Міхаіл Якаўлевіч Паўлаў: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне, стыль |
д →Біяграфія: +Зьвязнасьць Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту |
||
Радок 42:
Працоўную дзейнасьць пачаў электразваршчыкам у міжкалгаснай будаўнічай арганізацыі [[Валожынскі раён|Валожынскага раёну]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]]. Пасьля службы ў войску працаваў на Баранавіцкім камбінаце сянажных веж, прайшоў шлях ад электразваршчыка да дырэктара гэтага камбіната. Пасьля гэтага на працягу дзесяці гадоў узначальваў калектыў Баранавіцкага заводу гандлёвага машынабудаваньня. З 1997 году — старшыня [[Баранавічы|Баранавіцкага]] гарвыканкаму. З сакавіка 2000 году — старшыня Менскага гарвыканкаму, зьмяніў на гэтай пасадзе будучага прэм’ер-міністра [[Уладзімер Ярмошын|Ўладзімера Ярмошына]]. Сябар [[Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу|Савету Рэспублікі]] [[Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь|Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь]] (2000, 2004 гады).
6 красавіка 2009 году быў шпіталізаваны ў 5-ю клінічную лякарню Менску. 7 красавіка яму была зроблена апэрацыя па выдаленьні пухліны галаўнога мозгу. Апэрацыю рабіў прафэсар [[Арнольд Сьмеяновіч]], чалец-карэспандэнт [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі]]. Рэабілітацыю былы мэр Менску прайшоў у [[Ізраіль|Ізраілі]]<ref name="nn_dec">[http://nn.by/?c=ar&i=39425 Памёр былы мэр Мінска Міхаіл Паўлаў] // [[Наша Ніва]], 6 чэрвеня 2010 г.</ref>. У верасьні ў сувязі з рэцыдывам пухліны была зробленая паўторная апэрацыя. 6 чэрвеня 2010 году памёр з прычыны працяглай хваробы.
15 жніўня 2012 году [[Менскі гарадзкі Савет дэпутатаў]] надаў парку паміж Малінаўкай і Паўднёвым Захадам [[Парк Паўлава (Менск)|імя Паўлава]].
== Узнагароды ==
|