Розьніца паміж вэрсіямі «Вікіпэдыя:Вайна рэдагаваньняў»

д
стыль
 
д (стыль)
{{Плянаванае правіла}}
 
Войны рэдагаваньняў узьнікаюць, калі ўдзельнікі або групы ўдзельнікаў пачынаюць рэгулярна [[Вікіпэдыя:Адкат|скасоўваць рэдагаваньні]] аўтарства іншых удзельнікаў з супрацьлеглым пунктам гледжаньня на адной або некалькіх старонках сумежнай тэматыкі. Падобная канфрантацыя ў Вікіпэдыі сувора забараняецца і разглядаецца як парушэньне [[Вікіпэдыя:ЭтыкетЭтычныя паводзіны|этычных нормаў паводзінаў]], бо яна зьяўляецца спробай перамагчы ў дыскусіі з ужываньнем «грубай сілы», падрывае [[Вікіпэдыя:Кансэнсус|працэс пошуку кансэнсусу]], які мае праходзіць у атмасфэры канструктыўнай супрацы.
 
== Што такое вайна рэдагаваньняў? ==
Пры выяўленьні вайны рэдагаваньняў найперш варта паспрабаваць патлумачыць ўдзельніку (асабліва калі гэта пачатковец) прынцыпы працы ў Вікіпэдыі і паказаць яму, што ён робіць няслушна.
 
[[Вікіпэдыя:КарыстальнікіАдміністрацыя|Адміністратар]], што не ўдзельнічае ў канфлікце, які выявіў вайну рэдагаваньняў і ня здолеў прымірыць супрацьлеглыя бакі або пераканаць іх пачаць працэс ўрэгуляваньня рознагалосьсяў, можа часова заблякаваць уцягнутых у вайну удзельнікаў або абараніць старонку.
 
Абарона старонкі можа быць эфектыўнай у тых сытуацыях, калі ёсьць падставы меркаваць, што бакі скарыстаюцца паўзай, каб абмеркаваць супярэчнасьці і выпрацаваць [[Вікіпэдыя:Кансэнсус|кансэнсус]].