Вікіпэдыя:Магчымасьць праверкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
д →‎Цяжар доваду: пунктуацыя
Радок 12:
: ''Пра тое, як афармляць спасылкі на крыніцы, гл. [[Вікіпэдыя:Спасылкі на крыніцы]].''
 
У выпадку, калі хтосьці выказаў сумневы наконт верагоднасьці прыведзеных у артыкуле зьвестак, спасылкі на крыніцы інфармацыі мусіць падаць той удзельнік, які дадаў у артыкул новыя або аднавіў раней выдаленыя зьвесткі. Усе цытаты і ўсякія факты, ''якія ставяць ці могуць паставіць пад сумнеў'', трэба падмацоўваць спасылкамі на аўтарытэтныя крыніцы{{Заўвага|Гэта ня значыць, што крыніцы трэба дадаваць абсалютна да ўсіх сьцьверджаньняў артыкула. Калі ад іншых удзельнікаў не паступае пытаньняў наконт верагоднасьці сьцьверджаньня і неабходнасьці паставіць спасылку на крыніцу, а аўтар дадатку да артыкула лічыць, што сьцьверджаньне не зьяўляецца ключавым і яго можна праверыць паводле крыніцаў, пададзеных раней або прыведзеных у канцы артыкула, не зьяўляецца спасылкай на фактычныя зьвесткі (напрыклад, колькасьць або памеры), не ўтрымоўвае неардынарных зьвестак, то ў мэтах паляпшэньня чытэльнасьці артыкула крыніцу можна не паказваць}}, якія рэкамэндуецца афармляць у выглядзе зноскі{{ЗаўвагіЗаўвага|У выпадку, калі нейкія зьвесткі ў Вікіпэдыі маюць патрэбу ў пацьверджаньні, традыцыйна выкарыстоўваецца зноска ў тэксьце на крыніцу гэтых зьвестак. Менавіта такі падыход зьяўляецца найлепшым спосабам праверкі таго, ці ўзгадняюцца прыведзеныя зьвесткі з інфармацыяй, якую трэба пацьвердзіць. Існуе і іншы прымальны спосаб — падаць у тэксце '''выразнае і дакладнае''' аўтарства дададзенага ў артыкул меркаваньня — але ўсё ж перавага аддаецца зноскам, каб у меншай ступені загрувашчваць цела артыкула. Больш падрабязна гл. [[Вікіпэдыя:Спасылкі на крыніцы]]}}. Крыніцу трэба падаць выразна і дакладна, каб дазволіць чытачам знайсьці тэкст, які пацьвярджае сьцьверджаньне, што выклікала сумнеў.
 
У выпадку немагчымасьці падаць іншыя{{Заўвага|Пад «іншымі» маюцца на ўвазе крыніцы, якія не злучаюцца дачыненьнямі залежнасьці, прыналежнасьці, аўтарства, супольнай дзейнасьці і г.д. з прадметам артыкула і/або яго стваральнікамі. Напрыклад, у гэтым сэнсе інтэрв'ю з рэжысэрам фільму на афіцыйным сайце фільму не зьяўляецца пабочнай крыніцай пра фільм, а інтэрв'ю зь ім жа на старонках неаффіляваннай аўтарытэтнай крыніцы зьяўляецца пабочнай крыніцай. У артыкулах пра аб'екты выдуманых сьветаў іншай крыніцай могуць служыць працы стваральніка гэтага сьвету: яго інтэрв'ю, артыкулы, кнігі, у якіх ён выкладае гісторыю стварэньня сьвету, характарыстыкі пэрсанажаў і г.д. Аднак, гэта пашыраецца толькі на сьветы [[Вікіпэдыя:Значнасьць|энцыкляпэдычна значных]] мастацкіх твораў і аўтаматычна не забясьпечвае [[Вікіпэдыя:Значнасьць|энцыкляпэдычную значнасьць]] саміх артыкулаў}} [[Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу|аўтарытэтныя крыніцы]] на тэму артыкула, у Вікіпэдыі ня мае быць артыкула на гэтую тэму{{Заўвага|Гэта не азначае, што артыкулы, дзе можна падаць крыніцы, якія зь нейкіх прычынаў пакуль не падалі, варта выдаляць}}.