Кандрат Лейка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылак
Радок 33:
 
== Жыцьцяпіс ==
Скончыў Азярніцкую вучэльню (1876), Сьвіслацкую настаўніцкую сэмінарыю (1879). Па накіраваньні працаваў настаўнікам у мястэчку [[Косава (горад)Косаў|Косава]]. У сувязі з абвастрэньнем хваробы (рэўматызм) паводле парады лекараў у 1884 року пераехаў на [[Харкаў]]шчыну. У 1896 року пасьля здачы экзамэнаў на званьне настаўніка павятовай вучэльні і сканчэньня адмысловых курсаў у Пецярбургу прызначаны інспэктарам Харкаўскай вучэльні сьляпых дзяцей. На гэтай пасадзе зарэкамэндаваў сябе як дасьведчаны пэдагог і выдатны адмысловец. У 1908 року паводле стану здароўя пакінуў службу ў Харкаве. Некаторы час працаваў выкладнікам расейскай мовы ў Елізаветградзкай камэрцыйнай вучэльні і прыватнай жаночай гімназіі. 3 1911 року загаднік вучэбнага аддзелу ў Валкаўскім павятовым земстве Харкаўскай губэрні. У пачатку 1918 року К. Лейка быў паралізаваны, што прымусіла пакінуць службу і пераехаць на [[Валынь]] у мястэчка Здалбунаў да брата Івана, дзе ён і памёр.
 
Пісаў на беларускай мове. Захаваліся ягоныя вершы, датаваныя 1883 рокам («Сарока», «Песьня ластаўкі», «Бусел»). Творы Кандрата Лейкі публікаваліся ў «[[Наша Ніва|Нашай Ніве]]», «[[Наша думка|Нашай думцы]]», «[[Беларускі Каляндар|Беларускім Календары]]» у 1912—1920 рокі. У 1912 року выдаў у [[Вільня|Вільні]] «Снатворны мак» — першую п’есу для беларускага лялечнага тэатра.