|Архітэктурны стыль = Барока
|Аўтар праекту = [[Данатэ Брамантэ]], [[Антоніё Сангальлё Малодшы]], [[Мікелянджэлё]], [[Джакама да Ваньёля]], [[Джакама дэльля Порта]], [[Карлё Мадэрна]], [[Джаваньні Лярэнца Бэрніні]]
|Пачатак будаўніцтва = [[18 красавіка]] [[1506]]
|Канчатак будаўніцтва = [[18 лістапада]] [[1626]]
|Шырата паўшар’е = паўночнае
|Шырата градусаў = 41
== Гісторыя ==
[[Файл:Basilique Saint-Pierre Vatican dome.jpg|міні|зьлева|150пкс|Купал базылікі]]
Калісьці на тым месцы, дзе цяпер стаіць сабор сьвятога Пятра, разьмяшчаліся сады цырка [[Нэрон]]у, дарэчы, ад яго застаўся абэліск з [[Геліёпаль|Геліёпалю]], які да гэтага дня стаіць на плошчы ля сабору. Першая [[базыліка]] была пабудавана ў [[324]] годзе, падчас панаваньня першага хрысьціянскага імпэратара [[Канстантын I Вялікі|Канстантына]]. Алтар сабору быў разьмешчаны над магілай, у якой як лічыцца пахаваны [[Пётар (апостал)|сьвяты Пётра]], які прыняў у [[66]] годзе пакутніцкую сьмерць у цырку Нэрону. У другім саборы ў [[800]] годзе папа [[Леў III (папа рымскі)|Леў III]] каранаваў [[Карл Вялікі|Карла Вялікага]] [[Імпэратар Захаду|Імпэратарам Захаду]]. У [[15 стагодзьдзе|XV стагодзьдзі]] базыліка, якая існавала ўжо адзінаццаць стагодзьдзяў, пагражала абрынуцца, і пры [[Мікалай V (папа рымскі)|Мікалаю V]] яе пачалі пашыраць і перабудоўваць. Кардынальна вырашыў гэтае пытаньне папа [[Юліюс II (папа рымскі)|Юліюс II]], які загадаў пабудаваць на месцы старажытнай базылікі велізарны новы сабор, які павінен быў зацямніць сабой як [[паганства|паганскія]] храмы, так і існыя хрысьціянскія цэрквы, спрыяючы тым самым ўмацаваньню папскай дзяржавы й распаўсюджваньню ўплыву [[каталіцызм]]у.
[[Файл: Place-Saint-Pierre-foule.jpg|міні|зьлева|180пкс|Плошча сьвятога Пятра]]
Амаль усе буйныя архітэктары [[Італія|Італіі]] па чарзе ўдзельнічалі ў праектаваньні й будаўніцтве сабора сьвятога Пятра. У [[1506]] годзе быў зацьверджаны праект архітэктара [[Даната Брамантэ]], у адпаведнасьці зь якім пачалі ўзводзіць цэнтрычныя збудаваньні ў форме [[грэцкі крыж|грэцкага крыжа]], з роўнымі бакамі. Пасьля сьмерці Брамантэ будаўніцтва ўзначаліў [[Рафаэль]], які вярнуўся да традыцыйнай формы [[лацінскі крыж|лацінскага крыжа]], з падоўжаным чацьвёртым бокам, затым [[Бальдасарэ Пэруццы]], які спыніўся на цэнтрычным будынку, і [[Антоніё Сангальлё Малодшы|Антоніё ды Сангальлё]], выбраўшы базылікальную форму. Нарэшце, у [[1546]] годзе кіраўніцтва будаваньня было даручана [[Мікелянджэлё]]. Ён вярнуўся да ідэі цэнтральнакупальнага будынку, але ягоны праект прадугледжваў стварэньне шматкалённых уваходных [[портык]]аў з усходняга боку. Усе апорныя канструкцыі Мікелянджэлё зрабіў больш масіўнымі й вылучыў галоўную прастору. Ён узьвёў барабан цэнтральнага купалу, але сам купал дабудоўвалі ўжо пасьля ягонай сьмерці ў [[1564]] годзе. [[Джакама дэльля Порта]] надаў яму больш выцягнутыя абрысы. З чатырох малых купалаў, прадугледжаных праектам Мікелянджэлё, архітэктар [[Джакама да Віньёля]] узьвёў толькі дзьве. У найбольшай ступені архітэктурныя формы менавіта ў тым выглядзе, як яны былі задуманы Мікелянджэлё, захаваліся з [[алтар]]нага заходняга боку.
На пачатку [[17 стагодзьдзе|XVII стагодзьдзя]] па ўказаньні [[Павал V (папа рымскі)|Павала V]] архітэктар [[Карлё Мадэрна]] надтачыў ўсходнюю галіну крыжа — прыбудаваў да цэнтравога будынка [[нэф|трохнэфавую]] базылікальную частку, вярнуўшыся такім чынам да формы лацінскага крыжа, і пабудаваў фасад. У выніку купал апынуўся схаваным за фасадам, страціў сваё дамінуючае значэньне й ўспрымаеццауспрымаецца толькі здалёк, ззь віавія дэля Канчыльяцыёне. Патрабавалася плошча, якая зьмяшчала бы вялікую колькасьць вернікаў, якой сьцякала бы да сабору, каб атрымаць папскае бласлаўленьне альбо, каб прыняць удзел у рэлігійных сьвятах. Гэтую задачу выканаў [[Джаваньні Лярэнца Бэрніні]], які стварыў ў [[1656]]—[[1667]]1656—1667 гадох плошчу перад саборам — адзін з самых выбітных твораў сусьветнай горадабудаўнічай практыкі.
== Фасад ==
[[Файл:Facciata di San Pietro (febbraio 2005) resize.jpg|міні|150пкс|Фасад Мадэрна]]
Вышыня фасаду, пабудаванага архітэктарам [[Карлё Мадэрна|Мадэрна]], складае 45 мэтраў, шырыня — 115 м. [[Атык (архітэктура)|Атык]] фасаду ўвенчвае велічэзныя, вышынёй 5,65 мэтраў, статуі Хрыста, [[Ян Хрысьціцель|Яна Хрысьціцеля]] і адзінаццаці [[апостал]]аў (акрамя апостала Пятра). З портыку пяць [[Партал|парталаўпартал]]аў вядуць у сабор. Створкі дзьвярэй цэнтральнага парталу былі выкананы ў сярэдзіне [[15 стагодзьдзе|XV стагодзьдзя]] і паходзяць са старой базылікі. Насупраць гэтага парталу, над уваходам у портык, знаходзіцца ўслаўленая мазаіка [[Джота]] канца [[13 стагодзьдзе|XIII стагодзьдзя]] «''[[Навічэльля]]''». Рэльефы ўскрайняга левага парталу, вядомай як «''Брамы сьмерці''», былі створаны ўжо ў [[1949]]—[[1964]]1949—1964 гадох вядомым скульптарам [[Джакама Манцу]].
== Вонкавыя спасылкі ==
|