Літаратура: розьніца паміж вэрсіямі
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Literature?oldid=857269521
(Reverted 1 edit by 80.123.93.34 (talk). (TW)) |
(крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Literature?oldid=857269521) |
||
[[Файл:Old book bindings.jpg|міні|250пкс|справа|Старыя кнігі на палічцы]]
'''Літарату́ра''' ({{мова-la|litteratura}}, што значыць ''напісанае'') — творы [[пісьменства]], сукупнасьць пісьмовых і друкаваных тэкстаў, адзін з асноўных відаў [[мастацтва]]. Слова літаратура літаральна азначае «знаёмства зь літарамі». Літаратура паводле асноўнай клясыфікацыі падзяляецца на [[паэзія|паэзію]] й [[проза|прозу]]. У шырокім сэнсе панятак уключае ў сябе ўсе пісьмовыя тэксты, аднак паводле розных крытэраў панятак може не ахопліваць усе тэксты, напрыклад, па прычыне слабога альбо няспраўнага стылю, выкарыстаньня [[слэнг]]у, дрэннай характарыстыцы й павярхоўнай альбо надуманай будовы. Некаторыя крытыкі выключаюць з панятка «літаратура» жанры, як то [[раман]], злачыннасьць і таямніца, [[навуковая фантастыка]], жахі й [[фэнтэзі]]. Поп-песьні, тэхнічна зьяўляючыся пісьмовым тэкстам, таксама маюць спрэчны статус. 3 [[XVIII стагодзьдзе|XVIII стагодзьдзя]] тэрмін літаратура замацаваўся за прыгожым пісьменствам — відам мастацтва, дзе вобразнасць ствараецца з дапамогаю слова.
Літаратура можа быць клясыфікавана ў адпаведнасці з гістарычнасьцю, то бок вынікам ліататуры могуць быць [[мастацкі твор]] ці гістарычны твор, а таксама паводле формы, як то паэзія ці проза. Творы таксама могуць мець свае формы, як то [[аповесьць]], [[апавяданьне]], [[раман]] і гэтак далей. Літаратурныя працы часьцяком таксама клясыфікуюцца ў адпаведнасьці з гістарычнымі пэрыядамі або пэўнымі эстэтычнымі асаблівасьцямі ці жанрамі.
== Формы ==
=== Паэзія ===
{{Асноўны артыкул|Паэзія}}
[[Файл:Calligramme.jpg|міні|[[Каліграма]] [[Гіём Апалінэр|Гіёма Апалінэра]]. Яна ўяўляе сабой тып верша, у якім напісаныя словы разьмешчаны такім чынам, каб стварыць візуальны вобраз.]]
Паэзія ёсьць формай літаратурнага мастацтва, якая выкарыстоўвае эстэтычныя й рытмічныя ўласьцівасьці мовы. Паэзія традыцыйна адрозьніваецца ад прозы тым, што звычайна падаецца ў [[верш|вершах]]. У той час як проза абапіраецца на [[сказ]]ы, паэзія базуецца на вершаваных радках. Сынтакс прозы дыктуецца сэнсам, тады як паэзія абапіраецца на паэтычны рытм, памер і рыфму, але не заўсёды<ref name="Preminger">Preminger, Alex; et al. (1993). ''«The New Princeton Encyclopedia of Poetry and Poetics»''. US: Princeton University Press. — С. 938. — {{ISBN|0-691-02123-6}}.</ref>. Раней паэзія звычайна разумелася як нешта ўсталяванае ў паэтычных рытмах, аднак на сёньня вызначэньнем паэзіі ёсьць любы від суб’екта, які зьяўляецца рытмічным або выкананы ў вершаванай форме. Як форма літаратуры паэзія можа папярэднічаць [[пісьменства|пісьменству]], бо раньнія працы складаліся і падтрымліваліся вуснай традыцыяй<ref>Finnegan, Ruth H. (1977). ''«Oral poetry: its nature, significance, and social context»''. Indiana University Press. — С. 66.</ref>, такім чынам, паэзія зьяўляецца адной з самых раньніх формаў літаратуры.
=== Проза ===
{{Асноўны артыкул|Проза}}
Проза зьяўляецца формай літаратуры, якая вызначаецца ўжываньнем звычайнага сынтакса й натуральнай прамовай замест рытмічных структураў. Проза вымяраецца ў сказах, чым адрозьніваецца ад паэзіі<ref name="Preminger"/><ref>Alison Booth; Kelly J. Mays. [http://www.wwnorton.com/college/english/litweb10/glossary/P.aspx ''«Glossary: P»'']. LitWeb, the Norton Introduction to Literature Studyspace.</ref>. Паводле гістарычнаму разьвіцьцю прозы, Рычард Граф адзначае, што згодна з апошнімі дасьледваньнямі падкрэсліваецца той факт, што фармальная проза атрымала параўнальна позьняе разьвіцьцё й часьцяком асацыюецца з клясычным пэрыядам гісторыі [[Старажытная Грэцыя|Старажытнае Грэцыі]]<ref>Graff, Richard (2005). ''«Prose versus Poetry in Early Greek Theories of Style»''. Rhetorica: A Journal of the History of Rhetoric. 23 (4): 303–335. doi:10.1525/rh.2005.23.4.303.</ref>.
== Клясыфікацыі літаратуры ==
* тэхнічная
* публіцыстычная і інш.
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons
* [http://litaratura.org/ Літаратура.org] — мастацкія тэксты й пераклады на беларускай мове
* [http://open-site.org/International/Russian/%D0%98%D1%81%D0%BA%D1%83%D1%81%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%BE/%D0%9B%D0%B8%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D0%B0 Літэратура] на Open Encyclopedia Project
* [http://www.englishliteratureforum.com/ Ангельскі літэратурны форум]
[[Катэгорыя:Літаратура| ]]
|