Розьніца паміж вэрсіямі «Савецкія рэпрэсіі ў Беларусі»

 
=== Літаратура ===
З 540—570 літаратараў, якія друкаваліся ў Беларусі ў 1920—1930-я гады XX стагодзьдзя, было рэпрэсавана ня менш за 440—460 (80%), у тым ліку [[Алесь Дудар]], [[Міхась Чарот]], [[Тодар Кляшторны]], [[Андрэй Мрый]] ды мноства іншых вядомых аўтараў. Калі ўлічваць аўтараў, вымушаных зьехаць з радзімы, то пад рэпрэсіі падпалі ня менш за 500 (90%), чвэртка ўсёй колькасьці літаратараў (2000), рэпрэсаваных у СССР<ref>{{Літаратура/Даведнік Маракова|РЛ|1|0|РЛ1-3|РЛ1-3}} [http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/pradmova.html]</ref>. Паводле ўспамінаў беларускага празаіка [[Кузьма Чорны|Кузьмы Чорнага]]:
 
{{цытата|У яжоўскай турме ў Менску ўвосень 1938 году мяне саджалі на кол, білі вялікім жалезным ключом па галаве і палівалі зьбітае месца халоднай вадой, паднімалі і кідалі на рэйку, білі паленам па голым жываце, устаўлялі ў вушы папяровыя трубы і раўлі ў іх на ўсё горла, уганялі ў камэру з пацукамі<ref name="Chorny">[http://1863x.com/stalin-must-end/ Почему бессмысленно искать хорошее в советском прошлом?] // 1863x.com {{Ref-ru}}</ref>.|[[Кузьма Чорны]]}}
Ананімны ўдзельнік