Вікіпэдыя:Вандалізм: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →Дзеяньні, якія не зьяўляюцца вандалізмам: выпраўленьне спасылак |
д стыль |
||
Радок 29:
# '''Вандалізм з дапамогай [[Машынны пераклад|машыннага перакладу]]''' — сыстэматычнае даданьне атрыманых з дапамогай аўтаматычнага перакладніка тэкстаў, якія зьмяшчаюць сэнсавыя перакручваньні арыгінала, пры ігнараваньні папярэджаньняў.
«Вандалізавацца» могуць як артыкулы, так і старонкі
=== Паводле складанасьці выяўленьня ===
Радок 41:
# '''Тэст пачаткоўца'''. Часам пачаткоўцы, калі бачаць кнопку «рэдагаваць», то жадаюць паглядзець, ці сапраўды ў іх атрымаецца штосьці адрэдагаваць. Яны націскаюць кнопку і штосьці пішуць у тэксце. Гэта не вандалізм! Наадварот, іх трэба шчыра вітаць і даць спасылку на [[Вікіпэдыя:Пясочніца|Пясочніцу]].
# '''Пашыраны тэст пачаткоўца'''. Часам пачаткоўцы жадаюць паглядзець, ці атрымаецца ў іх зрабіць артыкул дурным або зусім нечытэльным. Ім проста цікава, што можна рабіць у вікі. Калі прыбраць іх зьмены, яны перастануць так рабіць; калі даслаць ім паведамленьне, яны засаромяцца. Але калі пачатковец працягвае сваё «тэставаньне» і па гэтым, тут ужо пачынаецца вандалізм.
# '''Вывучэньне магчымасьцяў вікі'''.
# '''Парушэньні нэўтральнасьці'''. Пісаць артыкулы з [[Вікіпэдыя:Нэўтральны пункт гледжаньня|нэўтральнага пункта гледжаньня]] нялёгка, і нават дасьведчаныя ўдзельнікі часам пішуць рэчы, неідэальныя ў гэтым пляне. Кожнага або амаль кожнага чалавека яго перакананьні ў большай або меншай ступені асьляпляюць. Хоць такая ўласьцівасьць чалавечай натуры вартая жалю, гэта не вандалізм.
# '''Сьмелыя рэдагаваньні'''. Палітыка Вікіпэдыі: «[[Вікіпэдыя:Будзьце рашучымі]]». Некаторыя вікіпэдысты робяць вялікія рэдагаваньні ў артыкулах з мэтай іх палепшыць. І хоць вам, можа быць, непрыемна бачыць, што вялікія порцыі напісанага вамі тэксту прыбралі ао сур'ёзна адрэдагавалі, — гэта не вандалізм. Мудрыя вікіпэдысты ўраўнаважваюць сьмеласць любоўю.
# '''Даданьне арыгінальных дасьледаваньняў''' — [[Вікіпэдыя:Не арыгінальным дасьледаваньням|забараняецца правіламі]], але вандалізмам не зьяўляецца.
# '''Памылкі'''. Памылкі не зьяўляюцца вандалізмам паводле вызначэньня. Калі вы лічыце, што артыкул утрымоўвае няслушную інфармацыю, праверце, ці так гэта і/або абмяркуйце факты з аўтарамі. Калі ж аўтары не зважаюць на вашыя тлумачэньні і хібныя рэдагаваньні працягваюцца, то трэба паспрабаваць высьвятліць, чаму яны ўносяць гэтыя рэдагаваньні.
# '''
# '''Нечаканыя зьмены'''. Незвычайны стыль рэдагаваньняў ня робіць удзельніка вандалам. Калі хтосьці робіць добрае рэдагаваньне, але піша ў кароткім апісанні «Прывітаньне, гэта Яська!» — гэта не вандал. Гэта пачатковец. Прыязна растлумачыце яму, як трэба пазначаць кароткае апісаньне. Не блякуйце яго і не выдаляйце ягоных зьменаў.
|