Нарымонт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
д выпраўленьне спасылак
Радок 1:
[[Файл:Narymont. Нарымонт (1709).jpg|міні|Нарымонт (уяўны партрэт)<br />З Коданскай галерэі, 1709 год]]
'''Нарымонт''' ('''Нарымунт''', '''Нарымант''', '''Глеб''') '''ГедымінавічГедзімінавіч''' (каля 1294 — 2 лютага 1348) — другі сын вялікага князя літоўскага [[ГедымінГедзімін]]а ад першага шлюбу.
 
== Біяграфія ==
Упершыню выступае ў гістарычных крыніцах у 1331 годзе, калі вялікі князь літоўскі [[ГедымінГедзімін]] затрымаў на [[Валынь|Валыні]] [[Наўгародзкая рэспубліка|навагародзкага]] архіяпіскапа Васіля, адпусьціўшы з умовай абраньня Нарымонта князем [[Наўгародзкая рэспубліка|Вялікага Ноўгараду]]. Імаверна, тады ж ахрышчаны, атрымаў [[праваслаўе|праваслаўнае]] імя Глеб. Прыбыў у [[Наўгародзкая рэспубліка|Ноўгарад]] у кастрычніку 1333 году, атрымаў у «кармленьне» гарады [[Ладага|Ладагу]], [[Арэшак]], [[Карэла|Карэлу]], палову [[Капор’е|Капор’я]]. Каля 1335 году зьехаў з [[Ноўгарад]]у, хутчэй за ўсё, каб заняць [[Полацак|полацкі]] [[сталец]] пасьля сьмерці князя [[Воін]]а (у хросьце Васіля, брата [[ГедымінГедзімін]]а). Пакінуў у [[Наўгародзкая рэспубліка|Ноўгарадзе]] замест сябе сына Аляксандра. У 1338 годзе адмовіўся прыехаць на дапамогу наўгародцам дзеля адбіцьця швэдзкай агрэсіі і нават адазваў Аляксандра з Арэшка. Намесьнікі Глеба-Нарымонта, аднак, заставаліся ў Арэшку да 1348 году.
 
[[Файл:Narymont. Нарымонт (1578).jpg|значак|Нарымонт (уяўны партрэт). З кнігі Б. Папроцкага «Гняздо цноты», дзе гэтым партрэтам ілюструюцца яшчэ некалькі гістарычных асобаў]]
Радок 9:
Каля 1338 году Глеб-Нарымонт разам з [[Полацак|полацкім]] япіскапам Грыгорам падпісаў дамову з [[Рыга]]й (захаваўся адно дадатак, які варуе вольны гандаль па [[Дзьвіна|Дзьвіне]]; раней памылкова датаваўся 1330 годам). Да дадатку прымацавана пячатка з выявай «[[Пагоня|Пагоні]]» — адна з найранейшых вядомых выяваў «[[Пагоня|Пагоні]]»<ref>http://www.belcoins.com/numinfo.phtml?art=61</ref>. Ускосна згадваецца як полацкі князь («кароль») у дамове [[Смаленск]]у з [[Рыга]]й (каля 1340 году).
 
Паводле «[[Летапісец вялікіх князёў літоўскіх|Летапісца вялікіх князёў літоўскіх]]», па тэстамэнце [[ГедымінГедзімін]]а атрымаў [[Пінскае княства]] «зо всеми околичностями над Припетю рекою аж до Днепра», якое заставалася за [[Нарымонтавічы|яго нашчадкамі]] да канца [[XIV стагодзьдзе|XIV стагодзьдзя]].
 
Пад час княжаньня князя [[Яўнут]]а (1341—1345) быў найбуйнейшым землеўладальнікам і, відаць, самым уплывовым князем у [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]]. Супраць яго і Яўнута выступілі браты [[Альгерд]] і [[Кейстут]], пасьля захопу [[Альгерд]]ам вялікакняскага стальцу ў 1345 годзе Нарымонт уцёк да цара [[Залатая Арда|Залатой Арды]] [[Джанібек]]а, а [[Альгерд]] перадаў [[Полацкае княства]] свайму сыну [[Андрэй Полацкі|Андрэю Полацкаму]].
Радок 15:
Нарымонт вярнуўся ў [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]] каля 1346 году, у 1347 годзе браў удзел у выправе супраць [[Тэўтонскі Ордэн|Тэўтонскага Ордэна]]. Імаверна, ачольваў войска ВКЛ у [[бітва на Стрэве|бітве]] з [[крыжакі|крыжакамі]] на рацэ Стрэве (2 лютага 1348 году), у якой і загінуў.
 
На думку польскага дасьледніка Пузыны, князь Глеб быў сынам Нарымонта-Давыда (тоеснага нібыта [[Давыд Гарадзенскі|Давыду Гарадзенскаму]]), сына [[ГедымінГедзімін]]а, але гэтае меркаваньне не пацьверджанае ніякімі крыніцамі.
 
== Глядзіце таксама ==
* [[Гедзімінавічы]]
* [[Гедымінавічы]]
 
== Крыніцы ==
Радок 40:
[[Катэгорыя:Полацкія князі]]
[[Катэгорыя:Нарымонтавічы]]
[[Катэгорыя:ГедымінавічыГедзімінавічы]]
[[Катэгорыя:Загінулі ў баі]]