Розьніца паміж вэрсіямі «Пэстыцыд»

д
выпраўленьне спасылак
д (выпраўленьне спасылак)
 
'''Пэстыцы́д''' ({{мова-la|pestis + caedere|скарочана}} — зараза + забіваць) — хімічны сродак аховы [[расьліна]]ў і [[жывёла]]ў ад шкоднікаў і непажаданых мікраарганізмаў. Сярод больш як 10 тыс. відаў звыш 80% выкарыстоўваюцца ў [[Сельская гаспадарка|сельскай гаспадарцы]]: [[інсэктыцыды]] (для зьнішчэньня шкодных [[Вусякі|вусякоў]]), [[фунгіцыды]] (супраць [[Мікоз|грыбковых]] [[хвароба]]ў), гэрбіцыды (супраць пустазельля), адпужвальнікі і заваблівальнікі ([[фэрамоны]]) вусякоў, хемастэрылізатары (пазбаўляюць шкоднікаў здольнасьці да [[Размнажэньне|размнажэньня]]), [[заацыды]] (для зьнішчэньня шкодных [[грызун]]оў, [[птах]]аў, [[рыбы]]), рэгулятары росту расьлінаў, [[дэфаліянты]] (для раньняга апладненьня лісьця), [[дэсіканты]] (для падсушваньня расьлінаў на корані), проціядзьдзі для расьлінаў (для ўстойлівасьці да гэрбіцыдаў). Сустракаюцца ў выглядзе парашкоў, [[эмульсія]]ў, [[раствор]]аў, [[гранула]]ў і аэразоляў<ref>{{Кніга|аўтар=Яраслаў Міляшкевіч.|частка=Пестыцыды|загаловак=Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах|арыгінал=|спасылка=|адказны=Генадзь Пашкоў|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=[[Беларуская энцыкляпэдыя]]|год=2001|том=12|старонкі=330|старонак=560|сэрыя=|isbn=985-11-0198-2|наклад=10 000}}</ref>.
 
На 2010 год у Беларусі налічвалася 6 сховішчаў непрыдатных пэстыцыдаў: [[ВерхнядзьвінскДрыса|Дрысенскае]]ае, [[Гарадок|Гарадоцкае]] і [[Паставы|Пастаўскае]] ([[Віцебская вобласьць]]), [[Дрыбін]]скае ([[Магілёўская вобласьць]]), [[Петрыкаў]]скае ([[Гомельская вобласьць]]), [[Слонім]]скае ([[Гарадзенская вобласьць]])<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Віктар Пазьнякоў]], [[Сьвятлана Барысенка]].|загаловак=Таксічныя адходы: аперацыя "Ліквідацыя"|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=67110|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[газэта]]|год=5 кастрычніка 2010|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2010-10-05 194 (26802)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/67123/5kas-7.indd.pdf 7]|issn=1990-763x}}</ref>.
 
== Крыніцы ==