Нацыянальная акадэмія навук Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Установы: +Выява
W (гутаркі | унёсак)
д +5 выяваў
Радок 69:
 
== Задачы ==
[[Файл:Minsk Botanical Garden.jpg|значак|260пкс|[[Цэнтральны батанічны сад (Менск)|Цэнтральны батанічны сад]] (ліпень 2004 г.)]]
Паводле 2-га артыкула Закона «Аб Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» 1998 году, на Акадэмію ўскладаліся наступныя задачы:
* «навуковае забесьпячэньне эканамічнага, сацыяльнага і дзяржаўна-[[права]]вога разьвіцьця Рэспублікі Беларусь, яе культуры, рацыянальнага выкарыстаньня і аховы прыроды;
Радок 84 ⟶ 85:
 
== Кіраваньне ==
[[Файл:CSL BY.png|значак|260пкс|[[Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа]] (2014 г.)]]
* ''Агульны сход''. Складаецца з старшыні, сяброў Прэзыдыюма, акадэмікаў, [[Чалец-карэспандэнт|чальцоў-карэспандэнтаў]], кіраўнікоў навуковых установаў, прадстаўнікоў ведамстваў ды ўнівэрсытэтаў. Склікаецца Прэзыдыюмам двойчы на год. Ухваляе пастановы для выкананьня Прэзыдыюмам, Бюро і навуковымі ўстановамі.
* ''Прэзыдыюм''. Склад вызначаецца [[Прэзыдэнт Беларусі|прэзыдэнтам Беларусі]]. Зацьвярджае правядзеньне навуковых дасьледаваньняў.
Радок 97 ⟶ 99:
== Сяброўства ==
{{Асноўны артыкул|Сьпіс акадэмікаў НАН Беларусі}}
[[Файл:Пётр Клімук.jpg|значак|220пкс|[[Пётар Клімук]] — ганаровы сябра Акадэміі]]
Паводле 2-га артыкула Закона «Аб Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» 1998 году, «Акадэмія навук аб’ядноўвае ў сваім складзе правадзейных сябраў ([[акадэмік]]аў), чальцоў-карэспандэнтаў Акадэміі навук, іншых сябраў Агульнага сходу Акадэміі навук, ганаровых і замежных сябраў Акадэміі навук». Згодна з 5-м артыкулам Закону, «Акадэмія навук мае права прысвойваць наступныя навуковыя званьні: правадзейны сябра (акадэмік) Акадэміі навук; [[чалец-карэспандэнт]] Акадэміі навук. Прысваеньне акадэмічных навуковых званьняў ажыцьцяўляецца па выніках выбараў, якія праводзяцца ў адпаведнасьці са Статутам Акадэміі навук. Правадзейным сябрам (акадэмікам) і чальцам-карэспандэнтам Акадэміі навук, а таксама [[пэнсія]]нэрам, якія маюць згаданыя званьні, усталёўваюцца штомесячныя даплаты за акадэмічныя навуковыя званьні, парадак прызначэньня і памер якіх вызначаюцца [[заканадаўства]]м»<ref name="б"/>.
 
Паводле 10-га артыкула Закону, «Сябрамі Акадэміі навук зьяўляюцца правадзейныя сябры (акадэмікі), чальцы-карэспандэнты, ганаровыя і замежныя сябры Акадэміі навук. Правадзейнымі сябрамі (акадэмікамі) могуць быць выбраныя вядомыя навукоўцы — ''грамадзяне Рэспублікі Беларусь'', якія ўнесьлі ''вялікі'' ўклад у разьвіццё навукі і ўзбагацілі яе працамі ''першараднай'' навуковай значнасьці». Чальцамі-карэспандэнтамі — «грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія ўнесьлі ''значны'' ўклад у разьвіцьцё навукі і ўзбагацілі яе працамі ''буйной'' навуковай значнасьці». Ганаровымі сябрамі Акадэміі навук — «грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія ўнесьлі вялікі ўклад у разьвіццё нацыянальнай эканомікі, [[Культура|культуры]], [[Адукацыя|адукацыі]] і дзяржаўнага будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, а ''таксама замежныя грамадзяне'', якія ўнесьлі значны асабісты ўклад у разьвіццё навукі і тэхнікі Рэспублікі Беларусь, садзейнічаюць утварэньню і рэалізацыі міжнародных навукова-тэхнічных праектаў. Замежнымі сябрамі Акадэміі навук выбіраюцца замежныя навукоўцы, якія ўнесьлі буйны ўклад у разьвіцьцё сусьветнай навукі. Правадзейныя сябры (акадэмікі) і чальцы-карэспандэнты маюць права на наданьне ім Акадэміяй навук умоваў, патрэбных для правядзеньня навуковых працаў, якія імі асабіста ажыцьцяўляюцца або арганізуюцца і ўхваленыя адпаведным аддзяленьнем Акадэміі навук». Пагатоў «Колькасьць правадзейных сябраў (акадэмікаў) і чальцоў-карэспандэнтаў Акадэміі навук усталёўваецца [[Прэзыдэнт Беларусі|прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь]]»<ref name="б">{{Навіна|аўтар=А.Лукашэнка|загаловак=Закон Рэспублікі Беларусь «Аб Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» ад 5 траўня 1998 г. № 159–З |спасылка=https://translate.google.by/translate?sl=ru&tl=be&hl=be&u=http://pravo.by/document/?guid=3871%26p0=H19800159|выдавец=Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь|дата публікацыі=6 студзеня 2018|дата доступу=2 жніўня 2018}}</ref>.
 
