напрамках прыродазнаўчых, тэхнічных, гуманітарных, сацыяльных навук і мастацтваў у мэтах атрыманьня новых [[Веды|ведаў]] пра чалавека, [[грамадзтва]], прыроду і штучна створаныя аб’екты, павелічэньня навукова-тэхнічнага, інтэлектуальнага і духоўнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь;
* ажыцьцяўленьне навукова-мэтадычнага забесьпячэьннязабесьпячэньня арганізацыі фундамэнтальных і дастасоўных навуковых дасьледаваньняў, што выконваюцца ўсімі суб’ектамі навуковай дзейнасьці;
* арганізацыйна-тэхнічнае забесьпячэньне правядзеньня ва ўстаноўленым парадку дзяржаўнай навуковай экспэртызы;
* ажыцьцяўленьне сумесна з [[Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналёгіях Рэспублікі Беларусь|Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналёгіях Рэспублікі Беларусь]] акрэдытацыі навуковых арганізацыяў;
Радок 142:
* прэмія [[Фёдар Фёдараў|Фёдарава]] (з 2004 году, аднойчы на 3 гады) — 150 б.в., уручаецца 19 чэрвеня за фізыка-матэматычнае адкрыцьцё;
* беларуска-расейская прэмія (з 2009 году, 3 узнагароды) — па $10 000 у галіне прыродазнаўчых, тэхнічных і гуманітарных і грамадзкіх навук;
* [[Жарэс Алфёраў|Алфёраўская]] прэмія (з 2014 году, 3 узнагароды) — у 3 галінах: 1) фізыка, матэматыка, інфарматыка, фізікафізыка-тэхнічныя і тэхнічныя навукі; 2) біялёгія, хімія, мэдыцына, аграрныя навукі і навукі аб Зямлі; 3) гуманітарныя дасьледаваньні, мэтадалягічна зьвязаныя з прыродазнаўчымі і фізыка-тэхнічнымі дасьледаваньнямі<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі|спасылка=http://nasb.gov.by/bel/activities/prizes/|выдавец=Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|дата публікацыі=5 студзеня 2018|дата доступу=2 жніўня 2018}}</ref>.
 
== Гісторыя ==
Радок 149:
13 кастрычніка 1928 году [[Цэнтральны выканаўчы камітэт БССР]] зацьвердзіў Пастанову аб пераўтварэньні Інстытуту беларускай культуры ў Беларускую акадэмію навук (БАН). У сьнежні 1928 году 1-м кіраўніком БАН стаў акадэмік [[Усевалад Ігнатоўскі]]. 1 студзеня 1929 году БАН урачыста адкрылі<ref name="е"/>. На дзень адкрыцьця Акадэмія налічвала 128 супрацоўнікаў, зь іх 87 навуковых<ref name="ж">{{Навіна|аўтар=|загаловак=Гістарычная даведка|спасылка=http://nasb.gov.by/bel/about/historyb.php|выдавец=Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|дата публікацыі=12 ліпеня 2015|дата доступу=23 жніўня 2018}}</ref>. У 1932 годзе ў Акадэміі было 14 інстытутаў. Колькасьць супрацоўнікаў складала каля 400 чалавек. У канцы 1929 — 1930-х гадах па надуманых абвінавачаньнях пад [[савецкія рэпрэсіі ў Беларусі]] патрапіла звыш 140 супрацоўнікаў БАН, у тым ліку акадэмікі: [[Гаўрыла Гарэцкі]], [[Павал Горын-Каляда]], [[Аляксандар