Сьпіртовы напой: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Беларусь: +Спасылка
W (гутаркі | унёсак)
Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
Радок 3:
 
У [[2013]] г. сьпіртовыя напоі ўжывала меншасьць [[насельніцтва Зямлі]] (38,3%), зь якой ад выпіваньня сканала 3,3 млн чалавек. Гадавое спажываньне на кожнага чалавека ва ўзросьце ад 15 год склала 6,2 [[Літар|літра]] чыстага сьпірту. Выпіваньне прывяло да 7,6% сьмерцяў сярод [[мужчына]]ў і 4% — сярод жанчынаў. Палова спажываньня прыпадала на моцныя напоі, 35% — на піва, 8% — на [[віно]]<ref name="с"/>.
 
== Супрацьпаказаньні ==
Супрацьпаказаньнем для прыёму нават малой дозы сьпіртовага напою ёсьць: нэрвовадушэўная хвароба, траўма, [[кантузія]], удар галаўнога мозгу, хвароба [[Нырка|нырак]] і печані, [[цукровы дыябэт]] і [[цяжарнасьць]]. Узрост да 21 году таксама служыць супрацьпаказаньнем празь неразьвітасьць [[Імунная сыстэма|імуннай сыстэмы]] арганізму<ref name="а">{{Артыкул|аўтар=Сьвятлана Барысенка.|загаловак=Безумоўная шкода «градусаў»|спасылка=|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=2 жніўня 2013|нумар=[http://zviazda.by/be/number/gazeta-pdf-142-27507-ot-02082013 142 (27507)]|старонкі=[http://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2013/08/1375449224_6.pdf 6]|issn=1990-763x}}</ref>.
 
== Уплыў на здароўе ==
Прыём 40 грамаў [[этанол]]у (100 грамаў [[Гарэлка|гарэлкі]] = 2 [[Чарка|чаркі]]) выклікае абмярцьвеньне 7500 [[вуза]]ў галаўнога мозгу, бо этанол усмоктваецца ў [[кроў]] без папярэдняга ператраўліваньня. Прыём 80 грамаў этанолу запавольвае працу галаўнога мозгу цягам содняў і парушае тармажэньне неабдуманых учынкаў. Каля 20% этанолу ўсмоктваюцца ў кроў празь сьценкі [[страўнік]]а, чым разбураюць яго [[Сьлізьніца|сьлізьніцу]] і выклікаюць пагрозу [[Язвавая хвароба|язвы]]. [[Печань]] перапрацоўвае каля 95% этанолу, які трапіў у кроў, у адкладзены тлушч ([[атлусьценьне]]). Частае ўжываньне сьпіртовых напояў прыводзіць да аслабленьня [[цягліца]]ў, абязводжваньня і заўчаснага старэньня скуры, валасоў і [[Пазногаць|пазногцяў]], стойкага пашырэньня ссудзінаў і пачырваненьня [[Скура|скуры]]. [[Працягласьць жыцьця]] пітушчых людзей скарачаецца на 15 гадоў. У [[дзіця]]чым і [[Падлетак|падлеткавым]] узросьце нават рэдкае выпіваньне малой дозы сьпіртовага напою можа выклікаць разлад [[Цэнтральная нэрвовая сыстэма|цэнтральнай нэрвовай сыстэмы]]. Ужываньне сьпіртовых напояў ва ўзросьце да 20 гадоў прыводзіць да [[алькагалізм]]у ў блізу 80% выпадкаў. Гэта тлумачыцца перабудовай хімічнай і электрычнай дзейнасьці лімбічнай сыстэмы [[Галаўны мозаг|галаўнога мозгу]]. Частае ўжываньне алькаголю таксама служыць прычынай [[Кардыяміяпатыя|кардыяміяпатыі]], якая часьцей сустракаецца сярод [[мужчына]]ў і праяўляецца [[задышка]]й, павышанай стамляльнасьцю і [[Боль|болем]] у грудзях пры цялеснай нагрузцы<ref name="а"/>.
 
== Віды ==
* ''Слабы'' (мацунак да 8 градусаў): [[бражка]], [[буза]] і [[піва]]).
* ''Сярэдні'' (9—20 градусаў): вінаграднае і [[пладова-ягаднае віно]], [[наліўка]]<ref name="а"/>.
* ''Мяшаны'' ([[глінтвайн]], [[кактэйль]] і [[крушон]]). Гатуецца непасрэдна перад спажываньнем.
* ''[[Моцныя сьпіртныя напоі|Моцны]]'' ([[віскі]], [[гарэлка]], [[джын]], [[каньяк]], [[лікёр]], [[наліўка]], [[настойка]] і [[ром]]). Прыгатаваньне ўлучае разбаўленьне. У [[мацаванае віно]] для патрэбнага [[Мацунак напояў|мацунку]] сьпірт наадварот дадаюць. Толькі ''сталовае сухое'' белае і [[чырвонае віно]] зьмяшчае сьпірт выключна прыроднага [[Закісаньне|зброджваньня]]<ref name="б">{{Кніга|аўтар=|частка=Алькагольныя напіткі|загаловак=[[Беларуская энцыкляпэдыя]] ў 18 тамах|арыгінал=|спасылка=|адказны=гал.рэд. [[Генадзь Пашкоў]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=[[Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі]]|год=1996|том=1|старонкі=262|старонак=552|сэрыя=|isbn=985-11-0036-6|наклад=10 000}}</ref>.
 
{| class="wikitable" style="text-align:center;"