Франсіска Гоя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Радок 9:
|Дата сьмерці = {{Памёр|15|4|1828}}
|Месца сьмерці = [[Бардо]], [[Францыя]]
|Нацыянальнасьць = [[гішпанцы|гішпанец]]
|Заняткі = [[жывапіс]]
|Пратэжаваньне =
Радок 18 ⟶ 17:
|Уплыў на =
}}
'''Франсы́ска Хасэ́ дэ Го́я і Люсье́нтэс''' ({{мова-es|Francisco José de Goya y Lucientes}}; [[30 красавіка]] [[1746]], [[Фуэндэтодэс]] каля [[Сарагоса|Сарагосы]] — [[15 красавіка]] [[1828]], [[Бардо]]) — каралеўскі мастак пры двары гішпанскіх каралёў [[Карляс III (кароль Гішпаніі)|Карляса ІІІ Бурбона]], [[Карл IV (кароль Гішпаніі)|Карла IV Бурбона]] і [[Фэрдынанд VII|Фэрдынанда VII Бурбона]].
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся Франсыска Гоя ў невялікім паселішчы Фуэнтэтодэс у правінцыі [[Арагон]]. Быў сынам Хасэ Гоя і доньні Грацыі Вінцэнты Лусьентэс. Яго бацька ў гэты час кінуў працу майстра-пазалотніка (якой займаўся да гэтага ў [[Сарагоса|Сарагосе]]) і заняўся сельскай гаспадаркай. Маці паходзіла з абяднелага вядомага гішпанскага роду, якая мела невялікія кавалкі зямлі ў Фуэнтэтодэсе. З [[1760]] году сям’я перасялілася ў Сарагосу, а Хасэ Гоя зноў заняўся залачэньнем. Акрамя Франсыска ў сям’і было яшчэ пяцёра дзяцей.
 
Мясцовы ксёндз зьвярнуў увагу на здольнасьці хлопца і ўладкаваў яго ў касьцёльную мастацкую і дэкаратарскую школу дона Хасэ Люсана і Марсінэза. Тут Франсыска, капіюючы творы старажытных мастакоў, навучыўся мастацкаму рамяству.
 
У [[1763]] годзе Гоя праз скандал, зьвязаны зь яго ўдзелам у бойцы, быў вымушаны пераехаць у [[Мадрыд]]. Ва ўзросьце сямнаццаці гадоў спрабаваў паступіць у ''Акадэмію Сан Фэрнанда'' ў Мадрыдзе, якой у гэты час кіраваў [[Чэхі|чэх]] [[Антон Рафаэль Мэнгз]], які быў прыхільнікам [[клясыцызм]]у. Мэнгз варожа ставіўся да вялікага [[вэнэцыя]]нскага мастака ''Джаваньні Батыста Цьепола'', які афармляў фрэскамі тронны пакой у каралеўскім палацы ў Мадрыдзе ў стылю і колерах [[Позьняе барока|позьняга барока]]. Але праца Ц’епола захапіла Гою, што перашкодзіла яму трапіць у Акадэмію. Мэнгз прызнаваў толькі мастакоў, якія капіравалі яго мастацтва, ці творы антычных аўтараў. Аднолькава скончылася для Гоі другая спроба трапіць у Акадэмію праз тры гады. Пасьля гэтай няўдачы Франсыска Гоя паступіў у школу ''Франсыска Баю'' — прыдворнага мастака, дзе капіраваў антычныя творы. Праз гэты шлях Гоя атрымаў значны вопыт мастацтва, але пакуль ня змог рэалізаваць уласнага таленту.
 
У [[1770]] годзе Гоя пераехаў у [[Італія|Італію]]. Там ён наведаў [[Мілян]], [[Балёньня|Балёньню]] і [[Нэапаль]], а потым надоўга затрымаўся ў [[Рым]]е. У Рыме вучыўся ў мастака ''Тадэа Палако''. У красавіку [[1771]] году ён узяў удзел у конкурсе, абвешчаным ''Акадэміяй Вытанчаным Мастацтваў'', у [[Парма|Парме]]. Яго праца, названая «''Ганібал, які аглядае зямлю Італіі з вяршыні Альпаў''», атрымала другую ўзнагароду, якая была прызначана за калярыстыку. Вярнуўся ў [[Гішпанія|Гішпанію]], як прызнаны ў Італіі мастак. Хутка Гоя атрымаў прапанову маляваньня фрэскаў у касьцёле ''Nuestra Señora del Pilar'' у Сарагосе. Яго эскіз быў прыняты, а ў [[1772]] годзе скончаная праца атрымала прызнаньне майстраў. У наступным годзе Франсыска Гоя ажаніўся з ''Хасэфай'' Баю, сястрой вядомага мастака і даўняга сябра Гоі. У сям’і нарадзіліся пяцёра дзяцей, але выжыў толькі адзін хлопчык — ''Хаўер''.
 