Дубах]], [[Мікалай Дурнаво]], [[Вацлаў Ластоўскі]], [[Язэп Лёсік]], Сьцяпан Некрашэвіч, [[Уладзімер Пічэта]], [[Аркадзь Смоліч]], [[Браніслаў Тарашкевіч]] і [[Мікола Шчакаціхін]]. З 139 асьпірантаў, якія былі ў 1934, засталося толькі 6 чалавек. Гэта адмоўна адбілася на разьвіцьці навукі ў [[Беларуская ССР|Беларускай ССР]]. Найбольш пацярпелі [[гуманітарныя навукі]], дзе поруч са зьнішчэньнем грамадазнаўцаў адрынулі распрацаваную імі [[Мэтадалёгія навукі|мэтадалёгію навукі]]. У 1930—1950-я гады яе месца занялі гнуткія прынцыпы палітычнай практыкі. У 1936 годзе назву БАН зьмянілі на Акадэмія навук БССР. У 1941 годзе засталося 12 навукова-дасьледчых установаў, зь іх 9 інстытутаў. На 1 студзеня 1941 году АН БССР налічвала каля 750 супрацоўнікаў. Улетку 1941 году частку навукоўцаў вывезьлі ў [[Расейская СФСР|Расейскую СФСР]]. На 1 студзеня 1945 году 8 інстытутаў узнавілі дзейнасьць. Агульная колькасьць супрацоўнікаў Акадэміі склала 360 чалавек<ref name="ж"/>. Матэрыяльныя страты ад [[Нямецка-савецкая вайна|Нямецка-савецкай вайны]] перавысілі 300 млн [[Савецкі рубель|савецкіх рублёў]]. Да 1950 году аднавілі даваенныя навуковыя ўстановы<ref name="е"/>.
 
У 1951 годзе Акадэмія навук БССР налічвала 29 навукова-дасьледчых установаў, зь іх 16 інстытутаў. Агульная колькасцьколькасьць супрацоўнікаў дасягнула 1234 чалавек, у тым ліку працавалі 33 акадэмікі, 27 сябраў-карэспандэнтаў, 55 [[прафэсар]]оў і дактароў навук, 165 кандыдатаў навук<ref name="ж"/>. Навукова-тэхнічны пераварот 1960—1980-х гадоў абумовіў стварэньне новых фізыка-матэматычных і тэхнічных установаў Акадэміі навук БССР. У 1972 годзе [[Яўген Канавалаў]] адкрыў ультрагукавы капілярны эфэкт<ref name="е"/>. Улетку 1973 году супрацоўнікі [[КДБ]] дапыталі каля 100 навукоўцаў Акадэміі па падазрэньні ва ўдзеле ў беларускім патрыятычным падпольлі. У выніку цягам 1974—1975 гадоў пад палітычныя звальненьні з АН БССР патрапіла некалькі сябраў «Акадэмічнага асяродка» беларускіх патрыётаў. Сярод іх былі: мовазнавец [[Алесь Каўрус]], геоляг [[Віктар Лапуць]], мастацтвазнаўцы [[Сьцяпан Місько]] і [[Зянон Пазьняк]], літаратуразнаўца [[Мікола Прашковіч]], рэдактар энцыкляпэдыі [[Валянцін Рабкевіч]] і гісторык [[Міхась Чарняўскі]]<ref>{{Кніга|аўтар=[[Міхась Чарняўскі]].|частка=[http://slounik.org/153726.html Акадэмічны асяродак]|загаловак=Дэмакратычная апазыцыя Беларусі, 1956-1991 : пэрсанажы і кантэкст : даведнік|арыгінал=|спасылка=http://slounik.org/demap/|адказны=рэд. [[Алег Дзярновіч]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=[[Архіў найноўшае гісторыі]]|год=1999|том=|старонкі=|старонак=|сэрыя=|isbn=985-6374-08-1|наклад=}}</ref>.
