Ёсіп Броз Ціта: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль
Радок 64:
'''Ё́сіп Броз''' ([[Сэрбскахарвацкая мова|сэрба-харв.]] ''Јосип Броз, Josip Broz''), партыйны псэўданім '''Ці́та''' (''Тито'', ''Tito''), пасьля псэўданім і прозьвішча злучыліся (25 траўня 1892, [[Кумравэц]], [[Харватыя]] — 4 траўня 1980, [[Любляна]], [[Сацыялістычная Фэдэратыўная Рэспубліка Югаславія|Югаславія]]) — лідэр [[Сацыялістычная Фэдэратыўная Рэспубліка Югаславія|Югаславіі]] з канца [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] да сваёй сьмерці (1945—1980), [[маршал]] (1943). Нарадзіўся ў сяле Кумравэц у [[Аўстра-Вугоршчына|аўстра-вугорскай]] [[Харватыя-Славонія|Харватыі-Славоніі]], у сям’і харвата і славенкі. Удзельнічаў у [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайне]], трапіў у расейскі палон. Удзельнік [[Грамадзянская вайна ў Расеі|Грамадзянскай вайны ў Расеі]], дзе браў удзел на баку камуністычных сілаў. У 1920 годзе вярнуўся на радзіму, дзе стаў чальцом [[Камуністычная партыя Югаславіі|Камуністычнай партыі Югаславіі]]. У 1935—1936 гады знаходзіўся ў [[Масква|Маскве]] ў [[Камуністычны інтэрнацыянал|Камінтэрне]]. З 1937 году ўзначальваў КПЮ.
 
У 1941 годзе арганізаваў супраціў жыхароў Югаславіі да нямецка-фашысцкайнямецкай агрэсіі. Пад канец вайны югаслаўскі ўрад у выгнаньні прызнаў Ціта вярхоўным камандуючым Народна-вызваленчай арміі Югаславіі (НВАЮ). Разам з савецкімі войскамі НВАЮ вызваляла Югаславію.
 
Пасьля вызваленьня краіны займаў пасады прэм’ер-міністра і міністра замежных справаў краіны. Выступіў супраць плянаў савецкага кіраўніцтва стварэньня Балканскай фэдэрацыі, што выклікала разрыў адносінаў паміж [[Югаславія]]й і [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]].