Вікіпэдыя:Магчымасьць праверкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Аўтарытэтныя крыніцы: выпраўленьне спасылак
Радок 40:
Акадэмічныя і рэцэнзаваныя публікацыі — гэта найбольш значныя і, звычайна, найбольш надзейныя крыніцы ў сваіх галінах ведаў, такіх як гісторыя, мэдыцына, матэматыка, прыродазнаўчыя навукі. Матэрыялы з аўтарытэтных неакадэмічных крыніцаў таксама можна выкарыстаць у гэтых галінах, асабліва калі гаворка ідзе пра паважаныя выданьні, якія выказваюць агульнапрыняты пункт гледжаньня. Правамернасьць выкарыстаньня той або іншай крыніцы заўсёды залежыць ад пэўнай сытуацыі. У выпадку супярэчнасьцяў паміж крыніцамі, з тэксту мае быць ясна, якога менавіта меркаваньня прытрымваецца кожная зь іх.
 
Наконт надзейнасьці тых або іншых крыніцащ гл. таксама [[Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу]] (ВП:КВД). З той прычыны, што [[Вікіпэдыя:Правілы і рэкамэндацыі|правілы]] маюць перавагу над рэкамэндацыямі, то ў выпадку, калі гэтае правіла супярэчыць [[ВП:КВД]], прыярытэт аддаецца менавіта гэтаму правілу, а [[ВП:КВД]] мае прыводзіцца ў адпаведнасць да яго. Каб абмеркаваць надзейнасьць пэўных крыніцаў зьвяртайцеся да [[Вікіпэдыя:Адміністрацыя|адміністратараў]].
 
=== Крыніцы сумнеўнай надзейнасьці ===