Таргавіцкая канфэдэрацыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д правапіс
Радок 5:
У 1788—1792 гг. у Варшаве адбываўся [[Чатырохгадовы сойм]], у межах якога былі распрацаваныя шэраг рэформаў, што закраналі амаль усе сфэры жыцьця тагачаснага грамадзтва [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. Кульмінацыяй гэтых рэформаў стала падпісаньне 3 траўня 1791 г. «[[Канстытуцыя 3 траўня 1791 году|Урадавага закону]]» — новай канстытуцыі, якая, сярод іншага, уводзіла спадчыннасьць трону, абмяжоўвала выбарныя правы беднай шляхты, пашырала правы свабодных гарадоў і іх месьцічаў.
 
Гэтыя новаўвядзеньні прыйшліся не даспадобы некаторым прадстаўнікам шляхты, і асабліва магнатэрыі Рэчы Паспалітай. У знак пратэсту найбольш актыўныя прадстаўнікі апазыцыі ўжо ў сярэдзіне 1791 г. зьехалі за мяжу: вялікі гетман каронны Францішак Браніцкі — у Вену, польны гетман каронны Севярын ЖавуцкіЖавускі — у Пецярбург, рускі ваявода і генэрал кароннай артылерыі Шчасны Патоцкі — у Вену. [[Кацярына ІІ]], уцягнутая на той момант у вайну з Турэччынай таксама была моцна незадаволеная тым, як разгортваліся падзеі.
[[Файл:Taler of Targowica Confederation 1793.PNG|міні|170пкс|Талер, выбіты ў гонар Таргавіцкай канфэдэрацыі]]
 
== Утварэньне канфэдэрацыі ==
У кастрычніку 1791 г. у Ясах адбылася сустрэча Ф. Браніцкага, С. РавуцкагаЖавускага і С. Патоцкага, дзе абмяркоўваліся будучыя пляны стварэньня канфэдэрацыі. У канцы гэтага ж году ўсе ўдзельнікі сустрэчы былі запрошаныя ў Пецярбург, дзе бавілі час да сакавіка 1792 г. У сакавіку 1792 г. пры ўдзеле [[Кацярына II|Кацярыны ІІ]] у Пецярбургу адбылася тайная сустрэча, дзе было прынятае рашэньне аб стварэньні новай канфэдэрацыі, якая будзе змагацца за вяртаньне парушаных правоў, а Расея дасьць для гэтага свае войскі. 27 красавіка ў ПецярбурзеПецярбургу быў падпісаны «Акт канфэдэрацыі», якая ў гісторыю ўвайшла, як Таргавіцкая. Яе маршалкам стаў [[Станіслаў Шчасны Патоцкі]]. Кіраўніком каронных войскаў канфэдэрацыі прызначаны гетман Браніцкі. «Акт канфэдэрацыі» падпісалі таксама: [[Севярын ЖавуцкіЖавускі]], [[Шыман Марцін Касакоўскі|ШымонШыман Касакоўскі]], Антоні Сьвятаполк-Чацьвярцінскі, Ежы ВельгорскіВяльгорскі, Антоні Златніцкі, Адам Машчэнскі, Уладзімерскі Ян Загорскі, Ян Сухаржэўскі, Міхал Кабылецкі, Ян Сьвейкоўскі, Францішак Гулевіч і Дызма Бонча Тамашэўскі. Канстытуцыя Таргавіцкай канфэдэрацыі мела 23 пункты і прадугледжвала вяртаньне ўсіх былых шляхецкіх вольнасьцяў, і сярод іншага, аднаўленьне былой фэдэратыўнай сыстэмы Рэчы Паспалітай. 12 траўня расейскія войскі пад кіраўніцтвам генэрала паручніка Міхаіла Кутузава і генэрала паручніка Івана Дуніна перайшлі ДнестрДнестар і ўвайшлі на тэрыторыю Кароны Польскай.
 
== Гэнэральная канфэдэрацыя ВКЛ ==
[[Файл:Symon Marcin Kasakoŭski. Сымон Марцін Касакоўскі (J. Damiel, 1812).jpg|міні|170пкс|[[Шыман Марцін Касакоўск]]і]]
22 траўня 1792 г. корпусы Беларускай арміі пад кіраўніцтвам генэрала Міхаіла Крачэтнікава ўвайшлі на тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага. Арганізацыя канфэдэрацыі на землях [[ВКЛ]] была даручана прадстаўніку буйнога магнацкага роду Віленшчыны, генэрал-маёру расейскай арміі [[Шыман Марцін Касакоўскі|ШымонуШыману Касакоўскаму]]. Актыўна падтрымліваў яго ў гэтай справе брат — інфляндзікіінфлянцкі біскуп [[Юзаф Касакоўскі]]. За наступныя паўгады Таргавіцкая канфэдэрацыя была абвешчана ва ўсіх буйныхвялікіх гарадах [[ВКЛ]]. Шляхта гарадоў часта прысягала новай канфэдэрацыі пад прымусам і пагрозай пазбаўленьня маёмасьці<ref>Smolenski W. Konfederacja Targowicka. Kraków. 1903, с. 124</ref>. 12 чэрвеня 1792 г. у [[Вільня|Вільні]] было абвешчана аб стварэньні Генэральнай канфэдэрацыі ВКЛ. Ейным маршалкам стаў канцлер ВКЛ [[Аляксандар Міхал Сапега|Аляксандар Сапега]]. [[Шыман Касакоўскі]] быў абвешчаны гетманам ВКЛ «з волі народу». Канфэдэрацкія ўлады ў гарадах Рэчы Паспалітай замянілі сабой былыя органы ўлады. Іх асноўнай задачай была пастаўка фуражу і правіянту для расейскіх войскаў.
 
== Найясьнейшая канфэдэрацыя абодвух народаў ==