Розьніца паміж вэрсіямі «Дабравесьце»

д
афармленьне
д (афармленьне)
{{Кнігі Новага Запавету}}
'''Дабравесьце''' (''Эвангельле'') — ({{мова-el|euaggelion}} — «добрая вестка») — агульная назва першых чатырох кніг [[Новы Запавет|Новага Запавету]] пра зямное жыцьцё і вучэньне [[Ісус Хрыстос|Ісуса Хрыста]].
 
== Агульнае ==
 
== Час стварэньня ==
Паводле царкоўнай традыцыі, Эвангельле напісана вучнямі Хрыста і іх пасьлядоўнікамі ў 2-й пал. I стагодзьдзя Самым раньнім па часе ўзьнікненьня, відаць, зьяўляецца [[Эвангельле паводле Марка]], паколькі ў ім ёсьць намёкі на юдэйскае паўстаньне 66-7066—70-х гадоў. Час яго стварэньня можна аднесьці на 70-я гады. Кароткі тэкст гэтага Эвангельля паслужыў крыніцай для эвангельляў паводле Мацьвея і Лукі. Наяўнасьць у яго тэксьце значнай колькасьці лацінізмаў дала падставу хрысьціянскаму багаслову [[Клімэнт Александрыйскі|Клімэнту Александрыйскаму]] (2-3 стагодзьдзі) меркаваць, што напісана яно было за межамі Палестыны, магчыма, у [[Рым]]е. Узьнікненьне ж Эвангельля паводле Мацьвея навуковая літаратура зьвязвае з [[Сырыя]]й, як і тэкст Эвангельля паводле Яна, які, паводле царкоўнай традыцыі, прывязваецца да [[Эфэс]]у. Запісы ж Эвангельля паводле Лукі адносяцца да розных месцаў ад Кесарыі да Рыма. Самае апошняе па часе свайго напісаньня [[Эвангельле паводле Яна]] адлюстравала ў сабе пэўныя рысы агнастыцызму, якія не ўласьцівы тром іншым кананізаваным у 4IV стагодзьдзі хрысьціянскай царквою эвангельлям.
 
== Крытыка ==
Навуковая крытыка, заснаваная на тэксталягічным дасьледаваньні кананічных кніг, паказала, што зьвесткі пра цуды Хрыста маюць шмат агульнага з разнастайнымі тагачаснымі гістарычнымі крыніцамі і магчыма скампанаваныя ў 2—3II—III стагодзьдзях у пэрыяд узьнікненьня самой хрысьціянскай царквы і афармленьня яе веравызнаньня. Падобныя да эвангельскага апісаньня жыцьця Хрыста шматлікія міты ўсходніх паганскіх рэлігійрэлігіяў аб паміраючых і ўваскрасаючых багах, таксама прасочваюцца магчымыя запазычаньні са сказаньняў пра [[Майсей|Майсея]], [[Ісус Навін|Ісуса Навіна]] і іншых прароцтваў са [[Стары Запавет|Старога Запавету]]. Прасочваючы гісторыю жыцьця Хрыста, крытыка зьвярнула асаблівую ўвагу на розныя супярэчнасьці, якія маюцца ў тэкстах кананічных эвангельляў — адзначана, што аўтары кананічных эвангельляў праявілі дрэннае веданьне гісторыі і геаграфіі [[Палесьціна|Палесьціны]] пачатку [[наша эра|н. э.]] Так, эвангелісты сьцьвярджаюць, што нараджэньне Хрыста адбылося ў часы панаваньня юдэйскага цара Ірада, хоць апошні памёр у 4 стагодзьдзі да н.э. Недарэчнымі зьяўляюцца і ўпамінаньні эвангелістамі [[Назарэт]]у, [[Капернаум]]у і іншых гарадоў і мястэчак, якіх яшчэ не было ў 1 стагодзьдзі калі, паводле сьцьверджаньня хрысьціянскіх багасловаў, ствараліся тэксты кананічных эвангельляў. Падобныя факты даюць падставу сьцьвярджаць, што кананічныя эвангельлі ствараліся ў розны час і зьяўляюцца вынікам шматразовых перапрацовак, якія рабіліся ў розных месцах.
 
Прадстаўнікі рацыяналісцкай крытыкі Бібліі і хрысьціянства — матэрыялістычнага (францускія філёзафы-асьветнікі 2-й пал. XVIII стагодзьдзя) і ідэалістычнага (Б. Баўэр, Д. Штраўс; XIX стагодзьдзе) кірункаў — адмаўлялі рэальна-гістарычны зьмест Эвангельля, бачылі ў ім міты і легенды 2—4II—IV стагодзьдзяў, аднак ацэньвалі міталёгію і рэлігію па-рознаму: матэрыялісты-асьветнікі схіляліся да атэізму, некаторыя зь іх прызнавалі толькі сацыяльна-рэгулятыўную ролю эвангельскага вучэньня; пасьлядоўнікі ідэалістычнай плыні «міталягічнай школы» ў рэлігіязнаўстве адзначалі яго духоўна-этычную каштоўнасьць. У савецкі час ад папярэдняй традыцыі бралася толькі адмаўленьне гістарычнасьці эвангельскіх падзей і аднабаковая крытыка эвангельскіх маральных установак, у выніку чаго г. зв. навуковы атэізм у 1920—301920—1930-я гады набыў вульгарна-сацыялягічны кірунак. У сучасным эўрапейскім рэлігіязнаўстве заўважаецца тэндэнцыя да сынтэзу гістарычнай (багаслоўскай) і крытычна-міталягічнай інтэрпрэтацыяў Эвангельля, спалучэньня экзэгэтыкі і філязофскай гэрмэнэўтыкі. У полі зроку гэтай філязофіі эвангельская гісторыя бачыцца як тоеснасьць рэальнасьці і міту. На думку М. Бярдзяева, міт ня ёсьць адмаўленьне рэальнасьці, наадварот, ён сьведчыць пра найглыбейшае быцьцё, якое раскрываецца ў Бібліі як падзеі, што выходзяць за межы гісторыі ў надчасавую, вечную рэальнасьць.
 
== Літаратура ==
* Евангелле // ЭГБ у 6 т. Т. 3. Мн.: БелЭн, 1996.
* Евангелле // {{Літаратура/Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў. Мн.: Беларусь, (2001. ISBN 985-01-0124-5.)}}
* {{Літаратура/Скарына Ф. Творы}}
 
== Вонкавыя Спасылкіспасылкі ==
{{Commons}}
{{commonscat|Gospels}}
* [http://www.belapc.org/litaratura/biblia-bible-in-belarusan Біблія ў перакладзе В. Сёмухі]
 
159 567

зьменаў