Царква Дабравешчаньня Багародзіцы (Віцебск): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 20:
|Заснавальнік =
|Першае згадваньне =
|Заснаваньне = [[XII стагодзьдзе|XII ст.]]
|Асноўныя даты = {{Славутасьць/Даты||||||}}
|Скасаваны =
Радок 44:
|Сайт =
}}
'''Царква Дабравешчаньня Багародзіцы''' ('''Зьвеставаньня''') — помнік архітэктуры [[XII стагодзьдзе|XII ст.]] у [[Віцебск]]у. Знаходзіцца на левым беразе [[Дзьвіна|Дзьвіны]], на месцы былога рамесьніцка-гандлёвага пасаду [[Віцебскія замкі|Ніжняга Замка]]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі [[Канстантынопальскі патрыярхат|Канстантынопальскага патрыярхату]], цяпер — [[Маскоўскі патрыярхат|Маскоўскага]]. [[Беларуская Праваслаўная Царква|Дзейнічае]]. Аб’ект [[Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь|Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь]].
 
Дабравешчанская царква — найстарэйшы мураваны будынак Віцебску, які пацярпеў ад [[Сьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыі|маскоўскай перабудовы]] ў 1862 годзе і быў [[Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССР|узарваны савецкімі ўладамі]] ў 1961 годзе. У 1999 годзе завяршылася аднаўленьне гіпатэтычнага аблічча сьвятыні XII ст. з выкарыстаньнем захаваных муроў. Побач з царквой стаяў [[Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Віцебск)|Фарны касьцёл]], таксама ўзарваны і дагэтуль не адноўлены.
 
== Гісторыя ==
Пісьмовыя крыніцы не захавалі дакладных зьвестак пра час будаваньня царквы. Легенда, зьмешчаная ў позьняй [[Віцебскі летапіс|Віцебскай хроніцы]], сьцьвярджае, што царкву збудалі ў [[X стагодзьдзе|X ст.]] на загад княгіні кіеўскай [[Вольга (княгіня кіеўская)|Вольгі]]. Аднак першыя дакумэнтальныя гістарычныя зьвесткі пра сьвятыню зьяўляюцца толькі на старонках літоўскіх (беларускіх) хронік [[XV стагодзьдзе|XV]]—[[XVI стагодзьдзе|XVI]]XV—XVI стагодзьдзяў. На іх падставе [[Мацей Стрыйкоўскі]] адносіць узьвядзеньне мураванага будынка да [[XIV стагодзьдзе|XIV ст.]] — часоў [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікага князя]] [[Альгерд]]а. Аднак большасьць дасьледнікаў архітэктуры канца [[XIX стагодзьдзе|XIX]] — 1-й паловы [[XX стагодзьдзе|XX]] стагодзьдзяў лічылі, што ў [[XIV стагодзьдзе|XIV ст.]] праводзілася толькі перабудова помніка (зьявіліся новыя скляпеньні). Дасьледаваньні археолягаў паводле шэрагу асаблівасьцяў будаўнічай тэхнікі і аналізу архітэктурных формаў вызначылі прыблізны час будаваньня — 2-я чвэрць [[XII стагодзьдзе|XII ст.]]<ref>{{Літаратура/Страчаная спадчына (2003)|к}} С. 61.</ref> Існуе меркаваньне, што царкву збудавалі балканскія дойліды, прывезеныя ў [[1140-я]] раней высланымі ў [[Бізантыя|Бізантыю]] полацкімі князямі<ref>{{Літаратура/Беларусь: энцыкляпэдычны даведнік, 1995|к}}</ref>.
 
[[Файл:Viciebsk, Źviestavańnia. Віцебск, Зьвеставаньня (1664).jpg|міні|зьлева|З «Рысунку места Віцебску», 1664 год]]
У 1619 годзе разам з асобна пастаўленай драўлянай званіцай перайшла да [[Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква|ўніятаў]]. У сярэдзіне [[XVII стагодзьдзе|XVII ст.]] адбылася новая перабудова — замест аркавых закамараў зьявіліся 2-гранныя шчыпцы, якія абумовілі 8-схільнае пакрыцьцё царквы. Дагэтуль належыць найбольш старажытная выява царквы — на «Рысунку места Віцебску» (1664). Паводле рысунку, мела 1 [[купал]] на барабане, побач знаходзілася званіца. За часамі [[Вялікая Паўночная вайна|Вялікай Паўночнай вайны]] значна пацярпела і пэўны час стаяла паўзруйнаваная. У 1714 годзе праводзіўся рамонт, па 1759 годзе царкву перабудавалі ў стылі [[віленскае барока|віленскага барока]]<ref>{{Літаратура/Страчаная спадчына (2003)|к}} С. 63.</ref>.
 
