Дзьмітры Мендзялееў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://uk.wikipedia.org/wiki/Менделєєв_Дмитро_Іванович?oldid=23092455
Радок 12:
}}
 
'''Дзьмітры Іванавіч Мендзялееў''' ({{мова-ru|Дмитрий Иванович Менделеев}}; {{Дата ў старым стылі|8 лютага |1834|27 студзеня}}, [[Табольск]], [[Расейская імпэрыя]]{{Дата ў старым стылі|2 лютага |1907|20 студзеня}}, [[Санкт-Пецярбург]], [[Расейская імпэрыя]]) — расейскі навуковец, найбольш вядомы як хімік і стваральнік [[Пэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаў|пэрыядычнай сыстэмы элемэнтаў]]. Мендзялееў не атрымаў [[Нобэлеўская прэмія|Нобэлеўскую прэмію]], аднак неаднаразова намінаваўся на яе. У гонар Мендзялеева названы 101-ы хімічны элемэнт [[Мендзялеў|мендзялеў]].
 
Мендзялееў нарадзіўся каля [[Табольск]]ау, скончыў табольскую гімназію і фізыка-матэматычны факультэт Пэдагагічнага інстытуту ў [[Санкт-Пецярбург|Санкт-Пецярбурзе]]. У лютым 1869 Мендзялееў распрацаваў асноўныя палажэньні [[Пэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаў|пэрыядычнай сыстэмы элемэнтаў]]. Гэта значна падштурхнула разьвіцьцё хіміі ў другой палове XIX стагодзьдзя. Мендзялееў працаваў над шматлікімі праблемамі [[хімія|хіміі]], [[фізыка|фізыкі]], [[геалёгія|геалёгіі]], [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадаркі]], арганізацыі [[прамысловасьць|прамысловасьці]] і г. д.
 
== Навуковы ўнёсак ==
Мендзялееў не атрымаў [[Нобэлеўская прэмія|Нобэлеўскую прэмію]], аднак неаднаразова намінаваўся на яе. У гонар Мендзялеева названы 101-ы хімічны элемэнт [[мэндэлеў]].
У 1854—1856 гадох Мендзялееў дасьледаваў зьявы [[ізамарфізм]]у, якія раскрываюць адносіны паміж формай [[крышталь|крышталяў]] і хімічным складам злучэньняў, а таксама залежнасьць уласьцівасьцяў элемэнтаў ад велічыні іхных [[адносная атамная маса|атамных масаў]]. У 1860 годзе ён адкрыў тэмпэратуру абсалютнага кіпеньня вадкасьцяў, або крытычную тэмпэратуру. У 1859 годзе навуковец сканструяваў [[пікномэтар]], то бок прыбор для вызначэньня шчыльнасьці вадкасьці. У 1865—1887 гадох Мендзялееў стварыў гідратную тэорыю [[рашчына]]ў, пашырыў ідэі пра існаваньне злучэньняў пераменнага складу. Дасьледуючы [[газ]]ы, ён выявіў у 1874 годзе агульнае раўнаньне стану [[ідэальны газ|ідэальнага газу]], якое ўключае ў сябе залежнасьць стану газу ад тэмпэратуры, выяўленую ў 1834 годзе францускім фызікам [[Бэнуа Поль Эміль Кляпэйрон|Бэнуа Кляпэйронам]].
 
У 1877 годзе Мендзялееў высунуў гіпотэзу паходжаньня [[нафта|нафты]] з карбідаў цяжкіх мэталаў, якая, праўда, сёньня большасьцю навукоўцаў не прымаецца, а таксама прапанаваў прынцып дробавай перагонкі пры перапрацоўцы нафты. У 1880 годзе ён высунуў ідэю падземнай газафікацыі [[вугаль|вугалю]]. Таксама Мендзялееў займаўся пытаньнямі хімізацыі сельскай гаспадаркі, прапагандаваў выкарыстаньне мінэральных угнаеньняў, арашэньня засушлівых зямель. Сумесна зь [[Іван Чальцоў|Іванам Чальцовым]] прымаў у 1890—1892 гадох удзел у распрацоўцы бяздымнага [[порах]]у. Таксама зьяўляецца аўтарам шэрагу працаў па [[мэтралёгія|мэтралёгіі]], то бок ён стварыў дакладную тэорыю вагаў, распрацаваў найлепшыя канструкцыі каромысла і прапанаваў дакладныя прыёмы ўзважваньня.
 
У свой час інтарэсы Мендзялеева былі блізкія да [[мінэралёгія|мінэралёгіі]]. ягоная калекцыя мінэралаў беражліва захоўваецца і цяпер у Музэі катэдры мінэралёгіі [[Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Санкт-Пецярбурскага ўнівэрсытэта]]. Студэнцкая праца Дзьмітрыя Мендзялеева была прысьвечана ізамарфізму ў мінэралах.
 
== Крыніцы ==
Радок 22 ⟶ 27:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
{{commons|Дмитрий Иванович Менделеев|Дзьмітры Мендзялееў}}
* [http://www.dmitrimendeleev.com/ Афіцыйны сайт].
{{Накід:Чалавек}}
 
[[Катэгорыя:Асобы, у гонар якіх названы астэроід]]