 
У 1975 годзе [[Афанасі Ахрэм]] адкрыў рухомасьць падвойных сувязяў у спалучаных дыёнавых злучэньнях. У 1978 годзе [[Мікалай Барысевіч]] адкрыў стабілізаваньне-лябілізаваньне электронна-ўзбуджаных шмататамных малекулаў. У 1980 годзе [[Фёдар Фёдараў]] адкрыў бакавы зрух промня пры адбіцьці сьвятла<ref name="е"/>. У галіне мэдыцыны навуковыя адкрыцьці зрабілі [[Веньямін Вацякоў]] (1986) і [[Уладзімер Улашчык|Ўладзімер Улашчык]] (1991). У галіне біяхіміі — [[В.А. Лапіна]] (1991)<ref name="ж"/>. На 1 студзеня 1991 году ў Акадэміі працавалі 17 093 чалавек, зь іх: 5967 (35%) навуковых работнікаў, 2557 (15%) [[Кандыдат навук|кандыдатаў навук]], 375 дактароў навук, 96 [[Сябар-карэспандэнт|сябраў-карэспандэнтаў]] і 55 акадэмікаў. [[Перабудова]] 2-й паловы 1980-х і гаспадарчы крызіс пачатку 1990-х гадоў прывялі да зьмяншэньня абсягу дасьледаваньняў. У 1991 годзе АН БССР зьмяніла назву на Акадэмія навук Беларусі. На 1 студзеня 1995 году ў Акадэміі навук Беларусі было 11 218 супрацоўнікаў, зь іх: 4747 (42%) навуковых рабонікаў, 2139 (19%) кандыдатаў навук, 444 [[Доктар навук|дактары навук]], 99 сябраў-карэспандэнтаў і 65 акадэмікаў. Кіраваньне ажыцьцяўляў Прэзыдыюм. Налічвалася 6 аддзяленьняў, што задзіночвалі навукова-дасьледчыя ўстановы паводле галінаў навукі:
Радок 159:
6) праблемаў мэдыцыны — 2 інстытуты<ref name="е">{{Кніга|аўтар=[[Вячаслаў Шчэрбін]].|частка=[http://files.knihi.com/preview/Knihi/Slounik/Bielaruskaja_encyklapedyja.djvu.zip/Bielaruskaja_encyklapedyja.01.djvu/180_866x9999.jpeg Акадэмія навук Беларусі]|загаловак=[[Беларуская энцыкляпэдыя]] ў 18 тамах|арыгінал=|спасылка=|адказны=гал.рэд. [[Генадзь Пашкоў]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=[[Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі]]|год=1996|том=[http://files.knihi.com/Knihi/Slounik/Bielaruskaja_encyklapedyja.djvu.zip/Bielaruskaja_encyklapedyja.01.djvu 1: А — Аршын]|старонкі=180-[http://files.knihi.com/preview/Knihi/Slounik/Bielaruskaja_encyklapedyja.djvu.zip/Bielaruskaja_encyklapedyja.01.djvu/182_866x9999.jpeg 182]|старонак=552|сэрыя=|isbn=985-11-0036-6|наклад=10 000}}</ref>.
 
На 1996 год досьледна-канструктарская база Акадэміі навук Беларусі ўлучала: Цэнтральнае канструктарскае бюро, канструктарскае аддзяленьне з досьледнымі вытворчасьцямі, 12 спэцыялізаваных канструктарскіх бюро з вытворчасьцямі пры інстытутах. У складзе Акадэміі працавалі выдавецка-палігіфічнае вытворчае аб'яднаньнеаб’яднаньне «[[Беларуская навука]]», [[Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа]], Цэнтральны навуковы архіў і Музэй старажытнабеларускай культуры. Акадэмія выпускала штогоднік «Даклады Акадэміі навук Беларусі», 5 сэрыяў [[часопіс]]у «Весьці Акадэміі навук Беларусі», часопіс «Дыфэрэнцыйныя раўнаньні», «Інжынэрна-фізычны часопіс», «Часопіс дастасоўнай спрэктраскапіі», часопіс «Церце і знос» і газэту «Навіны Акадэміі навук Беларусі»<ref name="е"/>.