Франсыска Баю прывёў Гою ў каралеўскую мануфактуру [[арас]]аў ''Санта Барбара''. Мануфактурай кіраваў ''Мэнгз'', які даў заданьне новаму мастаку выканаць сэрыю твораў для [[габэлен]]аў. Гоя выканаў трыццаць праектаў на працягу чатырох гадоў і атрымаў значную грашовую ўзнагароду, а таксама вядомасьць у Гішпаніі. Наступным заказам стала сэрыя карцінаў паводле партрэтаў [[Дыеґа Вэласкес]]а. У [[1780]] годзе Гоя быў аднагалосна прыняты ў ''Акадэмію Сан Бэрнарда''. Як новасьпечаны акадэмік Франсыска Гоя ўзяў удзел у мастацкім канфлікце са сваім сябрам ''Франсыска Баю''. Канфлікт стаў вельмі балесным з-за таго, што жонка Гоі стала на бок брата. У наступным годзе памерлі бацька і сястра Рыта.
[[Файл:Francisco de Goya y Lucientes 054.jpg|міні|200пкс|зьлева|Сям’я Карла IV]]
У [[1783]] годзе Гоя выехаў у [[Арэнас дэ Сан Пэдра]], дзе па загаду дона ''Люіса'' (брата караля ''Карла ІІІ'') напісаў партрэт ягонай сям’і. Хутка сам кароль пажадаў мець свой партрэт пэндзлю мастака. Прызнаньне таленту Гоі каралеўскай сям’ёй стала пачаткам неверагоднай папулярнасьці мастака. Усе жадалі мець партрэт, намаляваны каралеўскім мастаком. Хутка, у [[1786]] годзе Франсыска Гоя афіцыйна стаў каралеўскім мастаком, а ў [[1789]] годзе, ужо па загаду караля ''Карла IV'', прыдворным мастаком. Па загаду караля Гоя маляваў габэлены. Яму не падабалася гэта праца, як нявартая каралеўскага мастака, але ня мог супрацьстаяць свайму заступніку, рызыкуючы кар’ерай. У гэты час быў створаны вядомы габэлен «''Лялька''». Гоя стаў багатым і вядомым мастаком. Навучыўшыся [[Француская мова|францускай мове]], ён пачаў падпісваць свае творы як «''Francisco de Goya''». Аднак для самога мастака гэты пэрыяд жыцьця быў нешчасьлівы, таму што ён лічыў, што марнуе свой талент на глупствы. Створаныя ў гэты пэрыяд па загаду караля габэлены былі напісаныя ў стылі ''сэнтымэнтальнага ракако''. Карціны Гоі, напрыклад партрэт ''Сэбастыяна Мартынэза'', вельмі адрозьніваліся па стылі выкананьня ад габэленаў.
 
Ашаламляльны посьпех скончыўся з хваробай у [[1792]] годзе. Мастак амаль цэлы год змагаўся са сьмерцю, паралічом і [[сьлепата|сьлепатой]]. Выздаравеў Гоя толькі часткова, да канца жыцьця ён застаўся глухім, але гэта спрыяла яшчэ большай вастрыні зроку. Праз год Гоя вярнуўся да маляваньня. У [[1795]] годзе, пасьля сьмерці свайго сябра ''Франсыска Баю'', Гоя стаў дырэктарам Акадэміі Сан Фэрнанда.
 
У наступным годзе Франсыска Гоя напісаў партрэт ''Марыі дэль Піяр Тэрэсы Каетаны дэ Сыльва і Альварэз дэ Таледа'' (13 княгіні Альба), у якую закахаўся. Княгіня лічылася самай прыгожай жанчынай Гішпаніі. Пасьля сьмерці князя Альбы мастак правёў шмат часу ў [[Санкулар]] у [[Андалюзія|Андалюзіі]] разам з княгіняй. У гэты час былі створаны карціны, якія Гоя называў лёгкімі эскізамі.
 
