Душа: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Soul?oldid=856035809
Радок 1:
[[Файл:Khersones mosaic 1.JPG|значак|Сымбаль душы — [[птушкі|птушка]], на бізантыйскай мазаіцы]]
'''Душа''' — асаблівая нематэрыяльная сутнасьць, што не залежыць ад [[біялягічнае цела|цела]] й вызначае [[жыцьцё]], здольнасьці й асобу чалавека. Вера ў душу, якая складае сутнасьць [[анімізм]]у, зазнала зьмены ў працэсе рэлігійнага разьвіцьця [[чалавецтва]]. У сучасных рэлігіях душа разглядаецца ня як вытанчаная копія чалавека, а як нешта нематэрыяльнае й бесьцялеснае, як боскі дар, які чалавек атрымлівае пры нараджэньні й страчвае ў момант [[сьмерць|сьмерці]]. Большасьць рэлігіяў прызнае або бесьсьмяротнае існаваньне душы ў замагільным сьвеце, як то [[хрысьціянства]], [[іслам]] і іншыя, або бясконцае перасяленьне яе з аднаго цела ў іншае, як то [[будызм]]. Згодна з многімі ідэалістычнымі, дуалістычнымі філязофскім напрамкамі й рэлігійнымі плыням, душа ёсьць несьмяротная субстанцыя<ref>[http://www.k-istine.ru/occultism/occultism_karma-1.htm Иерей Андрей Хвыля-Олинтер — О реинкарнации (переселении душ)]</ref>, нематэрыяльная сутнасьць<ref>[http://humanus.by.ru/studia/locke.htm Е. В. Мареева — Д. Локк об истоках единства души: Бог, натура или культура?]</ref>, у якой выказана боская прырода чалавека<ref>[http://sophia.nau.edu.ua/library/text/fe_xri.html Людвиг Фейербах. Сущность христианства.]</ref>, якая дае пачатак і абумоўліваецца жыцьцём, здольнасьцю адчуваньня, мысьленьня, сьвядомасьці, пачуцьцяў і волі, што супрацьпастаўляецца целу<ref>[http://slovari.yandex.ru/dict/hystory_of_philosophy/article/if/if-0185.htm Дуализм]. Гісторыя філязофіі</ref>.
 
Каталіцкі сьвятар і мысьляр [[Тамаш Аквінскі]] прыпісваў наяўнасьць душы ўсім арганізмам, але сьцьвярджаў, што толькі чалавечыя душы ёсьць несьмяротнымі<ref>Peter Eardley and Carl Still, «Aquinas: A Guide for the Perplexed». (London: Continuum, 2010), — С. 34—35</ref>. Згодна зь сьветапоглядам іншых рэлігіяў, у першую чаргу [[індуізм]]у й [[джайнізм]]у, усе жывыя істоты ад самай маленькай бактэрыі да самога буйнога з сысуноў маюць цела й душу. Сапраўдным абліччам істотаў зьяўляецца душа, у той час як цела ёсьць толькі мэханізмам, каб выпрабаваць карму гэтага жыцьця.
 
Паводле [[анімізм]]у, душу маюць не біялягічныя аб’екты, як то рэкі й горы<ref>[https://web.archive.org/web/20080709052029/http://www.bartleby.com/65/so/soul.html «Soul»], The Columbia Encyclopedia, Sixth Edition. 2001—07.</ref>.
 
== Крыніцы ==