'''Тэадор I''' ({{мова-la|Theodorus PP. I}}; невядома, [[Ерусалім]] — [[14 траўня]] [[649]], [[Рым]]) — [[Папа|папа рымскі]] з [[24 лістапада]] [[642]] па [[14 траўня]] [[649]] году. Тэадор нарадзіўся ў сям’і ерусалімскага біскупа, [[грэкі|грэка]] паводле нацыянальнасьці.
== Папская дзейнасьць ==
Быў абраны папам рашэньнем экзарха [[РавэнаРавэнна|РавэныРавэнны]]. Тэадор стала змагаўся з [[ерась|гарэзіяй]] [[манафэліты|манафэлітаў]], перапісваўся зь бізантыйскім імпэратарам. Ён адмовіўся прызнаць Паўла II [[Канстантынопальскі патрыярх|Канстантынопальскім патрыярхам]], таму што ягоны папярэднік, Пірус, стаў патрыярхам у абыход да правілаў. Тэадор націснуў на імпэратара [[Канстант II|Канстанта II]] каб той адклікаў [[Эктэзіс]] імпэратара [[Гэракліюс]]а, паводле якога манафэлітызм рабіўся афіцыйнай формай хрысьціянсва ў Канстантынопалі. У той час як ягоныя намаганьні ня выклікалі вялікага ўплыву на [[Канстантынопаль]], ён павялічыў апазыцыю да гарэзіі на Захадзе, то бок Пірус нават на караткі час адмовіўся ад сваёй гарэзіі ў [[645]] годзе, але ўсё ж быў адлучаны ад царквы ў [[648]] годзе. Павал быў адлучаны ў [[649]] годзе. На Лятэранскім саборы 649 году Тэадор плянаваў асудзіць Эктэзіс, але памёр, не пасьпеўшы склікаць сабор.