Вітаўт Кіпель: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
д афармленьне
Радок 8:
У г. Арле, дзе ён навучаўся з 1935 году, закончыў 6-ю клясу ў 1941 годзе. Далей, у 1942—1944 гадах, вучыўся ў [[Менск]]у чаргова ў народнай школе (дыр. Пётра Кісель), настаўніцкай сэмінарыі (дыр. Саломенік) і прагімназіі (дыр. Аляксандар Акановіч).
 
У 1945—1948 гадах вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў [[Нямеччына|Нямеччыне]], у горадзе РэгэнсбургуРэгенсбургу, [[Баварыя]] (матурыст ІІІ выпуску). У 1948—1949 гадах вучыўся на мэдычным факультэце Цюбінгэнскага ўнівэрсытэту, а ў 1949—1953 гадах на геалягічным факультэце Лювэнскага ўнівэрсытэту ў [[Бэльгія|Бэльгіі]]. У 1953 годзе атрымаў ступень магістра, а ў 1955 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю па мінэралёгіі з суправаджальнай («меншай») тэзай з палеанталёгіі. У тым сама годзе выехаў ў [[ЗША]]. У 1956 годзе ажаніўся з [[Зора Кіпель|Зорай Савёнак]] (сяброўка яшчэ па гімназіі і ўнівэрсытэце).
У ЗША Вітаўт Кіпель нейкі час працаваў ў галінах геялёгіі й геахіміі, супрацоўнічаў са спэцыялізаванымі навуковымі часопісамі «''Chemical Abstracts''», «''Engineering Index''», «''Economic Geology''». У 1962—1963 гадах закончыў бібліятэказнаўства ў Ратгэрскім унівэрсытэце ў штаце [[Нью-Джэрзі]]. Кіпель 26 гадоў працаваў на розных пасадах у навуковым аддзеле [[Нью-Ёрк|Нью-ёрскай]] публічнай бібліятэкі (пачынаючы ад найніжэйшай прафэсійнай прыступкі да пасады загадчыка навуковага аддзелу), ён укамплектаваў гэты аддзел больш чым стотысячным зборам новых навуковатэхнічных выданьняў. У 1982—1985 гадах рэдагаваў месячны бібліяграфічны бюлетэнь «''New Technical Books''». Разам са сваёй жонкай [[Зора Кіпель|Зорай]] Вітаўт разбудаваў і папоўніў беларускі збор у славянскім аддзеле бібліятэкі.
Радок 47:
 
== Літаратура ==
* [http://kamunikat.fontel.net/www/knizki/historia/maksimiuk/himnazija_daviednik.htm Біяграфічныя даведкі пра настаўнікаў і вучняў Беларускай Гімназіігімназіі ймяімя Янкі Купалы ў Нямеччыне: Кіпель Вітаўт] // Максімюк Ян. Беларуская Гімназіягімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945-19501945—1950). — Нью Ёрк-Ёрк — Беласток: Беларускі Інстытутінстытут Навукінавукі й Мастацтвамастацтва, 1994. {{ISBN|83-902162-0-5}}.
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Кіпель, Вітаўт}}