Розьніца паміж вэрсіямі «Бясхвостыя»

70 байтаў выдалена ,  2 гады таму
д
афармленьне
д (Removing Link FA template (handled by wikidata) - The interwiki article is not featured)
д (афармленьне)
'''Бясхвостыя''' ([[лаціна|лацінская назва]]: ''Anura'') — найбуйнейшы [[атрад (біялёгія)|атрад]] [[земнаводныя|земнаводных]], які налічвае каля 5 тысяч [[від (біялёгія)|відаў]]. Большасьць бясхвостых характарызуюцца кароткім целам, перапончатымі пальцамі рук альбо ног, вытарашчанымі [[вока|вачамі]] й адсутнасьцю [[хвост|хваста]]. Яны шырока вядомыя як добрыя скакуны, а таксама многімі [[анатомія|анатамічнымі]] характарыстыка, як то асабліва доўгія, магутныя ногі, якія зьяўляюцца прыстасаваньнямі для паляпшэньня прадукцыйнасьці скачкоў. З-за сваёй прапушчальнай скуры, бясхвостыя часьцяком жывуць у паўводных альбо вільготных месцах, але лёгка рухаюцца й на сушы. Як правіла, яны адкладаюць яйкі ў [[лужына]]х, [[сажалка]]х або [[возера|азёрах]], і іхныя лічынкі, званыя [[апалонік (лічынка)|апалонікамі]], маюць [[жабры]] й разьвіваюцца ў вадзе. Дарослыя прадстаўнікі бясхвостых зьяўляюцца драпежнікамі, у іхны рацыён звычайна ўваходзяць пераважна [[суставаногія]], [[колцавыя чарвякі]] й [[бруханогія малюскі]]. Бясхвостыя найбольш прыкметныя сваімі цокатам, які можа пачуць ноччу альбо днём, у асноўным падчас іхняга шлюбнага пэрыяду.
 
Бясхвостыя жывуць ад трапічных да субарктычных рэгіёнаў, але большасьць відаў сустракаюцца ў трапічных дажджавых лясах. Усяго апісана звышбольш за 5 тысячаў відаў. Тым ня менш, папуляцыі некаторых відаў бясхвостых значна зьніжаецца. Бясхвостыя маюць важнае [[экалёгія|экалягічнае]] значэньне. Акрамя таго яны ў некаторых культурах ўжываюцца чалавекам у якасьці прадуктаў харчаваньня й знаходзяцца ў статусе хатніх жывёлаў. У гутарковым маўленьні прадстаўнікоў гэтага атраду абагульнена называюць [[жаба]]мі.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Anura|выгляд=міні}}
* [http://amphibiaweb.org/ Сайт прысьвечаны амфібіям]. {{ref-en}}
 
{{Накід:Заалёгія}}
 
[[Катэгорыя:Бясхвостыя амфібіі]]
159 567

зьменаў