Талін: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Інфармацыя для турыстаў: выпраўленьне спасылак
Радок 67:
'''Та́лін''' ({{мова-et|Tallinn}}) — сталіца і галоўны марскі порт [[Эстонія|Эстоніі]]. Ён разьмешчаны на паўночным узьбярэжжы [[Балтыйскае мора|Балтыйскага мора]], на беразе [[Фінскі заліў|Фінскага заліва]], у 80 км на поўдзень ад [[Хэльсынкі]], на ўсход ад [[Стакгольм]]а і на захад ад [[Санкт-Пецярбург]]у. З XIII стагодзьдзя па 1918 год і на кароткі час падчас нацысцкай акупацыі Эстоніі з 1941 па 1944 год, горад быў вядомы як Рэвэль<ref>[https://books.google.com/?id=aMEnNczUZLsC&dq=tallinn+reval World and Its Peoples, Volume 8 of Estonia, Latvia, Lithuania, and Poland]. Marshall Cavendish. 2010. p. 1069. ISBN 9780761478966.</ref>. Талін займае плошчу ў 159,2 км² і мае насельніцтва ў 444 215 чалавек. Прыкладна 33% ад агульнай колькасьці насельніцтва Эстоніі жыве ў Таліне.
 
Талін быў заснаваны ў 1248 годзе, але самыя раньнія чалавечыя паселішчы датуюцца 5000 гадоў таму, што робіць яго адным з найстарэйшых гарадоў Паўночнай Эўропы. У 1219 годзе пасьля пасьпяховага налёту на чале з каралём Даніі [[Вальдэмар II|Вальдэмарам II]] навакольлі былі захоплены данцамі, а затым пераходзіў пад скандынаўскі, нямецкі і расейскі кантроль. Дзякуючы свайму стратэгічнаму разьмяшчэньню, горад стаў буйным гандлёвым цэнтрам, асабліва з [[14 стагодзьдзе|XIV]] да XVI стагодзьдзя, калі ён пашырыў свой уплыў у [[Ганзэйскі зьвяз|Ганзэйскім зьвязе]].
 
Стары горад Таліна зьяўляецца адным з найбольш добра захавалых сярэднявечных гарадоў Эўропы. Ён быў ўнесены ў [[сьпіс Сусьветнай спадчыны]] [[ЮНЭСКО]]. Талін зьяўляецца буйным палітычным, фінансавым, культурным і адукацыйным цэнтрам Эстоніі. Часьцяком яго называюць Сыліконавай далінай Эўропы, мае найбольшую колькасьць стартапаў на чалавека ў Эўропе і зьяўляецца радзімай многіх міжнародных кампаніяў, у тым ліку [[Skype]]. Талін быў культурнай сталіцай Эўропы ў 2011 годзе, разам з [[Турку]], што месьціцца ў Фінляндыі.
Радок 85:
У 1227 годзе Рэвэль быў захоплены мечаносцамі. У 1238—1346 гадох зноў належаў [[Данія|Даніі]]. У 1346 годзе [[Данія]] прадала сваю частку [[Эстляндыя|Эстляндыі]] [[Хохмайстар|вялікаму магістру]] [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскага ордэна]], які неўзабаве перадаў яе ландмайстэру Тэўтонскага ордэна ў [[Лівонія|Лівоніі]]. У 1347 годзе гораду Рэвэль былі пацьверджаны ягоныя прывілеі.
 
Пачатак [[XV стагодзьдзе|XV]] — сярэдзіна XVI стагодзьдзя — залаты век старажытнага Рэвэлю: горад уваходзіў у склад [[Ганза|Ганзейскай лігі]] і граў важную ролю ў рэгіёне [[Балтыйскае мора|Балтыйскага мора]]. Эканамічны ўздым тых часоў спрыяў ня толькі грунтоўнаму ўмацаваньню межаў гораду, але таксама стварыў усе перадумовы для актыўнай творчасьці — стварэньня архітэктурных і мастацкіх каштоўнасьцяў. Аднак паслабленьне [[Лівонскі ордэн|Лівонскага ордэну]] і эканамічны заняпад падчас [[Лівонская вайна|Лівонскай вайны]] прывялі да страты горадам былога значэньня.
 
У 1561—1710 гадох Рэвэль у складзе [[Швэцыя|Швэцыі]]. У гэты пэрыяд горад перажываў новы ўздым, пашырылася дзейнасьць талінскіх рамесьнікаў, зьявіліся першыя мануфактуры. Атрымаў распаўсюд рэфармацыйны рух. Вырасла колькасьць навучальных установаў, да канца швэдзкага пэрыяду большасьць мяшчанаў валодалі граматай. Зьявіліся друкарні. У 1637 годзе была выдадзена першая кніга на [[эстонская мова|эстонскай мове]].