Хет-трык: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне перанакіраваньня на шаблён
д афармленьне
Радок 1:
'''Хет-трык''' (ад {{мова-en|hat-trick|скарочана}}) — дасягненьне трох выніковых дзеяньняў у [[спартыўная гульня|спартыўных гульнях]]. Тэрмін '''хет-трык''' быў упершыню выкарыстаны ў 1858 годзе на гульні ў [[крыкет]] адносна {{артыкул у іншым разьдзеле|ХГ. ХГ. Стэфэнсан|ХГ. ХГ. Стэфэнсана|en|H. H. Stephenson}}, які ўзяў браму трыма мячамі. У яго гонар, паводле тагачаснай традыцыі, быў аб’яўлены збор сродкаў, і на атрыманыя грошы Стэфэнсану быў падараваны капялюш.<ref>''Extended Oxford English Dictionary'' 1999 Edition: "It came into use after HH Stephenson took three wickets in three balls for the all-England eleven against the twenty-two of Hallam at the Hyde Park ground, Sheffield in 1858. A collection was held for Stephenson (as was customary for outstanding feats by professionals) and he was presented with a cap or hat bought with the proceeds."</ref> У друку слова ўпершыню зьявілася ў 1878 годзе.<ref>{{кніга|загаловак=The Oxford Companion to Australian Cricket|выдавецтва=Oxford University Press|год=1996}}</ref>
 
Хутка тэрмін быў пазычаны і ў іншыя віды спорту, як [[футбол]], [[воднае пола]] і [[гандбол]]. У Паўночнай Амэрыцы слова набыло папулярнасьць толькі ў сярэдзіне [[1940-я|1940-х]], дзякуючы [[Нацыянальная хакейная ліга|НХЛ]]: паводле традыцыі, пасьля выкананьня хет-трыку гульцом заўзятары кідаюць свае шапкі на лёд.
 
== Футбол ==
Хет-трыкам у [[футбол]]е лічацца 3 і болей галоў ад аднаго гульца за адзін матч. Паводле правілаў уліку вынікаў, трапляньні з [[пэнальці]] не ідуць у лік, таму і ў выпадку з хет-трыкам 11-мэтровыя галы не залічваюцца.<ref>{{спасылка|url=http://www.fifa.com/mm/document/affederation/federation/81/42/36/lawsofthegameen.pdf|загаловак=Laws of the Game 2009/2010|аўтар=[[Міжнародная рада футбольных асацыяцыяў|IFAB]]|дата публікацыі=ліпень 2009|мова=en}}</ref> Хет-трык хутчэй за ўсіх аформіў Томі Рос, які гуляў за [[Рос Каўнці Дынгўол|Рос Каўнці]] супраць [[:{{Артыкул у іншым разьдзеле|Нэрн Каўнці|«Нэрн Каўнці»|en:|Nairn County F.C.|Нэрн Каўнці]]}}, на матчы 28 лістапада 1964 году.<ref>{{спасылка|url=http://www.guinnessworldrecords.com/records-1/fastest-time-to-score-a-hat-trick,-football/|загаловак=Fastest time to score a hat-trick, Football|праект=[[Кніга рэкордаў Гінэса]]|мова=en}}</ref> У [[Фінал Кубка сьвету ФІФА|фінальным матчы Кубка сьвету ФІФА]] хет-трык быў аформлены толькі аднойчы: [[Джордж Гэрст|Джорджам Гэрстам]] у дадатковы час у [[Фінал чэмпіянату сьвету па футболе 1966 году|фінальным матчы ЧС-1966]].
 
== Крыніцы ==
{{зноскіКрыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
 
[[Катэгорыя:Футбольная тэрміналёгія]]