 
15 траўня 1997 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 281 «Аб Нацыянальнай акадэміі наук Беларусі», паводле якой зьмяніў назву Акадэміі. 5 сакавіка 2002 году А. Лукашэнка падпісаў Дэкрэт № 7, паводле якога ўлучыў у склад НАН Беларусі: Беларускі рэспубліканскі фонд фундамэнтальных дасьледаваньняў і 2 Беларускія дзяржаўныя навукова-вытворчыя канцэрны — 1) міжгаліновага машына- і прыборабудаваньня, 2) парашковай мэталюргіі<ref name="ж"/>. Таксама паводле Дэкрэту № 7, у 2002 годзе Акадэмія аграрных навук Рэспублікі Беларусь была ўключаная ў склад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, утварыўшы аддзяленьне аграрных навук<ref name="д"/>. У 2003—2007 гадах зь [[Інстытут гісторыі НАН Беларусі|Інстытуту гісторыі НАН Беларусі]] паводле палітычнага матыву звольнілі гісторыкаў, якія дасьледавалі [[Савецкія рэпрэсіі ў Беларусі|сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі]] і ўтварылі Аб'яднаньнеАб’яднаньне незалежных гісторыкаў. У прыватнасьці пад звальненьні патрапілі: [[Ніна Стужынская]], [[Тацяна Процька]], [[Генадзь Сагановіч]], [[Андрэй Кіштымаў]], [[Сяргей Тарасаў]] і [[Яўген Анішчанка]]<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=За ўдзел ў грамадзкім аб’яднаньні незалежных гісторыкаў пагражае звальненьне|спасылка=https://spring96.org/be/news/6273|выдавец=[[Вясна (цэнтар)|Праваабарончы цэнтар «Вясна»]]|дата публікацыі=21 сакавіка 2007|дата доступу=30 жніўня 2018}}</ref>.
 
У 2010 годзе каштарыс Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі склаў 312 млрд [[Беларускі рубель|рублёў]]<ref>{{Спасылка|дата публікацыі=27 сьнежня 2010|url=http://www.pravo.by/WEBNPA/text.asp?RN=h10900073|загаловак=Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год|выдавец=Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь|дата=30 красавіка 2011|мова=ru}}</ref> ($104 млн<ref>{{Спасылка|дата публікацыі=|url=http://www.nbrb.by/bel/statistics/ForexMarket/AvrExRate/?yr=2010|загаловак=Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год|выдавец=[[Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь]]|дата=30 красавіка 2011|камэнтар=Паводле сярэднегадавое цаны (2993,74) набыцьця даляра}}</ref>). На кастрычнік 2012 году ў Акадэміі навук Беларусі працавала больш за 16 тысячаў дасьледнікаў, тэхнікаў, дапаможнага і абслуговага пэрсаналу. Сярод іх больш за 2500 дактароў і кандыдатаў навук<ref>А. Успенскі. [http://ictt.by/Docs/2012/10/2012-10-25_01/presentations/Uspenskiy__Baku__2012-10-23.ppt Трансфер технологий в Республике Беларусь: состояние, проблемы и перспективы] Даклад на Міжнародным семінары «Трансфер інавацыйных техналёгій» (23-24 красавіка 2012 г., Баку)</ref>. На жнівень 2013 году Нацыянальная акадэмія навук Беларусі мела ў падпарадкаваньні звыш 120 вытворчых, грамадзкіх і навуковых установаў. З агульнага ліку звыш 18 000 супрацоўнікаў траціну (6000) складалі дасьледнікі<ref>{{Артыкул|аўтар=|загаловак=Структура навуковай сфэры павінна адпавядаць інтарэсам і патрэбам краіны|спасылка=http://zviazda.by/be/news/20130806/1375791803-struktura-navukovay-sfery-pavinna-adpavyadac-intaresam-i-patrebam-krainy|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=6 жніўня 2013|нумар=[http://zviazda.by/be/number/gazeta-pdf-144-27509-ot-06082013 144 (27509)]|старонкі=[http://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2013/08/1375788196_1.pdf 1], [http://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2013/08/1375788196_2.pdf 2]|issn=1990-763x}}</ref>.
