Раскол Маскоўскай царквы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Перадумовы: артаграфія
д пунктуацыя
Радок 2:
 
== Перадумовы ==
У 1448 годзе ўтварылася незалежная Маскоўская праваслаўная царква (упершыню значыцца пад назвай {{мова-ru|«Церковь Московская»|скарочана}} у дакумэнце Маскоўскага сабору 1459 году<ref name="Martas">Мартос А. Беларусь в исторической государственной и церковной жизни. — Буэнос-Айрес, 1966. — Минск: Белорусский Экзархат Русской Православной Церкви, 1990. С. 116.</ref>), што стала вынікам самавольнага выхаду Маскоўскай мітраполіі з-пад юрысдыкцыі [[Канстантынопальскі патрыярхат|Канстантынопальскага патрыярхату]]. За гэта праваслаўныя цэрквы перасталі лічыць яе кананічнай і вызначылі як [[схізма|схізму]]. Кананічная ізаляцыя Маскоўскай царквы працягвалася 141 год і прычынілася да зьяўленьня ў яе богаслужбовай практыцы пэўных разыходжаньняў зь іншымі праваслаўнымі цэрквамі<ref name="eiu">Мицик Ю. Московський Патріархат // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К.: Наук. думка, 2010. — Т. 7 : Мл — О. С. 87.</ref>.
 
У 1588 годзе фактычны маскоўскі гаспадар [[Барыс Гадуноў]] запрасіў патрыярха канстантынопальскага Ерамію ў Маскву на перамовы пра магчымы пераезд з захопленага туркамі-асманамі [[Канстантынопаль|Канстантынопалю]]. Аднак у самой Маскве Гадуноў на паўгода зьняволіў<ref>Саган О. Вселенське православ'я. Суть. Історія. Сучасні реалії. — Київ. Світ знань. 2004. С. 486.</ref> патрыярха і такім чынам прымусіў яго ў 1589 годзе ня толькі вызнаць аўтакефалію Маскоўскай царквы, але і абвясьціць яе патрыярхатам.