Магілёў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Адукацыя: +Зьвязнасьць
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д стыль
Радок 220:
У Магілёве і навакольлі жывуць 200 відаў [[Хрыбетныя|хрыбетных]], зь якіх 25 [[сысуны|сысуноў]], каля 100 [[птушкі|птушак]], больш за 20 відаў [[рыбы|рыб]], 8 [[земнаводныя|земнаводных]], 3 віды [[паўзуны|паўзуноў]], а таксама больш як 300 відаў [[бесхрыбетныя|бесхрыбетных]]<ref>Животный мир // Могилёв : энцикл. справочник. — Мн., 1990. — С. 11—12</ref>.
 
Сярод сысуноў лесапарку сустракаюцца [[вавёрка звычайная|вавёрка]], [[крот]], [[вожык]], на ўскрайках гораду сустракаецца заяц, вядомыя выпадкі заходу ў горад [[лось|лася]], [[янотападобны сабака|янотападобнага сабакі]]. З [[драпежныя|драпежнікаў]] сустракаюцца [[гарнастай]], чорная тхара, [[ласка]]. Часам у межах гораду на вадаёмах зьяўляюцца бабры. Шматлікія [[пацукі]] (чорны і шэры), мышы (хатняясвойская, палявая, лясная), палёўка (рыжая, звычайная).
 
Багатая арнітафаўна. Па колькасьці асобін першае месца належыць вераб’ям ([[верабей палявы|палявы]], [[верабей дамавы|дамавы]]), часьцей сустракаюцца галкі, [[грак]]і, [[вароны (біялёгія)|вароны]], [[сарокі (біялёгія)|сарокі]], [[сініцы]], [[шпак]]і, сустракаецца [[голуб шызы]], на абалонных азёрах-старыцах — вадаплаўныя. Зімою ў горад прылятаюць [[сойкі]], [[сьнягіры]], [[сьвістаці]]. У парках і садах жывуць: дрозд-рабіньнік, [[зяблік]], [[мухалоўка-стракатка]], [[салавей]], [[канаплянка]], [[зелянушка]], [[садавая слаўка]], [[шчыгол]], [[гарыхвостка]]. У навакольлі гораду гняздуюцца [[белы бусел]], [[палявы жаваранак]], [[зязюля]], [[круцігалоўка]], у абалоне Дняпра — [[чайка звычайная]], [[берагавая ластаўка]], [[пліска белая]], [[кнігаўка]] і іншыя пароды<ref>Птушкі паркаў і садоў Магілёўшчыны. Іх ахова // Радзімазнаўства. — Магілёў, 1992. — Вып. 6. — С. 163</ref>.