Вікіпэдыя:Беларускія традыцыйныя гістарычныя назвы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленьне зьвестак
Радок 26:
У гэтым выпадку, каб абраць у якасьці асноўнай назвы артыкула беларускую традыцыйную гістарычную назву, трэба ў абмеркаваньні артыкула прывесьці [[Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу|другасныя крыніцы, вартыя даверу]], дзе б сьцьвярджалася слушнасьць той або іншай назвы. Пры адсутнасьці другасных крыніцаў можна прывесьці першасныя крыніцы, у якіх будзе пацьвярджацца, што такая назва сапраўды пасьлядоўна ўжывалася ў мінулым. Таксама пажадана пацьвердзіць, што прысутная ў першасных крыніцах назва сапраўды выкарыстоўваецца ў дачыненьні да адпаведнага геаграфічнага аб'екта ў беларускіх энцыкляпэдычных, навуковых або краязнаўчых [[Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу|крыніцах, вартых даверу]].
 
Прыклады першасных крыніцаў: для перайменаваньняў савецкага часу — [http://www.etomesto.ru/shubert/ Ваенна-тапаграфічная мапа Расейскай імпэрыі («мапа Шубэрту»)], [http://raremaps.ru/vse2/karty-strel-bitsckogo.html Спэцыяльная мапа Эўрапейскай Расеі («мапа Стральбіцкага»)], «[https://ru.wikisource.org/wiki/%D0%93%D0%B5%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%87%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%BE-%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%82%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D1%87%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D1%81%D0%BB%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D1%80%D1%8C_%D0%A0%D0%BE%D1%81%D1%81%D0%B8%D0%B9%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9_%D0%B8%D0%BC%D0%BF%D0%B5%D1%80%D0%B8%D0%B8 Геаграфічна-статыстычны слоўнік Расейскай імпэрыі]», афіцыйныя дакумэнты расейскага часу, сьпісы населеных месцаў па Віленскай, Гарадзенскай і Менскай губэрняў і інш.; для перайменаваньняў расейскага часу — мапы і дакумэнты Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.
 
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Правілы|Гістарычныя назвы]]