Сям’я: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Радок 2:
'''Сям’я́''' (радзіна) — [[Роднасьць|кроўна]]-[[Сваяцтва|сваяцкая]] супольнасьць [[Чалавек|людзей]], заснаваная на [[шлюб]]е і ўзаемадапамозе, агульнасьці побыту і прававой адказнасьці. Выконвае аднаўленчае (узаемападтрымка [[Здароўе|здароўя]]), выхаваўчае (выхаваньне [[Дзіця|дзяцей]]), гаспадарчае, нараджальнае (нараджэньне дзяцей), парадкавальнае (нагляд за паводзінамі), побытавае і стасункавае прызначэньне. Будова вызначаецца складам і ўзаемінамі між сямейнікамі: дзетнасьць, колькасьць [[Пакаленьне|пакаленьняў]], сужэнскіх параў і сямейнікаў, лінія (бакавая, прамая) і ступеня [[Роднасьць|роднасьці]]. Паводле [[Звычаёвае права|звычаёвага права]] на чале стаіць старэйшы [[мужчына]]: у бацькоўскай — [[бацька]], у брацкай — старэйшы з [[брат]]оў, у малой — [[муж]]. Галава адказвае за ладжаньне гаспадарчай дзейнасьці, побыту і выплату [[Падатак|падаткаў]]. Гаспадыня кіруе [[жанчына]]мі, між якімі разьмяркоўвае [[Праца|працу]] і якіх вучыць гаспадарчым справам: у бацькоўскай — [[маці]], у брацкай — [[жонка]] старэйшага брата. Таксама гаспадыня сочыць за парадкам у хаце і гатуе ежу. Першай памочніцай гаспадыні зьяўляецца: у бацькоўскай — старэйшая [[нявестка]]. Грамадзкімі вызначальнікамі будовы служаць [[адукацыя]] і [[прафэсія]] сямейнікаў. Пляменнымі — [[народнасьць]] мужа і жонкі, народна-[[Рэлігія|веравальнае]] самавызначэньне дзяцей і перадача [[Звычай|звычаяў]] між пакаленьнямі<ref name="э">{{Кніга|аўтар=[[Ганна Курыловіч]], [[Тацяна Кухаронак]].|частка=Сям’я|загаловак=[[Беларуская энцыкляпэдыя]] ў 18 тамах|арыгінал=|спасылка=http://files.knihi.com/Slounik/02/enc/Bielaruskaja_encyklapedyja.torrent|адказны=гал.рэд. [[Генадзь Пашкоў]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=[[Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі]]|год=2002|том=15|старонкі=348-349|старонак=552|сэрыя=|isbn=985-11-0251-2|наклад=10 000}}</ref>.
 
Сям’я належыць да важнейшых [[грамадзтва|грамадзкіх]] каштоўнасьцяў<ref>Бим-Бад Б. М., Гавров С. Н. «Семья как социокультурный феномен» // [http://window.edu.ru/window/library?p_rid=73307 Модернизация института семьи: макросоциологический, экономический и антрополого-педагогический анализ. Монография]. — М.: Интеллектуальная книга, Новый хронограф, 2010. — С. 27—53. — {{ISBN |978-5-94881-139-0}}.</ref>. Паводле некаторых навуковых тэорыяў, менавіта форма сям’і здолела на працягу многіх стагодзьдзяў вызначаць агульны кірунак эвалюцыі макрасацыяльных сыстэмаў<ref>Коротаев А. В. «Семья в социально-экономической структуре докапиталистических классовых формаций» // История и филология древнего и сре¬дневекового Востока / Отв. ред. Васильев, Д. Д., и Волков, С. В. М.: Наука, 1987, с.3-11.</ref>. Кожны чалец грамадзтва, акрамя [[сацыяльны статус|сацыяльнага статусу]], этнічнай прыналежнасьці, маёмаснага й матэрыяльнага становішча, з моманту нараджэньня й да канца жыцьця валодае такой характарыстыкай, як сямейна-шлюбны стан.
 