[[Файл:Zhores Alferov.jpg|значак|220пкс|[[Жарэс Алфёраў]] — замежны сябра Акадэміі]]
Згодна з Указам прэзыдэнта ад 3 лютага 2003 г. № 56 Нацыянальная акадэмія навук Беларусі магла улучаць да 100 акадэмікаў і 145 чальцоў-карэспандэнтаў. На 2018 год Акадэмія навук налічвала 88 акадэмікаў, 128 чальцоў-карэспандэнтаў (54%), 4 ганаровыя і 16 замежных чальцоў<ref name="в">{{Навіна|аўтар=|загаловак=Члены акадэміі|спасылка=http://nasb.gov.by/bel/members/|выдавец=Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|дата публікацыі=14 чэрвеня 2018|дата доступу=2 жніўня 2018}}</ref>. Ганаровымі сябрамі былі: народны мастак Беларусі [[Віктар Грамыка]] (2000), [[Кандыдат навук|кандыдат]] філялягічных навук [[Васіль Зуёнак]] (2000), касманаўт [[Пётар Клімук]] (2017) і [[Ю.М. Хамід]]. Замежнымі сябрамі былі:
* 7 навукоўцаў з Расеі — нобэлеўскі ляўрэат па фізыцы [[Жарэс Алфёраў]] (1995), акадэмік-філёзаф [[Вячаслаў Сьцёпін]] (1995), акадэмік-матэрыялазнавец [[Віктар Панін]] (1999), акадэмік-эпідэміёляг [[Валянцін Пакроўскі]], акадэмік-фізык у галіне нанаэлектронікі [[Аляксандар Асееў]] (2014), старшыня Расейскай акадэміі навук [[Аляксандар Сяргееў]] (2017) і акадэмік-генэтык [[Уладзімер Шумны|Ўладзімер Шумны]];
Радок 141 ⟶ 145:
 
== Гісторыя ==
[[Файл:Usiewaład Ihnatouski.jpg|значак|220пкс|[[Усевалад Ігнатоўскі]] — 1-ы старшыня Акадэміі]]
[[30 студзеня]] [[1922]] году ў Менску на базе Навукова-тэрміналягічнай камісіі Наркамасьветы БССР быў заснаваны [[Інстытут беларускай культуры]] на чале са [[Сьцяпан Некрашэвіч|Сьцяпанам Некрашэвічам]]. У [[1928]] Інстытут быў ператвораны ў Беларускую акадэмію навук, якая пачала працу 1 студзеня 1929 году. Колькасьць супрацоўнікаў складала каля 400 чалавек. З-за [[Рэпрэсіі ў БССР|рэпрэсый]] акадэмія згубіла шмат сваіх супрацоўнікаў. З 139 асьпірантаў, якія былі ў 1934, засталося толькі шасьць чалавек. У 2002 годзе Акадэмія аграрных навук Рэспублікі Беларусь уключаная ў склад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, утварыўшы аддзяленьне аграрных навук<ref>[http://nasb.gov.by/bel/organizations/departments/oagro.php Аддзяленне аграрных навук] Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Апошняе абнаўленне: 22.1.2012</ref>.
 
Па стане на кастрычнік [[2012]] году ў Акадэміі навук Беларусі працавала больш за 16 тысячаў дасьледнікаў, тэхнікаў, дапаможнага і абслуговага пэрсаналу. Сярод іх больш за 2500 дактароў і кандыдатаў навук<ref>А. Успенскі. [http://ictt.by/Docs/2012/10/2012-10-25_01/presentations/Uspenskiy__Baku__2012-10-23.ppt Трансфер технологий в Республике Беларусь: состояние, проблемы и перспективы] Даклад на Міжнародным семінары «Трансфер інавацыйных техналёгій» (23-24 красавіка 2012 г., Баку)</ref>.