Даасізм: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Taoism?oldid=857493082
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д стыль
Радок 1:
[[Файл:Dao-revision.svg|міні|150пкс|Дао]]
'''Даасізм''' ({{мова-zh|道教}}) — кітайскае традыцыйнае вучэньне, якое ўключае элемэнты [[рэлігія|рэлігіі]], [[містыка|містыкі]], [[варажба|варажбы]], [[шаманізм]]у, [[мэдытацыя|мэдытацыйнай практыкі]], [[навука|навукі]]. У гісторыі даасізму мае месца падзел навучаньня на [[філязофія|філязофскі]] даасізм («''дао цьзя''»), які разьвіўся ў нэадаасізм, і рэлігійны («''дао цьзяо''»), які ўключае ў свой панятак [[альхімія|альхімію]], [[дэманалёгія|дэманалёгію]] ій [[мэдыцына|мэдыцыну]], але гэты падзел досыць умоўны. Пад «''дао цьзя''» маюць на ўвазе пераважна дацынскі даасізм, зьвязаны з тэкстамі, аўтарства якіх прыпісваецца [[Лао-Цзы]] ій [[Чжуан-Цзы]]<ref>[http://terme.ru/dictionary/879/word/daosizm Даосизм]. Национальная философская энциклопедия. 2003</ref>.
 
За часы свайго існаваньня даасізм не стварыў адзінай царквы, а дагматычнае становішча ягоных артадаксальных напрамкаў не сфармаваліся ў канкрэтны, агульны для ўсіх вернікаў дагмат, падобна хрысьціянскаму «[[Сымбаль Веры|Сымбалю Веры]]». Гэта адбілася на палімарфізьме даоскай дактрыны асаблівасьцяў рытуальнай дзейнасьці й арганізацыйных узроўнях. Даасізм варта адрозьніваць ад «[[Вучэньне пра Дао|Вучэньня пра Дао]]» (道学) — больш позьняй зьявы, шырока вядомага пад назвай [[нэаканфуцыянств]]а.
 
Да [[дынастыя Хань|дынастыі Хань]] (206 году да н. э. — 220 году н.э.), розныя кірункі даасізму аб’ядналіся ў суцэльную традыцыйную рэлігію. У больш раньнім старажытным Кітаі пасьлядоўнікі даасізму ўспрымаліся як пустэльнікі ій аскеты, якія не бяруць удзел у палітычным жыцьці краіны. Чжуан-Цзы быў самым вядомым зь іх, і вельмі характэрна, што ён жыў на поўдні краіны, дзе шырока практыкаваліся мясцовыя кітайскія шаманскія традыцыі<ref>Nadeau, Randal L. (2012). [https://books.google.com/books?id=yQnFKpTepo8C ''«The Wiley-Blackwell Companion to Chinese Religions»'']. Malden, MA: Blackwell. — С. 42.</ref>. Жанчыны-шаманы згулялі важную ролю ў гэтай традыцыі, якая была асабліва моцная ў паўднёвым штаце [[Чу (дзяржава)|Чу]]. Раньнія даоскія рухі стварылі свае ўласныя ўстановы, у адрозьненьні ад [[шаманізм]]у, але ўвабралі ў сябе асноўныя шаманскія элемэнты. Шаманы стваралі асноўныя тэксты даасізму яшчэ раньніх часоў аж да па меншай меры XX стагодзьдзя<ref>Kohn, Livia (2000). [https://books.google.com/books?id=EXVk1tr6lEYC&dq=China+shamanism+daoism&q=shamanism#v=snippet&q=shamanism&f=false ''«Daoism Handbook»'']. Leiden: Brill. — С. 403—404. — {{ISBN|9004112081}}</ref>. Інстытуцыйныя парадкі даасізму разьвіваліся ў розных кірунках, але ў выніку былі створаныя дзьве асноўныя галіны, як то [[Цюаньчжэнь]] і [[Чжэньідао]]<ref>Chan, Kim-Kwong (2005). ''«Religion in China in the Twenty-first Century: Some Scenarios»''. Religion, State & Society. 33 (2). — С. 93. — doi:10.1080/09637490500118570.</ref>. Пасьля Лао-Цзы ій Чжуан-Цзы, колькасьць пісаньняў і рэлігійных тэкстаў даасізму стала расьлі, што ў выніку прывяло да складаньня канону, які быў апублікаваны паводле загаду імпэратара. На працягу ўсёй гісторыі Кітаю даасізм некалькі разоў быў вылучаны ў якасьці дзяржаўнай рэлігіі. Пасьля XVII стагодзьдзя, аднак, ён зазнаў заняпад.
 
Даасізм рабіў моцны ій глыбокі ўплыў на кітайскую культуру на працягу стагодзьдзяў. Кітайская [[альхімія]], [[астралёгія]], некалькі баявых мастацтваў, традыцыйная кітайская мэдыцына ій [[фэн-шуй]] былі цесна пераплеценыя з даасізмам на працягу гісторыі. Аднак даасізм зьяўляецца цэласным сацыякультурным фэномэнам, што аказвае значны ўплыў на жыцьцё сучаснага кітайскага [[грамадзтва]]. Акрамя Кітаю, даасізм таксама меў уплыў на навакольныя супольнасьці ў Азіі. На сёньня даасізм зьяўляецца адной зь пяці рэлігіяў, якія афіцыйна прызнаныя у Кітаі<ref>You-Sheng Li, June 2010. ''«The Ancient Chinese Super State of Primary Societies: Taoist Philosophy for the 21st Century»''. — С. 300.</ref>. Суполкі пасьлядоўнікаў даасізму таксама маюцца ў [[Ганконг]]у, [[Макао]] ій [[Паўднёва-Ўсходняя Азія|Паўднёва-Ўсходняй Азіі]].
 
== Крыніцы ==