Для дзіцяці сям’я ёсьць асяродзьдзем, у якім складваюцца ўмовы ягонага фізычнага, псыхічнага, эмацыйнага й інтэлектуальнага разьвіцьця. Для дарослага чалавека сям’я зьяўляецца крыніцай задавальненьня шэрагу ягоных запатрабаваньняў і малым калектывам, які прад’яўляе да яго разнастайныя й досыць складаныя патрабаваньні. На стадыях жыцьцёвага цыклу чалавека пасьлядоўна зьмяняюцца ягоныя функцыі й статус у сям’і.
Радок 23:
 
== Беларусь ==
Да XIX ст. у Беларусі пераважалі вялікія бацькоўскія (тры пакаленьні: бацькі, дзеці, [[унук]]і), складаныя і брацкія сем’і. Да пачатку 20XX ст. большасьць сем’яў ужо былі малымі (2 пакаленьні: бацькі, дзеці)<ref name="Бандарчык"/>. Пры канцы 19XIX ст. сем’і ў вёсках Беларусі мелі ў сярэднім па 5 дзяцей. Сем’і ў гарадах Беларусі мелі па трое дзяцей<ref name="ЛР"/>.
 
Расейскае панаваньне [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|савецкага адцінку]] 1920—1980-х гадоў разбурыла ў Беларусі тры важнейшыя прызначэньні сям’і: узнаўленчае, гаспадарчае і выхаваўчае. Касаваньне [[Прыватная ўласнасьць|прыватнай уласнасьці]] выціснула працу па-за сям’ю. У выніку [[нараджальнасьць]] перастала забясьпечваць рост [[Насельніцтва Беларусі|насельніцтва]], пад пагрозай апынулася ўстойлівасьць [[шлюб]]аў. Дзіцячыя [[ясьлі]] і сады, школы і [[ВНУ|вышэйшыя навучальныя ўстановы]], [[Грамадзкае аб’яднаньне|грамадзкія аб’яднаньні]] выключылі бацькоў з выхаваньня<ref name="Бандарчык">{{Кніга|аўтар=[[Васіль Бандарчык]].|частка=Заключэнне|загаловак=Сям’я і сямейны быт беларусаў|арыгінал=|спасылка=|адказны=|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=[[Навука і тэхніка]]|год=1990|том=|старонкі=252-253|старонак=256|сэрыя=|isbn=5-343-00462-8|наклад=2160}}</ref>.
 
За другую палову 20XX ст. (1950—1999 гг.) нараджальнасьць скарацілася амаль ўтрая да 9,3 чалавека на 1 тыс. жыхароў Беларусі, што прывяло да выміраньня насельніцтва краіны. У гэты адцінак да перашкодаў нараджальнасьці дадалося ўцягваньне жанчынаў у занятасьць па-за хатняй гаспадаркай. Таксама стала прасочвацца ''адваротная'' прапарцыйная залежнасьць між працягласьцю адукацыі жанчыны і колькасьцю дзяцей у сям’і<ref name="ЛР">{{Кніга|аўтар=[[Любоў Ракава]].|частка=Дынаміка структуры сям'і і традыцыяў дзетнасьці|загаловак=Эвалюцыя традыцыяў сямейнага выхаваньня беларусаў у XIX-XX стст.|арыгінал=|спасылка=|адказны=рэд. [[Анжэла Воўчанка]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=[[Беларуская навука]]|год=2009|том=|старонкі=90, 94-95|старонак=311|сэрыя=|isbn=978-985-08-1032-8|наклад=300}}</ref>. Паводле перапісу насельніцтва 1990 г. у Беларусі налічвалася звыш 2,4 млн сем’яў зь сярэднім памерам па 3,1 чалавекі (3,2 — у гарадах, 3 — на вёсцы)<ref name="э"/>.
 
== Крыніцы ==
Радок 33:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Family}}
 
{{Партал|Грамадзтва}}
 
{{Накід:Грамадзтва}}
 
[[Катэгорыя:Сям’я| ]]