Бабруйскае староства: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Макаравічы (Магілёўская вобласьць)
д выпраўленьне спасылак
Радок 58:
 
== Гісторыя ==
Напачатку воласьць была, відаць, у [[Сьвіслацкае княства|Сьвіслацкім княстве]], якое пасьля ўваходжаньня ў ВКЛ у сярэдзіне XIV стагодзьдзя было падзеленае на дзьве часткі паміж братамі [[вільня|віленскім]] князем [[Альгерд]]ам і [[трокі|троцкім]] князем [[Кейстут]]ам [[ГедымінавічыГедзімінавічы|ГедымінавічаміГедзімінавічамі]]. Гэты падзел захаваўся й пры ўтварэньні ў 1413 [[Віленскае ваяводзтва|Віленскага]] й [[Троцкае ваяводзтва|Троцкага ваяводзтваў]]: прыбыткі са староства дзяліліся пароўну. Воласьцю кірааў намесьнік, якога прызначаў вялікі князь звычайна зь ліку буйное шляхты ([[Глябовічы|Глябовічаў]], [[Давойны|Давойнаў]], [[Пацы|Пацаў]], [[Радзівілы|Радзівілаў]], [[Тышкевічы|Тышкевічаў]]).
 
Падчас [[Грамадзянская вайна ў ВКЛ 1432—1436 гадоў|грамадзянскае вайны ў ВКЛ]] 1432—1436 Бабруйская воласьць была пад уладай князя [[Сьвідрыгайла Альгердавіч|Сьвідрыгайлы]], які ў 15 кастрычніка 1432 захапіў [[Бабруйскі замак]]. Падтрымаў яго таксама ўладар маёнтку [[Добасна (вёска)|Добасна]] [[Дзьмітры Сякіра Друцкі]]. У 1504 адбылося нашэсьце на воласьць акерманскіх татараў, якія былі разьбітыя князем [[Сямён Міхайлавіч Алелькавіч|Сямёнам Міхайлавічам Слуцкім]] каля вёскі [[Ясень (Асіповіцкі раён)|Ясень]]. У 1508 Бабруйск і воласьць былі [[Мяцеж Глінскіх|захопленыя]] [[Міхал Львовіч Глінскі|Міхалам Глінскім]]. У 1534—1535 воласьць была разрабаваная расейскім ваяводам [[Фёдар Целяпнёў-Аўчына-Абаленскі|Фёдарам Целяпнёвым-Аўчынам-Абаленскім]].