Галаўны мозаг: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Brain?oldid=856677997 |
д спасылка |
||
Радок 4:
Галаўны мозг складаецца зь вялікай колькасьці [[нэўрон]]аў, якія зьвязаны паміж сабой сынаптычнымі сувязямі. Узаемадзейнічаючы з дапамогай гэтых сувязяў, нэўроны фармуюць складаныя электрычныя імпульсы, якія кантралююць дзейнасьць усяго арганізму. У чалавека кара галаўнога мозгу зьмяшчае каля 10—20 мільярдаў нэўронаў<ref name="Bartheld">von Bartheld, Christopher S.; Bahney, Jami; Herculano-Houzel, Suzana (2016-12-15). [https://www.ncbi.nlm.nih.gov/pmc/articles/PMC5063692 «The search for true numbers of neurons and glial cells in the human brain: A review of 150 years of cell counting»]. The Journal of Comparative Neurology. 524 (18): 3865–3895. doi:10.1002/cne.24040. ISSN 1096-9861. [[PMID:27187682|PMID 27187682]].</ref>, а, паводле ацэнак, колькасьць нэўронаў у [[мозачак|мозачку]] складае дасягае да 55—70 млрд нэўронаў<ref name="Bartheld"/>.
[[Фізыялёгія|Фізыялягічна]], функцыяй мозгу ёсьць цэнтралізаваны кантроль над іншымі ворганамі цела. Мозаг дзейнічае на астатнія часткі цела шляхам стварэньня мадэляў цягліцавай актыўнасьці й шляхам прывядзеньня ў рух сакрэцыі хімічных рэчываў, званых [[гармоны|гармонамі]]. Гэтае цэнтралізаванае кіраваньне дазваляе хутка й скаардынавана рэагаваць на зьмены ў навакольным асяродзьдзі. Некаторыя асноўныя тыпы рэагаваньняў, як то [[рэфлекс (біялёгія)|рэфлексы]], могуць быць апасродкаваныя праз [[млеч]] ці пэрыфэрычных [[гангаль|гангаляў]].
Нягледзячы на значны прагрэс у вывучэньні галаўнога мозгу ў апошні час, шмат чаго яшчэ трэба даведацца пра ягоную дзейнасьць. Пра функцыянаваньне асобных [[Вуза|вузаў]] распавядаецца даволі добра, аднак разуменьне таго, як у выніку ўзаемадзеяньня тысяч і мільёнаў нэўронаў мозаг працуе як адно, на дадзены момант вядома толькі ў спрошчаным выглядзе й патрабуе далейшых дасьледаваньняў. Апошнія мадэлі ў сучаснай [[нэўрабіялёгія|нэўрабіялёгіі]] разглядаюць мозаг як біялягічны кампутар, які аднак вельмі адрозьніваецца паводле мэханізму ад электроннага [[кампутар]]а, але падобны ў тым сэнсе, што мозаг атрымлівае інфармацыю з навакольнага сьвету, захоўвае яе, і апрацоўвае яе розным чынам.
|