У [[Вайна 1812 году|Вайну 1812 году]] французы выкарысталі царкву пад склад боепрыпасаў. У 1831 годзе ўлады [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]] перадалі яе [[Маскоўскі патрыярхат|Маскоўскаму патрыярхату]], у 1833 годзе праводзіўся рамонт. У 1862 годзе царскія ўлады ў межах палітыкі [[Маскалізацыя Беларусі|маскалізацыі краю]]<ref>[[Генадзь Лаўрэцкі|Лаўрэцкі Г.]] Віцебская Благавешчанская царква // {{Літаратура/Архітэктура Беларусі: Энцыкляпэдычны даведнік|к}} С. 120.</ref> капітальна перабудавалі царкву: будынку не вярнулі аўтэнтычны выгляд, а надалі рысы [[Маскоўская дзяржава|маскоўскага сярэднявечнага]] дойлідзтва.
 
[[Файл:Віцебск. Дабравешчанская царква. Фасад.jpg|значак|Адноўленая царква]]
Упершыню помнік дасьледаваў у канцы [[XIX стагодзьдзе|XIX ст.]] А. Паўлінаў (падрабязна апісаў муроўку [[XII стагодзьдзе|XII ст.]], склаў плян збудаваньня і прапанаваў яго рэканструкцыю). У 1944 годзе абмеры царквы зрабіў П. Бараноўскі. Археалягічныя дасьледаваньні праводзілі І. Хозераў (1946), [[Георгі Штыхаў|Г. Штыхаў]] (1964), М. Каргер (1968) і П. Рапапорт (1975). У 1982 годзе рэшткі царквы дасьледавалі [[Алег Трусаў|А. Трусаў]], [[Павал Рапапорт|П. Рапапорт]] і Т. Бубенька.
 
Будынак пацярпеў за часамі [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] ў 1944 годзе. Да сьнежня 1961 году, калі савецкія ўлады ўзарвалі царкву (пры актыўным удзеле галоўнага архітэктара Віцебску<ref>{{Літаратура/Мураваныя харалы|к}} С. 187.</ref>), яе муры захоўваліся амаль на ўсю вышыню. У 1977 годзе праводзілася кансэрвацыя рэштак (архітэктар С. Друшчыц), з 1992 году — адбудова (архітэктар [[Генадзь Лаўрэцкі|Г. Лаўрэцкі]])<ref>{{Літаратура/Праваслаўныя храмы на Беларусі (2001)|к}} С. 39.</ref>. 7 студзеня 1999 году адбылося адкрыцьцё адноўленай царквы.
 
== Архітэктура ==
[[Файл:Viciebsk, Źviestavańnia. Віцебск, Зьвеставаньня (1895) (3).jpg|значак|зьлева|Гіпатэтычная рэканструкцыя на [[XII стагодзьдзе|XII ст.]], зробленая ў канцы [[XIX стагодзьдзе|XIX ст.]]]]
Помнік [[полацкая школа дойлідзтва|полацкай школы дойлідзтва]], прыклад творчай перапрацоўкі крыжова-купальнага [[базыліка]]льнага тыпу бізантыйскага сакральнага будынка. Выцягнуты ў пляне прастакутны аб’ём на высокім [[цокаль|цокалі]] з тыльнай усходняй сьцяны мае вялікую паўкруглую цэнтральную [[апсыда|апсыду]], дэкарыраваную тонкімі калёнкамі. Шырыня царквы 11,1 м, даўжыня без апсыды 18,2 м, з апсыдай — 21 м, таўшчыня сьценаў ад 1,1 да 1,5 м. Бакавыя фасады плоскімі лапаткамі падзяляюцца на 4 амаль аднолькавыя праслы, завершаныя [[закамара]]мі з дахамі-бочкамі. З паўднёвага, паўночнага і заходняга бакоў разьмяшчаліся аркавыя ўходныя парталы зь невялікімі прытворамі. Канструкцыйнае выкананьне будынка — у бізантыйскай тэхніцы муроўкі (opus mixtum): гарызантальныя шэрагі блёкаў-квадраў абчасанага жоўтага каменю-вапняку чаргуюцца з пракладзенай паміж імі ў 1—4 шэрагі тонкай цэглай-[[плінфа]]й (выяўлены шэраг плінфаў з клеймамі). Памеры плінфы — 3—3,7 × 19—20 × 27—29 см (асноўны фармат), 2,8 × 15 × 21 см і 6 × 27 × 30 см. Муроўка змацоўваецца [[рашчына]]й так званай ружовай цамянкі — [[сумесь]] вапны з тоўчанай цэглай. Канструкцыйна сьцены ўмацоўваліся гарызантальна пакладзенымі ў 2 шэрагі бярвеньнямі. Падлога складаецца зь невялікіх часаных камянёў, яе ўзровень на 105 см вышэй за цокаль будынка. Пад аўтэнтычнай падлогай на глыбіні да 1 м знаходзіцца пласт вапнавай рашчыны з дамешкамі дробных камянёў, пад якім залягае культурны пласт 0,4—0,6 м з керамікай [[XI стагодзьдзе|XI]] — 1-й чвэрці [[XII стагодзьдзе|XII]] стагодзьдзяў<ref>[[Алег Трусаў|Трусаў А.]] Віцебская царква Звеставання // {{Літаратура/ЭГБ|2к}} С. 327.</ref>.
 
