Рымска-каталіцкі касьцёл у Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
д →‎Вялікае Княства Літоўскае: выпраўленьне спасылак
Радок 20:
У 1250-я адбылося першае прызначэньне рымска-каталіцкага [[біскуп]]а для беларускіх земляў, калі вялікі князь [[Міндоўг]] прыняў хрышчэньне паводле лацінскага абраду й каралеўскую карону. Разам зь ім хрысьціліся ягоная жонка [[Марта (жонка Міндоўга)|Марта]] й 600 падданых. Навастворанаму каралеўству надаваўся прывілей на падначаленьне біскупства непасрэдна Папе Рымскаму. Межы бікупства адпавядалі дзяржаўным межам [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]], біскупамі ж былі прызначаныя [[Віт (наваградзкі біскуп)|Віт]] і [[Хрысьціян (наваградзкі біскуп)|Хрысьціян]]. Пры Міндоўгу былі створаныя й іншыя біскупскія катэдры, быў заснаваны шэраг касьцёлаў, распачалі дзейнасьць законы [[Ордэн дамініканаў|дамініканаў]] і [[францішкане|францішканаў]]. Але напачатку 1260-х дыяцэзія спыніла сваё існаваньне, а біскуп Хрысьціян зьехаў у [[Нямеччына|Нямеччыну]]. Да 1387 году ў ВКЛ не было тэрытарыяльнае арганізацыі Рымска-Каталіцкай Царквы.
 
У 1320-я нямецкія дамінікане й францішкане мелі ў [[Вільня|Вільні]] й [[Наваградак|Наваградку]] па адным кляштары. Каталіцкія манахі былі пры дварох вялікіх князёў [[Віцень|Віценя]] й [[ҐедымінГедзімін|Ґедзімін]]а. У 1360-я каталіцтва прыняў сын вялікага князя [[Кейстут]]а [[Таўцівіл Кейстутавіч|Таўцівіл]].
 
Трывала Каталіцкая Царква замацавалася ў ВКЛ за вялікім князем [[Ягайла]]м. У [[1386]], згодна з дамовай з [[Польшча]]й, ён прыняў хрост у Каталіцкай Царкве і прыняў імя Ўладзіслаў, стаўшы такім чынам каралём Польшчы. Апроч таго рыма-каталікамі сталі [[Хрышчэньне Літвы|ахрышчаныя паганцы]], было заснавана 7 рыма-каталіцкіх парафіяў (у тым ліку ў Вільні, [[Абольцы|Абольцах]], [[Гайна (вёска)|Гайне]], [[Крэва|Крэве]]). У [[1387]] была заснаваная [[Віленская дыяцэзія]], якая ў [[1388]] была зацьверджаная Папам. Тэрыторыя біскупства ахоплівала балцкія й большую частку беларускіх земляў, апроч паўднёва-заходніх зь [[Берасьце]]м і [[Пінск]]ам, што ўваходзілі ў склад [[Уладзімерская дыяцэзія|Уладзімерскае дыяцэзіі]] з цэнтрам ува [[Уладзімер|Ўладзімеры-Валынскім]]. У 1-й чвэрці [[15 стагодзьдзе|XV стагодзьдзе]] Віленскае і [[Жамойцкая дыяцэзія|Жамойцкае біскупствы]] (утворанае ў [[1417]]) былі падпарадкаваныя [[Гнезьненская архідыяцэзія|гнезьненскаму архібіскупу]] ў Польшчы, а Ўладзімерскае біскупства ў [[1425]] аб’ядналася з [[Луцкая дыяцэзія|Луцкім]]. Ад [[1613]] на ўсходніх землях існавала [[Смаленскае біскупства]] (кананічна ў [[1636]]—[[1798]]). Да [[1430]] узьнікла яшчэ 20 парафіяў, у [[1772]] у Віленскай дыяцэзіі іх было 429, філіяльных касьцёлаў і публічных капліцаў — 192. Галоўным патронам Віленскага біскупства быў абвешчаны сьвяты [[княжыч Казімер]].