Інфармацыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Information?oldid=853301073
Радок 1:
[[Файл:WikipediaBinary.svg|міні|Cлова «Wikipedia» ({{мова-be|Вікіпэдыя|скарочана}}) у [[ASCII]]-кодзе, прадстаўленага ў [[двайковая сыстэма зьлічэньня|двайковым кодзе]], то бок сыстэме зьлічэньня, якая найбольш часта выкарыстоўваецца для кадаваньня тэкставай інфармацыі для [[кампутар]]а.]]
'''Інфарма́цыя''' ({{мова-la|informatio}}) — агульнанавуковы панятак, які зьвязаны з аб’ектыўнымі ўласьцівасьцямі [[матэрыя|матэрыі]] й ейным адлюстраваньнем у чалавечай сьвядомасьці. У сучаснай навуцы разглядаюцца два віды інфармацыі.
 
Аб’ектыўная (першасная) інфармацыя ёсьць уласьцівасьць матэрыяльных аб’ектаў і зьяваў ці працэсаў спараджаць разнастайнасьць станаў, якія пры дапамозе [[фундамэнтальныя ўзаемадзеяньні|узаемадзеяньняўўзаемадзеяньняў]] перадаюцца іншым аб’ектам і захоўваюцца ў іхняй структуры. Суб’ектыўная (сэмантычная альбо другасная) інфармацыя ёсьць сэнсаваесэнсавым ўтрыманьнеўтрыманьнем аб’ектыўнай інфармацыі аб аб’ектах і працэсах матэрыяльнага сьвету, сфармаванае [[сьвядомасьць|сьвядомасьцю]] чалавека з дапамогай сэнсавых вобразаў (словаў, выяваў і адчуваньняў) і зафіксаванае на якім-небудзь матэрыяльным носьбіце. У побытавым сэнсе ''інфармацыя'' ёсьць зьвесткі аб навакольным сьвеце й праходзячых у ім працэсах, успрыманыя чалавекам або спэцыяльным прыстасаваньнем.
 
У цяперашні час ня існуе адзінага вызначэньня інфармацыі як [[навука|навуковага]] тэрміну. З пункту гледжаньня розных абласьцей ведаў, дадзены панятак апісваецца сваім спэцыфічным наборам прыкметаў. Паводле канцэпцыі [[Клод Шэнан|Шэнана]], інфармацыя — гэта зьнятая нявызначанасьць, г. зн. зьвесткі, якія павінны зьняць у той ці іншай ступені існуючую ў спажыўца да іхняга атрыманьня нявызначанасьць, пашырыць ягонае разуменьне аб’екта карыснымі зьвесткамі.
 
Інфармацыя памяншае [[нявызначанасьць]]. Нявызначанасьць падзеі вымяраецца ейнай верагоднасьцю ўзьнікненьня й зваротна прапарцыйна гэтаму. Чым больш няпэўная падзея, тым больш інфармацыі патрабуецца для ліквідацыі нявызначанасьці гэтай падзеі. [[Біт]] уяўляе сабой тыповы блёк інфармацыі, але могуць быць выкарыстаныя й іншыя адзінкі, як то [[нат (тэорыя інфармацыі)|нат]].
 
Канцэпцыя, што інфармацыя зьяўляецца паведамленьнем, мае розныя значэньні ў розных кантэкстах<ref>Luciano Floridi (2010). [https://books.google.com/books?id=Ak__GBAcHU0C&printsec=frontcover ''«Information — A Very Short Introduction»'']. Oxford University Press. {{ISBN|0-19-160954-4}}.</ref>. Такім чынам, панятак інфармацыі становіцца цесна зьвязаным з паняткамі абмежаваньняў, [[сувязь|сувязі]], [[кіраваньне|кіраваньня]], зьвестак, формы, [[адукацыя|адукацыі]], [[веды|ведаў]], [[сэнс]]у, разуменьня, псыхічных раздражняльнікаў, мадэляў, успрыманьня, уяўленьня й [[энтрапія|энтрапіі]].
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Information}}
* [http://plato.stanford.edu/entries/information-semantic/ Сэмантычныя канцэпцыі інфармацыі]. Stanford Encyclopedia of Philosophy. {{ref-en}}
* [http://www2.sims.berkeley.edu/research/projects/how-much-info-2003/index.htm How Much Information? 2003]. University of California at Berkeley. {{ref-en}}
 
{{Накід:Філязофія}}