Вікінгі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Vikings?oldid=852249584
Радок 1:
[[Файл:Vikings_approaching_Winchester.gif|міні|Вікінгі]]
'''Ві́кінгі''' — скандынаўскія дасьледнікі, ваяры, гандляры і [[піраты]], якія рабілі набегі і калянізавалі абшары [[Эўропа|Эўропы]] з канца VIII і да пачатку XI стагодзьдзя<ref>Roesdahl, Else. The Vikings. Penguin, 1998. {{ISBN|0-14-025282-7}} {{Ref-en}}</ref>. З дапамогай сваіх караблёў — [[дракар]]аў — яны дасягалі [[Канстантынопаль|Канстантынопалю]] і [[Волга|Волгі]] на ўсходзе, [[Ісьляндыя|Ісьляндыі]], [[Грэнляндыя|Грэнляндыі]] і [[Ньюфаўндлэнд (востраў)|Ньюфаўндлэнду]] на захадзе. У паўночнай Эўропе пэрыяд іх набегаў вядомы як Эпоха вікінгаў. Гэты пэрыяд характарызуецца шырокім распаўсюджваньнем скандынаўскай культуры, пры адначасовым моцным уплывам зьнешняй культуры ў самой Скандынавіі, з глыбокімі наступствамі разьвіцьця ў абодвух напрамках.
 
У заходняй Эўропе вікінгаў называлі «нарманамі», а на тэрыторыях сучаснай Беларусі — «варагі», «русь» альбо «сьвеі»<ref>[[Андрэй Катлярчук]]. «Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў». Менск, Энцыклапедыкс. — 2002</ref>.
Радок 6:
Расейскі [[акадэмік]] [[Міхаіл Ламаносаў]] пісаў:
{{Цытата|«…Варягами назывались народы, живущие по берегам Варяжского моря; итак, россы или русь только при устьях реки Немени или Русы имели имя варягов, а простираясь далее к востоку и югу, назывались просто руссы или россы <…> варяги-русь были те же с живущими далее к югу и им смежными белороссийцами, где ныне Новгородек, воеводства Минское, Мстиславское, Вытепск и Полоцк, а от Полоцка простирались и до Старой Русы»|Міхаіл Ламаносаў|<ref>[http://feb-web.ru/feb/lomonos/texts/lo0/lo6/lo6-0252.htm М. Ломоносов «ЗАМЕЧАНИЯ НА ДИССЕРТАЦИЮ Г.-Ф. МИЛЛЕРА „ПРОИСХОЖДЕНИЕ ИМЕНИ И НАРОДА РОССИЙСКОЙ“»]</ref>.}}
 
Папулярныя, сучасныя ўяўленьні пра вікінгаў, якія ставяцца да іхных сучасных нашчадкаў і жыхароў сучаснай Скандынавіі, часта моцна адрозьніваюцца ад складанай карціны, якая ўзьнікае з археалягічных і гістарычных крыніц. Рамантызаваныя ўяўленьні пра вікінгаў як высакародных дзікуноў пачалі зьяўляцца ў XVIII стагодзьдзі, і шырока распаўсюдзіліся на працягу XIX стагодзьдзя — пэрыяду адраджэньня інтарэсу да вікінгаў<ref>Johnni Langer, ''«The origins of the imaginary viking»'', Viking Heritage Magazine, Gotland University/Centre for Baltic Studies. Visby, n. 4, 2002.</ref>. Сучасныя папулярныя ўяўленьні пра вікінгаў, як правіла, заснаваныя на культурных клішэ і стэрэатыпах, якія абцяжарваюць сучасную ацэнку спадчыны вікінгаў. Гэтыя ўяўленьні не заўсёды дакладныя, гэтак, напрыклад, няма ніякіх доказаў таго, што яны насілі рагатыя шаломы.
 
== Культура ==
Розныя крыніцы асьвятляюць культуру, дзейнасьць і перакананьні вікінгаў. Большасьць сучасных літаратурных і пісьмовых крыніцаў пра вікінгаў паходзяць зь іншых культур, якія былі ў кантакце зь імі<ref>[http://en.natmus.dk/historical-knowledge/denmark/prehistoric-period-until-1050-ad/the-viking-age/expeditions-and-raids/written-sources/ ''«Written sources shed light on Viking travels»'']. National Museum of Denmark.</ref>. Зь сярэдзіны XX стагодзьдзя, археалягічныя знаходкі пабудавалі больш поўную і збалянсаваную карціну жыцьця вікінгаў. Археалягічныя зьвесткі асабліва багатыя і разнастайныя. Яны забясьпечваюць веды пра іхныя сельскія і гарадзкія паселішчы, рамёствы і вытворчасьці, караблі і ваеннай тэхнікі, гандлёвых сетак, а таксама іхных язычніцкіх і хрысьціянскіх рэлігійных артэфактаў і практык.
 
== Глядзіце таксама ==