Пётар Чайкоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Removing Link FA template (handled by wikidata)
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Pyotr_Ilyich_Tchaikovsky?oldid=853104399
Радок 23:
|Сайт =
}}
'''Пётар Ільлі́ч Чайко́ўскі''' ([[7 траўня]] [[1840]], [[Воткінск]], [[Расейская імпэрыя]] — [[6 лістапада]] [[1893]], [[Санкт-Пецярбург]]) — расейскі [[кампазытар]], [[дырыгент]], пэдагог. Лічыцца адным з найвялікшых кампазытараў у гісторыі музыкі<ref>[http://www.rulex.ru/01240040.htm О Петре Ильиче Чайковском] в проекте Русский Биографический Словарь</ref>. Выдатны мэлядыст, аўтар 76 опусаў, 10 [[опэра]]ў. Чайкоўскі напісаў 7 [[сымфонія]]ў (6 пранумараваных і сымфонія «Манфрэд»), 3 сюіты. Сусьветна вядомыя ягоныя балеты «[[Лебядзінае возера]]», «Сьпячая прыгажуня», «[[Шчаўкунок]]».
 
Ён стаўся першым расейскім кампазытарам, чыя музыка зрабіла незгладжальнае ўражаньне на міжнародным узроўні. Чайкоўскі выступаў у якасьці запрошанага дырыгента ў канцы сваёй кар’еры ў [[Эўропа|Эўропе]] й [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|Злучаных Штатах]]. Адным з такіх выступаў быў першы канцэрт ў [[Карнэгі-Хол]]е ў [[Нью-Ёрк]]у ў [[1891]] годзе. Чайкоўскі быў ганараваны ў [[1884]] годзе царом [[Аляксандар III Раманаў|Аляксандрам III]], і атрымаў ад яго пажыцьцёвую пэнсію ў канцы [[1880-я|1880-х]] гадоў.
 
Чайкоўскі зьяўляецца адным з выбітных кампазытараў сьвету, яскравым прадстаўніком музычнага [[рамантызм]]у і адным зь вядомых лірыкаў і драматургаў-псыхолягаў ў музыцы, які паглыбіў псыхалягічны аналіз складаных і супярэчлівых зьяваў жыцьця.
 
Не зважаючы на ягоныя посьпехі, жыцьцё Чайкоўскага перарывалася асабістымі крызамі і дэпрэсіяй. Назапашвальныя фактары ўключалі ягоны раньні сыход ад мацярынскага дому да школы-інтэрнату і наступнай раньняй сьмерцю маці, а таксама сьмерць ягонага блізкага сябра і калегі [[Мікалай Рубінштэйн|Мікалая Рубінштэйна]]. Таксама стратай сталі і перарваныя адносіны ў дарослым жыцьці, як то 13-гадовая сувязь з заможнай удавой [[Надзея фон Мэк|Надзеяй фон Мэк]], якая была ягонай асабістай заступніцай, хоць яны ніколі не сустракаліся адзін з адным. Ягоная [[гомасэксуальнасьць]], традыцыйна таксама лічыцца асноўным фактарам, хоць некаторыя музыказнаўцы ў цяперашні час перамяншаюць гэтае значэньне. Раптоўная сьмерць кампазытара ва ўзросьце 53 гадоў, як правіла, прыпісваецца наступствам [[халера|халеры]], аднак некаторыя дасьледчыкі лічаць, што халера магла ня быць сапраўднай прычынай сьмерці.
 
== Крыніцы ==
Радок 31 ⟶ 35:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Pyotr Ilyich Tchaikovsky}}
* [http://www.tchaikov.ru/ Сайт прысьвечаны Чайкоўскаму]
* [http://www.tchaikovsky-research.net/ Біяграфія й творчасьць Чайкоўскага]