Язэп Руцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 66:
У ліпені 1608 Кіеўскі мітрапаліт [[Іпаці Пацей]] намінаваў Язэпа Руцкага сваім намесьнікам у [[Манастыр Сьвятой Тройцы ў Вільні|Віленскім манастыры Сьвятой Тройцы]], што выклікала канфлікт зь ераманахамі — [[Самуэль Сянчыла|Самуэлем Сянчылам]] і [[Баўтрамей Рашкоўскі|Баўтрамеем Рашкоўскім]]. У 1609 прызначаны архімандрытам [[Манастыр Сьвятой Тройцы ў Вільні|Віленскага Траецкага манастыра]], мусіў абараняць яго ад нападаў праваслаўных. За місіянэрскую дзейнасьць Я. Руцкага віленскі месьціч [[Максім Шэмбель]] учыніў на яго замах.
 
Схіліў да ўніяцтва [[Рыгор Трызна|Рыгора Трызну]] й [[Ян Мялешка|Яна Мялешку]]. Зь іх дапамогаю разам з [[Язафат Кунцэвіч|Язафатам Кунцэвічам]] заснаваўстварыў уніяцкія манастыры ў [[БыценьБыценскі манастыр|Быцені]], [[Жыровіцкі манастыр|Жыровічах]], [[Наваградак|Наваградку]]. 16 лістапада 1611 архімандрыт Язэп Руцкі абраны на каад’ютара Кіеўскага ўніяцкага мітрапаліта. 16 чэрвеня 1613 як каад’ютар Кіеўскага мітрапаліт атрымаў прывілей і быў высьвячаны на біскупа Галіцкага. Далучыў да уніі [[Менскі Ўзьнясенскі манастыр]].
 
Пасьля сьмерці Іпація Пацея ў 1613 стаў 3-м уніяцкім мітрапалітам Кіеўскім. 8 жніўня 1613 г. атрымаў годнасьць архібіскупа-мітрапаліта Кіеўскага. 5 красавіка 1614 атрымаў булу ад папы Рымскага [[Павал V|Паўла V]], паводле якой быў зацьверджаны Кіеўскім уніяцкім мітрапалітам.
 
Яго галоўнай заслугай зьяўляецца рэфармаваньне ўсходняга манаства і заснаваньне ў 1617 [[Ордэн базылянаў сьвятога Язафата|Ордэну базылянаў]]. ДзякуючыДа ягогэтага часу Зьяднаная (унійная) Царква мела ўжо сваю супольнасьць манахаў у пяці манастырах, якія падтрымлівалі місійныя намаганьні мітрапаліта Язэпа Руцкага і архімандрыта Язафата Кунцэвіча. Гэта былі манастыры ў Вільні, Быцені, Жыровічахы, Наваградку і Менску, дзе пражывала каля ста манахаў. Уласна яны былі пакліканыя для ажыцьцяўленьня пляну мітрапаліта Язэпа Руцкага па адраджэньні заняпалай Усходняй Царквы і для працы над падвышэньнем асьветы сярод вернікаў грэцкага абраду. У Вільні, Наваградку і ў Менску былі адкрытыя школы для моладзі, у Жыровічах адноўлена паломніцкае месца, а ў манастыры ў Быцені пад духоўным кіраўніцтвам айцоў езуітаў створаны навіцыят і распачалася фармацыя тых, хто абраў для сябе шлях манаства і служэньня еднасьці. Дзякуючы намаганьням мітрапаліта Язэпа Руцкага, Зьяднаная Царква перад яго сьмерцю мела на 1636 год 160 манахаў у 36 манастырах (пераважна на землях сучаснай Беларусі). Пры ім Уніяцкая Царква па-сапраўднаму ўмацавалася і пачала разьвівацца.
 
Мітрапаліт Язэп Руцкі памёр у манастыры ў Дэрмані на Валыні. Ён быў пахаваны ў Вільні, дзе яго магіла стала аб’ектам глыбокай пашаны. У 1655 годзе, пасьля захопу Вільні маскоўскімі войскамі, труну зь яго парэшткамі яны вывезьлі ў невядомым кірунку. У 1937 годзе Грэка-Каталіцкая Царква распачала падрыхтоўку да працэсу бэатыфікацыі мітрапаліта Язэпа Руцкага.