Цэнтральны працэсар: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Central_processing_unit?oldid=856275561
Радок 1:
[[Файл:Intel 80486DX2 bottom.jpg|міні|Мікрапрацэсар [[Intel 80486DX2]]]]
'''Цэнтральны працэсар''' ({{мова-en|Central Processing Unit, CPU}}) — частка вылічальнай сыстэмы, якая выконвае інструкцыі [[кампутарная праграма|кампутарных праграм]] і кіруе іншымі працэсамі і функцыямі ў [[кампутар]]ы. Тэрмін увайшоў ва ўжытак на пачатку 1960-х гадоў<ref>Weik, Martin H. (1961). [http://ed-thelen.org/comp-hist/BRL61.html ''«A Third Survey of Domestic Electronic Digital Computing Systems»'']. Ballistic Research Laboratory.</ref>, а форма і выкананьне працэсараў вельмі зьмяніліся з тых часоў, хоць прынцып дзеяньня застаўся аднолькавы.
 
Дзьвюма тыповымі складовымі часткамі цэнтральнага працэсара зьяўляюцца [[арытмэтычна-лягічная прылада]] (АЛП; {{мова-en|arithmetic logic unit|скарочана}} — {{мова-en|ALU|бяз мовы}}), якая выконвае арытмэтычныя, лягічныя і іншыя апэрацыі над зьвесткамі, і [[кіравальны аўтамат]] ({{мова-en|control unit|скарочана}}), які выбірае інструкцыі з [[Памяць з адвольным доступам|памяці]], пераўтварае ў прымальны выгляд і выконвае, па неабходнасьці зьвяртаючыся да АЛП.
 
Большасьць сучасных працэсараў зьяўляюцца [[мікрапрацэсар]]амі, гэта значыць яны ўтрымліваюцца на адной [[інтэгральная схема|інтэгральнай схеме]]. Такая схема акрамя цэнтральнага працэсара можа ўтрымліваць памяць, пэрыфэрыйныя інтэрфэйсы і іншыя кампанэнты кампутара. Некаторыя кампутары выкарыстоўваюць шмат’ядравы працэсар, які ўяўляе сабой адзіны [[чып]], на які зьмяшчаюцца два ці больш працэсараў, гэтак званых «ядраў». Ня ўсе вылічальныя сыстэмы абапіраюцца на цэнтральны працэсар. [[Вэктарны працэсар]], напрыклад, мае некалькі паралельных вылічальных блёкаў, ніводны зь якіх ня лічыцца «цэнтральным». У [[разьмеркаваныя вылічэньні|разьмеркаваных вылічэньнях]] вылічальныя задачы вырашаюцца шляхам злучэньня некалькіх працэсараў у сетку (кожны суб’ект якой зьяўляецца асобнай вылічальнай сыстэмай). Там таксама існуе панятак віртуальных працэсараў, якія зьяўляюцца абстракцыяй дынамічных агрэгаваных вылічальных рэсурсаў<ref>Liebowitz, Kusek, Spies, Matt, Christopher, Rynardt (2014). ''«VMware vSphere Performance: Designing CPU, Memory, Storage, and Networking for Performance-Intensive Workloads»''. Wiley. — С. 68. — {{ISBN|978-1-118-00819-5}}.</ref>.
 
Амэрыканскія кампаніі [[Advanced Micro Devices]] ды [[Intel Corporation]] фактычна зьяўляюцца адзінымі вытворцамі цэнтральных працэсараў для [[Пэрсанальны кампутар|пэрсанальных кампутараў]].
Радок 10:
== Глядзіце таксама ==
* [[Унутрыпрацэсарная шматпаточнасьць]]
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* {{Commons}}
* [http://www.howstuffworks.com/microprocessor.htm Як працуюць мікрапрацэсары]. HowStuffWorks.{{ref-en}}
* [http://spectrum.ieee.org/25chips ''«25 Microchips that shook the world»'']. Institute of Electrical and Electronics Engineers.{{ref-en}}
 
{{Абсталяваньне кампутара}}