[[Файл:Віцебск. Інтэр'ер Дабравешчанскай царквы.jpg|значак|Інтэр’ер царквы]]
Па перабудове ў стылі [[Віленскае барока|віленскага барока]] купал на сяродкрыжжы разабралі, а над алтарнай часткай узьвялі вежачку зь [[сьпічак]]ам. На ўсю шырыню галоўнага фасаду прыбудавалі новы ўходны аб’ём зь дзьвюма шмат’яруснымі вежамі-званіцамі і фігурным [[франтон]]ам паміж імі. У адпаведнасьці з грэка-каталіцкай абраднасьцю ў інтэр’еры царквы зрабілі мураваную алтарную перагародку. Да паўночнага фасаду каля алтара далучылася рызьніца, а да паўднёвага фасаду — 2-павярховая прыбудова, на другім паверсе якой знаходзілася «цёплая» Пакроўская царква. У выніку [[Мураўёўкі|маскоўскай]] перабудовы 2-й паловы [[XIX стагодзьдзе|XIX ст.]] з царквы зьнялі вежы-званіцы, над дахам узьвялі вялікі драўляны 8-гранны барабан з [[купал-цыбуліна|купалам-цыбулінай]]. У наш час над будынкам узьвялі цыліндрычны барабан пад паўсфэрычным [[купал]]ам. На фасадах рэстаўратары пакінулі адкрытымі фрагмэнты старажытнай плінфавай муроўкі.
 
Унутры 6 крыжовых у [[сечыва|сечыве]] слупоў падзяляюць залю на 3 [[нэф]]ы, сярэдні зь якіх шырэйшы за бакавыя, і завяршаецца вонкавай апсыдай, бакавыя — паўкруглымі нішамі ў тоўшчы сьцяны. У заходняй частцы на пары слупоў разьмяшчаліся [[хоры]], на якія вялі ўсходы ў тоўшчы фасаднай сьцяны. Бакавыя часткі хораў займалі капліцы зь невялікімі апсыдамі ў таўшчыні муроў. [[Нартэкс]] пад хорамі вылучаецца глухім прасьценкам.
 
Інтэр’ер царквы меў багатую фрэскавую размалёўку [[XII стагодзьдзе|XII ст.]], якая пакрывала ўсе роўніцы сьценаў (захаваліся выява анёла і дэкор вакол праёмаў і ўздоўж сьцяны каля падлогі). Геамэтрычны дэкор меў выгляд ланцужкоў з 3-кутніх [[піраміда (архітэктура)|пірамідаў]]. Калярыстычная гама карычнева-чырвоная, ружова-жоўтая, зялёна-блакітная. Фрагмэнт фрэскавай выявы ваяра з старажытнаславянскімі літарамі, зьняты з партала галоўнага ўходу, захоўваецца ў [[Віцебскі абласны краязнаўчы музэй|Віцебскім абласным краязнаўчым музэі]]. Іканастас 2-ярусны сучаснай работы<ref>{{Літаратура/Праваслаўныя храмы на Беларусі (2001)|к}} С. 40.</ref>.
 
== Галерэя ==
Радок 93:
Viciebsk, Dźvina-Nižni Zamak. Віцебск, Дзьвіна-Ніжні Замак (1912).jpg|З боку Дзьвіны, 1912 год
</gallery><gallery widths=150 heights=150 class="center">
Viciebsk, Dźvina-Nižni Zamak. Віцебск, Дзьвіна-Ніжні Замак (1914).jpg|З боку Дзьвіны, пач. [[XX стагодзьдзе|XX ст.]]
Viciebsk, Zamkavaja-Źviestavańnia. Віцебск, Замкавая-Зьвеставаньня (1912).jpg|З боку вуліцы Замкавай, пач. [[XX стагодзьдзе|XX ст.]]
Viciebsk, Nižni Zamak. Віцебск, Ніжні Замак (1901-18).jpg|Паштоўка пач. [[XX стагодзьдзе|XX ст.]]
Viciebsk, Nižni Zamak. Віцебск, Ніжні Замак (S. Prokudin-Gorsky, 1912).jpg|Здымак С. Пракудзіна-Горскага, 1912 год
</gallery>