Радок 195:
Беларускі палітык і мастацтвазнаўца [[Зянон Пазьняк]] крытыкуе Нацыянальную акадэмію навук Беларусі за стварэньне бюракратычнай вэртыкалі, падпарадкаванай адміністрацыі [[Аляксандар Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнкі]], ліквідацыю шэрагу навукова-дасьледчых інстытутаў (у прыватнасьці навукова-дасьледчага Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы), асяродкаў, дасьледніцкіх тэмаў і кірункаў, скасаваньне акадэмічнай аўтаноміі, выбарнасьці, самастойнасьці інстытутаў<ref>{{Навіна|аўтар=[[Зянон Пазьняк]]|загаловак=Чарговыя крокі антыбеларускага рэжыму па ліквідацыі беларускай навукі|спасылка=http://www.bielarus.net/archives/2007/12/07/1342|выдавец=Партал «[[Беларуская салідарнасьць]]»|дата публікацыі=1 сьнежня 2007|копія=http://pazniak.info/page_chargovyiya_kroki_antyibelaruskaga_rejyimu_pa_likvidatsyii_belaruskay_|дата копіі=1 сьнежня 2007|дата доступу=11 верасьня 2018}}</ref>. Беларускі мовазнаўца [[Юрась Пацюпа]] крытыкуе моўныя прадукты НАНБ (асабліва тэрміналягічныя слоўнікі) за наўмыснае зьнішчэньне беларускай мовы шляхам яе зьбядненьня і набліжэньня да расейскай мовы<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Юры Пацюпа]].|загаловак=Правапісны сымптом моўнай хваробы|спасылка=http://archive.li/MgHGa|выданьне=Архэ-Пачатак|тып=часопіс|год=2007|нумар=[http://pdf.kamunikat.org/10709-2.pdf 11 (62)]|старонкі=49-60|issn=1392-9682}}</ref>, тым часам мовазнаўца [[Зьміцер Саўка]] ў якасьці пацьверджаньня ня надта якаснай працы ўстановы прыводзіць той факт, што ў слоўніках, якія выдавала НАНБ, фіксуюцца чатыры варыянты напісаньня назвы места [[Яганэсбург]]у<ref>{{Навіна|аўтар=Кастусь Лашкевіч, Марына Шкілёнак|загаловак=Мовазнаўцы: Ад такога закона аб правапісе настаўнікі і дзеці хапаюцца за галаву|спасылка=https://news.tut.by/society/196431.html|выдавец=[[TUT.BY|Tut.by]]|дата публікацыі=9 верасьня 2010|копія=http://knihi.com/Zmicier_Sauka/Movaznaucy_Ad_takoha_zakona_ab_pravapisie_nastauniki_i_dzieci_chapajucca_za_halavu.html|дата копіі=2011|дата доступу=11 верасьня 2018}}</ref>. Беларускі гісторык [[Аляксандар Краўцэвіч]] паказвае на тое, што выдадзеныя НАНБ гістарычныя энцыкляпэдыі ў значнай ступені — прафанацыя навукі. У іх можна сустрэць шматлікія спрэчныя сьцьвярджэньні, недакладнасьці і памылкі<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=«Гедымін» перамог «Гедзіміна»|спасылка=https://www.svaboda.org/a/29451727.html|выдавец=[[Свабода (радыё)|Радыё «Свабода»]]|дата публікацыі=24 жніўня 2018|дата доступу=11 верасьня 2018}}</ref>.
