Археі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Archaea?oldid=856116167
Радок 21:
|NCBI = 2157
}}
'''Археі''' ({{мова-la|Archaea}}) — [[дамэн (біялёгія)|дамэн]] (ці надцарства) жывых арганізмаў. Археі зьяўляюцца [[аднавузавыя|аднавузавымі]] [[пракарыёты|пракарыётамі]], якія на малекулярным узроўні заўважна адрозьніваюцца як ад [[бактэрыі|бактэрыяў]], гэтак і ад [[эўкарыёты|эўкарыётаў]]. Адрозьненьні назіраюцца ў кампанэнтах сынтэзу [[бялкі|бялку]], структуры [[вузавая сьценка|вузавай сьценкі]], [[біяхімія|біяхіміі]] (толькі сярод архей ёсьць мэтанагеты) і ўстойлівасьць да фактараў зьнешняга асяродзьдзя (большая частка — экстрэмафілы). У мінулым археі клясыфікаваліся як бактэрыі, іншымі вядомымі пракарыётамі, архебактэрыямі, аднак гэтая клясыфікацыя на сёньня лічыцца састарэлай<ref>Pace NR (May 2006). "''«Time for a change"»''. Nature 441 (7091): 289. [[pmid:16710401|PMID 16710401]].</ref>. На самой справе археі маюць незалежную [[эвалюцыя|эвалюцыйную]] гісторыю і маюць шмат адрозьненьняў у сваёй біяхімічнай будове ад іншых формаў жыцьця, таму яны цяпер клясыфікуюцца як асобны дамэн.
 
Археі і бактэрыі, як правіла, маюць аналягічную форму і памер, хоць колькі археяў маюць формы досыць адрозныя ад бактэрыяў, як то плоская і квадратовая форма вузаў археі віду ''[[Haloquadratum walsbyi]]''<ref>Stoeckenius W (October 1981). [http://jb.asm.org/content/148/1/352.long ''«Walsby's square bacterium: fine structure of an orthogonal procaryote''»]. Journal of Bacteriology. 148 (1): 352–60. PMC 216199. [[PMID:7287626|PMID 7287626]].</ref>. Нягледзячы на ​​гэтае марфалягічнае падабенства з бактэрыямі, археі валодаюць [[ген]]амі і мэтабалічнымі рэакцыямі, якія больш цесна зьвязаны зь некаторымі эўкарыётамі. Іншыя аспэкты [[біяхімія|біяхіміі]] археяў ёсьць унікальнымі, як то яны залежаць ад этэрных [[ліпіды|ліпідаў]] у іхнай вузавай мэмбране. Археі сілкуюцца з большай колькасьці крыніцаў энэргіі ў параўнаньні з эўкарыётамі. Крыніцамі выступаюць [[цукар]], [[аміяк]], іёны мэталаў або нават газападобны [[вадарод]]. Талерантныя да [[соль|солі]] археі выкарыстоўваюць сонечнае сьвятло ў якасьці крыніцы энэргіі, а іншых віды археяў сілкуюцца [[вуглярод]]ам, але ў адрозьненьне ад [[расьліны|расьлінаў]] і [[цыянабактэрыі|цыянабактэрыяў]], не вядомы аніводны відаў археяў, які сілкуецца адразу зь дзьвюх вышэйзгаданых крыніцаў. Археі [[размнажэньне|размножваюцца]] бясплоцевым шляхам праз дзяленьне, фрагмэнтацыю або адлучэньне. У адрозьненьне ад бактэрыяў і эўкарыётаў няма вядомых відаў археяў, якія размножваюцца праз [[зароднік]]і.
 
Першапачаткова археі разглядаліся як экстрэмафілы, якія жывуць у неспрыяльных умовах навакольнага асяродзьдзя, як то гарачыя крыніцы і салёныя возеры, але з тых часоў яны былі знойдзены ў шырокім дыяпазоне асяродзьдзяў пражываньня, у тым ліку ў глебе, акіянах і балотах. Акрамя таго, археі зьяўляюцца часткай [[мікрафлёра чалавека|мікрафлёры чалавека]], бо іх можна знайсьці ў [[тоўстая кішка|тоўстай кішцы]], [[рот|роце]] і на [[скура|скуры]]<ref>Bang C, Schmitz RA (September 2015). ''«Archaea associated with human surfaces: not to be underestimated»''. FEMS Microbiology Reviews. 39 (5): 631–48. doi:10.1093/femsre/fuv010. [[PMID:25907112|PMID 25907112]].</ref>. Асабліва шматлікую колькасьць гэтых арганізмаў можна сустрэць у акіяне, а археі, якія жывуць у [[плянктон]]е, могуць разглядацца як адна з найбольш распаўсюджаных групаў арганізмаў на плянэце. Археі зьяўляюцца важнай часткай жыцьця [[Зямля|Зямлі]] і могуць гуляць ролю ў вугляродным і азотным цыклях. Няма выразных прыкладаў археявых [[патаген]]аў або [[паразытызм|паразытаў]], але часьцяком яны выступаюць у ролі [[мутуалізм|мутуалістаў]] і [[камэнсалізм|камэнсалаў]]. Адным з такіх прыкладаў зьяўляецца [[мэтанагены]], якія насяляюць [[страўнікава-кішачны тракт]] чалавека, дзе дапамагаюць у працэсе [[страваваньне|страваваньня]]. Мэтанагены выкарыстоўваюцца ў вытворчасьці [[біягаз]]у і ачыстцы сьцёкавых водаў, а таксама ў галіне [[біятэхналёгія|біятэхналёгіяў]], дзе эксплюатуюцца фэрмэнты экстрэмафільных архебактэрыяў, якія могуць вытрымліваць высокія тэмпэратуры і арганічныя растваральнікі.
 
== Крыніцы ==
Радок 28 ⟶ 32:
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
* [http://www.ucmp.berkeley.edu/archaea/archaea.html Уводзіны пра археі]. {{ref-en}}
* [https://www.ncbi.nlm.nih.gov/Taxonomy/Browser/wwwtax.cgi?mode=Info&id=2157&lvl=3&lin=f&keep=1&srchmode=1&unlock Таксанамічная клясыфікацыя археяў]. {{ref-en}}
 
[[Катэгорыя:Пракарыёты]]