Газ: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленьне спасылак |
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Gas?oldid=854475925 |
||
Радок 6:
Падобна [[вадкасьць|вадкасьцям]], газы валодаюць цякучасьцю і супрацівяцца дэфармацыі. У адрозьненьне ад вадкасьцей, газы ня маюць фіксаванага аб’ёму<ref>У плянэтарным маштабе газ у атмасфэры ўтрымліваецца гравітацыяй</ref> і не ствараюць свабоднай паверхні, а імкнуцца запоўніць увесь даступны [[аб’ём]] (напрыклад, сасуда).
Газападобны стан — самы распаўсюджаны стан рэчыва [[Сусьвет]]у ([[міжзорнае рэчыва]], [[туманнасьць]], [[Зорка|зоркі]], [[атмасфэра|атмасфэры плянэтаў]] і г. д.). Па хімічных уласьцівасьцях газы і іх сумесі вельмі рознабаковы — ад малаактыўных [[
== Макраскапічныя ўласьцівасьці ==
Пры назіраньні за газам натуральна вылучыць некія назіраныя парамэтры, па якіх ёсьць магчымасьць апісваць характарыстыкі газу. Такія характарыстыкі, якія апісваюць газ як сукупнасьць часьцінак, зьяўляюцца макраскапічнымі. Яны вымераныя альбо з пункту гледжаньня сукупнасьці часьцінак газу ([[ціск]], [[тэмпэратура]], [[маса]]) або іхнага асяродьдзя ([[аб’ём]]). Так, напрыклад, ангельскі навуковец [[Робэрт Бойль]] частку сваёй навуковай кар’еры вывучаў [[пнэўматычная хімія|пнэўматычную хімію]]. Адзін зь ягоных экспэрымэнтаў датычыў макраскапічным уласьцівасьцям газу, як то ціску і аб’ёму. У экспэрымэнце ён выкарыстоўваў J-падобную пробаўку з адным занітованым канцом. Бойль трымаў [[інэртныя газы|інэртны газ]] у закрытым канцы пробаўкі, які быў засланёны слупком [[ртуць|ртуці]], тым самым робячы лік часьцінак газу і ягоную тэмпэратуру сталымі велічынямі. Ён назіраў, што, калі павялічваць ціск на газ, шляхам даданьня большай колькасьці ртуці, аб’ём заблякаванага газу зьніжаўся. Такім чынам ён выявіў, што аб’ём і ціск газу пры сталай масе і тэмпэратуры газу ўзаемна прапарцыйныя. Больш за тое, [[здабытак]] апэрацыі памнажэньня колькасьці аб’ёму на ціск зьяўляецца сталай велічынёй. Такія назіраньні спраўдзіліся для ўсіх газаў, зь якімі Бойль праводзіў экспэрымэнты. У выніку ён выявіў фізычны закон (PV=k), які быў названы ў ягоны гонар.
== Мікраскапічныя ўласьцівасьці ==
Калі б можна было назіраць газ пад магутным мікраскопам, можна было б убачыць вялізную колькасьць часьцінак, як то [[малекула|малекул]], [[атам]]аў, [[іён]]аў, [[электрон]]аў і г.д., якія не складаюць якую-небудзь вызначаную форму ці аб’ём, але знаходзяцца ў больш ці менш выпадковым руху. Гэтыя нэўтральныя часьцінкі газу зьмяняюць кірунак толькі тады, калі яны сутыкаюцца зь іншымі часьцінкамі ці з бар’ерам, калі газ знаходзіцца ў нейкай абмежаванай прасторы. У [[ідэальны газ|ідэальным газе]], гэтыя сутыкненьні зьяўляюцца зусім элястычнымі. Такі пункт гледжаньня на газ апісваецца [[кінэтычна-малекулярная тэорыя|кінэтычна-малекулярнай тэорыяй]].
== Крыніцы і заўвагі ==
Радок 12 ⟶ 18:
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
* [https://www.grc.nasa.gov/WWW/K-12/airplane/Animation/frglab.html Animated Gas Lab]. NASA. {{ref-en}}
[[Катэгорыя:Газы| ]]
|