Валынцы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 58:
Упершыню Валынцы ўпамінаюцца ў пачатку XVII ст., калі [[Сьпіс каралёў польскіх|кароль]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Стэфан Баторы]] перадаў іх [[Полацкі езуіцкі калегіюм|Полацкаму езуіцкаму калегіюму]] з мэтаю заснаваньня тут духоўнай сэмінарыі. Паселішча ўваходзіла ў склад [[Полацкае ваяводзтва|Полацкага ваяводзтва]].
 
[[Файл:Vałyncy. Валынцы (N. Orda, 1875-76) color corrected.jpgзначакjpg|значак|[[Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар дамініканаў (Валынцы)|Касьцёл Сьвятога Юр'я і кляштар дамініканаў]]. [[Напалеон Орда|Н. Орда]], 1875—76 гг.]]
 
У XVIII ст. Валынцы знаходзіліся ў валоданьні Забельскіх-Шчытаў, якія ў 1716 годзе збудавалі непадалёк ад мястэчка драўляны касьцёл Сьвятога Юр’я. У 1731 годзе пры касьцёле пачаў дзейнічаць кляштар дамініканаў<ref>{{Літаратура/Каталіцкія храмы Беларусі (2008)|к}} С. 396.</ref>. У 1746 годзе [[Сьпіс каралёў польскіх|кароль]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Аўгуст Сас]] надаў мястэчку прывілей на штогадовыя кірмашы<ref>Łopaciński A. Wołynce // {{Літаратура/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|13к}} S. [http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_XIII/935 935].</ref>. У 1749—1766<ref name="kul397">{{Літаратура/Каталіцкія храмы Беларусі (2008)|к}} С. 397.</ref> гадох манахі-дамініканы збудавалі пышны архітэктурны комплекс — мураваны касьцёл і кляштар з аптэкай (вядомы як Забельскі касьцёл паводле назвы суседняга фальварку), а таксама школу для шляхецкіх і мяшчанскіх дзетак. Кіраваў будоўляй вядомы віленскі архітэктар [[Ян Гляўбіц]]. Пры кляштары ўтварыўся першы ўва Ўсходняй Эўропе школьны тэатар<ref>Дзядзінкіна С. [http://www.ng.by/ru/issues?art_id=27853 Чый летапіс цікавейшы?] // «Народная газета» № 28 (5694), 9 сьнежня 2008.</ref>.