 
Таксама мовазнаўцы крытыкуюць Нацыянальную акадэмію навук Беларусі за [[Правілы беларускай артаграфіі і пунктуацыі (2008)|звод правілаў беларускай мовы]], зацьверджаны Законам Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» ад 23 ліпеня 2008 году. У 1999 годзе [[Інстытут мовазнаўства]] НАН Беларусі разаслаў на катэдры беларускай мовы ў [[ВНУ]] Беларусі праект правапісу [[Аляксандар Падлужны|Аляксандра Падлужнага]]. 19 лістапада 1999 году дацэнт катэдры беларускага мовазнаўства [[БДПУ]] Алесь Каўрус запярэчыў зацьвярджэньню праектапраекту Падлужнага ў артыкуле «Які ён, «новы правапіс?», які выйшаў у газэце «[[Літаратура і мастацтва]]»<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Зьміцер Саўка|Саўка З.]]|загаловак=Вярблюд на трасянцы|спасылка=http://files.knihi.com/Knihi/Sauka/Pravapisy/2008/Zmicier_Sauka.Viarblud_na_trasiancy.pdf|выданьне=[[Архэ-Пачатак]]|тып=часопіс|год=2007|нумар=[http://pdf.kamunikat.org/9262-1.pdf 1—2 (53)]|старонкі=32-42|issn=1392-9682}}</ref>. У сакавіку 2000 году прафэсар Гарадзенскага ўнівэрсытэту [[Павал Сьцяцко]] ацаніў разьдзел «Правапіс марфэм» наступнай высновай: «Тут нямала штучнага, што замацоўвае разнамоўную [[Трасянка|трасянку]]»<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Павал Сьцяцко|Сьцяцко П.]]|загаловак=Сучасныя моўныя рэальнасьці і праект новай рэдакцыі «Правілаў беларускай артаграфіі і пунктуацыі»|спасылка=|выданьне=[[Роднае слова (часопіс)|Роднае слова]]|тып=часопіс|год=Сакавік 2000|нумар=3|старонкі=30-34|issn= 0234-1360}}</ref>. 22 сьнежня 2001 году Прэзыдыюм НАНБ ухваліў праект Падлужнага з улікам заўвагаў і прапановаў мовазнаўцаў ВНУ Беларусі. Увесну 2004 году зьявіўся 3-і і апошні праект Падлужнага, які ў 2005 годзе падтрымаў міністар адукацыі [[Аляксандар Радзькоў]]. У 2006 годзе працоўная група Мінадукацыі на чале з дарадцам міністра [[Віктар Іўчанаў|Віктарам Іўчанкавым]] выкрасьліла з праекту раскрытыкаваны Сьцяцком разьдзел «Асабовыя ўласныя імёны і прозьвішчы». 28 жніўня 2006 году кіраўнік Інстытуту мовазнаўства [[Аляксандар Лукашанец]] у адказ на пытаньне «Ці змогуць выходзіць газэты, часопісы ці кнігі на [[Беларускі клясычны правапіс|клясычным правапісе]]?» заявіў: «Калі б гэта залежала ад мяне, то я б забараніў ужываньне такога правапісу»<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Зьміцер Панкавец|Панкавец З.]]|загаловак=Аляксандар Лукашанец: «Ня ведаю, ці забароняць тарашкевіцу»|спасылка=https://m.nn.by/articles/3529/|выданьне=[[Наша Ніва]]|тып=газэта|год=1 верасьня 2006|нумар=[http://pdf.kamunikat.org/11812-1.pdf 32 (486)]|старонкі=9|issn=1819-1614}}</ref>. 23 ліпеня 2008 году А. Лукашэнка падпісаў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай артаграфіі і пунктуацыі» № 420-З, які набыў моц 1 верасьня 2010 году. Паводле 2-га артыкула Закона, «Дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна ці часова пражываюць або часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, павінны кіравацца Правіламі беларускай артаграфіі і пунктуацыі, зацьверджанымі гэтым Законам, ва ''ўсіх'' сфэрах і выпадках выкарыстаньня [[пісьмо]]вай беларускай мовы»<ref>{{Кніга|аўтар=Лукашэнка А.|частка=[https://philology.by/pravily-belaruskaj-arfagrafii-i-punktuacyi Закон Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 г. № 420-З «Аб Правілах беларускай артаграфіі і пунктуацыі»]|загаловак=Правілы беларускай артаграфіі і пунктуацыі|арыгінал=|спасылка=|адказны=Д. Кірылава|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь|год=2008|том=|старонкі=5|старонак=144|сэрыя=|isbn=978-985-6488-86-6|наклад=20 000}}</ref>. У выніку 4 сьнежня 2008 году газэта «[[Наша ніва]]», якая дагэтуль выходзіла клясычным правапісам, вымушана перайшла на [[Наркамаўка|наркамаўку]], каб працягваць выдавацца ў Беларусі.
 
== Крыніцы ==