Перунова: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія, афармленьне
Радок 52:
 
== Гісторыя ==
З ХV стагодзьдзя ўгодзьдзі ў раёне Перунова адносіліся да маёнтку Лахва і належалі спачатку [[Кішкі (род)|Кішкам]] (да 1523 г.), потым — [[Радзівілы|Радзівілам]] (да 1885 г.) і [[Вітгенштэйны|Вітгэнштэйнам]]. У канцы ХIX ст. маёнтак купіў немец фон Дэрвіз. У 1906 г. ён залажыў 25 тысячтысячаў гектараў зямель у [[Менскі сялянскі банк]]. Сюды была накіравана экспэдыцыя зямельных ліквідатараў на чале з вучоным аграномам — мэліяратарам Уладзімерам Раманавічам Рыдзігерам. Ва ўрочышчы Раі (цяпер каля вёскі [[Рыдзігерава]]) быў створаны «ліквідатарскі штаб», задачай якога было раздрабіць усе банкаўскія землі на хутары і ацаніць кожны хутар па катэгорыі зямлі (ад гэтага залежаў кошт участка).
 
За кожным членамчальцом ліквідатарскай групы была замацавана плошча ў некалькі кварталаў. Аграном-каморнік П. Перуноў атрымаў для ліквідаваньня паўднёвыя землі, ад межаў любанскіх надзелаў ва ўрочышчах Бродкі, Журавіннэ, Каціска, Замарочнэ, Марочна, Мэсіна і Купяцічы; далей у бок Краснай Волі і Грычына ліквідаваў землі аграном-каморнік В. Барсукоў (урочышчы Жучкова, Глажова, Ражышча, Смалярня, Доўгае, Азёрцы).
 
Ужо праз год, у 1907 годзе, [[Менскі зямельны банк]], філіял якога быў у Лахве, даў у друку абвесткі аб продажы зямлі. Першыя пакупнікі зьявіліся адразу ж, найбольш з Гарадзенскай і Валынскай губэрняў. Тыя, што ня мелі грошай, бралі ў банку крэдыт. Першапасяленцы на ўчастку П. Перунова: Шэшка Сямён Есіпавіч, Заверач Пётар Іванавіч, Пунька Ямельян Іванавіч, Байдук Іван Сілавіч, на ўчастку ж В. Барсукова — Мароз Панцялей Фаміч, Аноцка Піліп СцяпанавічСьцяпанавіч, Валашчук Аляксей Назаравіч і Кандрашчук Панцялей Антонавіч.
 
З самага пачатку засяленьня назвы хутароў рэгістраваліся не па назвах ўрочышчаў, а па носьбітах іх заснавальнікаў: хутары Перунова, хутары [[Барсукова]].
Радок 68:
Падчас нямецкай акупацыі значна пацярпелі барсукоўцы. Хутары знаходзіліся ў партызанскай зоне, а таму ворагі тут асабліва жорстка абыходзіліся з насельніцтвам. У першыя месяцы вайны былі расстраляны сельскія актывісты, пазьней некалькі чалавек вывезены ў канцлягеры і зьнішчаны, а ў лютым 1944 г. у час аблавы — яшчэ 11 чалавек. Усяго ж загінула 36 жыхароў Барсукова. Меншыя страты панесьлі перуноўцы: 9 чалавек. Пасьля прыходу Савецкага войска на фронт былі мабілізаваныя мясцовыя жыхары, дзе за 1944—1945 гг. загінула 28 барсукоўцаў і 24 перуноўцы.
 
У пачатку 1946 году Барсукоўскія хутары налічвалі 142 гаспадаркі (737 жыхароў), Перуноўскія — 143 гаспадаркі (683 жыхары). У 1948 годзе пачалася арганізацыя калгасаў. Барсукоўскія гаспадаркі арганізаваліся ў арцель імя Дзяржынскага (старшыня Сьцяпан Валашчук), Перуноўскія — у імя Чкалава (старшыня Іван Скірук). У 1950 г. гэтыя гаспадаркі аб’ядналіся ў адну — імя Дзяржынскага, якая ў 1959 г. была далучана да любанскага калгасу «Сьцяг камунізму», што ўзначальваў старшыня Ўладзімер Сьцепчанка. Па яго ініцыятыве пачалося інтэнсіўнае высяленьне хутаранаў у вёску. Стварыліся вёска Барсукова і сяленьне [[Жучкова]], а ў цэнтры Перуноўскіх хутароў — в. Перунова і ўрочышча ЖуравіннаеЖуравінае, дзе быў пабудаваны птушкакомплекс, — пасёлак Пцічнік (''так яго празвалі неафіцыйна''). Былыя гаспадаркі сталі комплекснымі брыгадамі №5 i 6 калгасу «Новае Палесьсе».
 
Паступова вёска Барсукова адышла да разраду непэрспэктыўных і спыніла свой рост, а Перунова па-ранейшаму будавалася, шырылася. У 1970—1980-х гадах пабудаваны мэдпункт, паштовае аддзяленьне. Пасьля [[аварыя на ЧАЭС|аварыі на ЧАЭС]] вёскі апытнуліся ў забруджанай зоне (Барсукова — у павышанай), і многія жыхары кінулі абжытыя мясьціны, падаліся ў чыстую зону. У 1993 годзе ў Барсукове засталося 102 двары, 352 жыхары, у Перунове — 137 двароў, 360 жыхароў<ref>[http://luninec.by2.by/muza/baesukova.html Матэрыялы трэціх і чацьвёртых Лунінецкіх краязнаўчых чытаньняў 13 сьнежня 2003 г. і 26 сьнежня 2004 г.], Сьцяпан Нефідовіч, [[Лунінецкі сшытак]] № 3-4</ref>.