У [[1797]] годзе Гоя вярнуўся ў Мадрыд і стварыў сэрыю з 80 карцінаў «''Капрызы''», скончаную ў [[1799]] годзе. У гэты час распачаўся новы этап у ягонай творчасьці.
 
У [[1800]]—[[1801]]1800—1801 гадах Гоя намаляваў партрэт каралеўскай сям’і (сям’я ''Карла IV''), які лічыцца шэдэўрам партрэтыстыкі ўсіх часоў. Адначасова ён маляваў партрэты шматлікіх арыстакратаў, іх жонак і дзяцей. У гэты пэрыяд узьніклі і два вядомых твора Гоі «''Маха распранутая''» і «''Маха апранутая''» намаляваныя ў [[1805]] годзе пана загадузагад каралеўскага міністра.
У [[1808]] годзе пачалася акупацыя Гішпаніі [[Напалеон I Банапарт|напалеонаўскімі войскамі]], якія зьверглі гішпанскую манархію. У гэтым годзе ўзьнікла карціна «''Калос''» (ці ''Паніка''), але аўтарства Гоі аспрэчваецца. Іншай вядомай карцінай зьяўляецца «''Расстрэл мадрыдзкіх паўстанцаў''», які быў намаляваны толькі ў [[1814]] годзе пасьля заканчэньня францускай акупацыі і прыходу да ўлады ''Фэрдынанда VІІ''.
 
Пасьля адыходу французаў Гою пачалі падазраваць у супрацоўніцтве з акупантамі, і ён вымушаны быў пакінуць Мадрыд у [[1819]] годзе, пераехаўшы ў свой дом ''Quinta del Sordo''. Там пасяліўся з апошняй жанчынай свайго жыцьця, маладой ''Леакадыяй Салінай'', і іх дачкой ''Марыяй дэль Расарыяй''. У канцы 1819 году, Франсыска Гоя перажыў чарговы прыступ хваробы, пасьля якой у яго аднялася рука. У гэты час былі створаны самая таямнічая і пэсымістычная нізка фрэсак, якая была названая «''Чорныя карціны''» ([[1820]]—[[1824]]1820—1824), якія потым былі перанесены ў [[Прада (музэй)|Музэй Прада]].
 
У [[1824]] годзе 78-гадовы Гоя пакінуў Quinta del Sordo і Гішпанію і пераехаў у [[Бардо]] разам з 36-гадовай Леакадыяй і 10-гадовай Марыяй дэль Расарыяй. Тут былі створаны некалькі вядомейшыхнайвядомейшых твораў. Франсыска Гоя памёр [[15 красавіка]] [[1828]] году.
 
Час паказаў, што Франсыска Гоя быў самым значным гішпанскім мастаком часоў так званага гішпанскага «залатога стагодзьдзя».
Радок 81 ⟶ 80:
 
=== Сэрыі афортаў ===
* ''«[[Капрычас]]»'',[[1797]]—[[1798]] 1797—1798 — твор на 80 аркушах з камэнтарамі, які раскрывае пачварнасьць маральных, палітычных і духоўных асноваў гішпанскага «старога парадку»;
* ''«Таврамахія»'', [[1815]] — выдадзены ў [[1816]] у [[Мадрыд]]зе;
* ''«Бедзтва войны»'', [[1810]]—[[1820]]1810—1820 — 82 аркушы, выдадезны ў [[1863]] у [[Мадрыд]]зе), выкананыя збольшага ў пэрыяд народна-вызваленчых войнаў супраць напалеонаўскага нашэсьця і першай гішпанскай рэвалюцыі ([[1808]]—[[1814]]1808—1814);
* ''«Дыспаратэс»'' (''«Дзівацтвы»''), [[1820]]—[[1823]]1820—1823 — 22 аркушы, выдадзеныя ў [[1863]] у [[Мадрыд]]зе пад назвай ''«Los Proverbios»'' (''«Прытчы»'', ''«Прыказкі»'')<ref>[http://www.goya-art.ru/page5/3/ «Диспаратес»]</ref>.
 
== Фільмаграфія ==
Радок 93 ⟶ 92:
 
== Крыніцы ==
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
== Літаратура ==
Радок 99 ⟶ 98:
* Пракоф’еў В. Н., «Капрызы» Гойі, М., 1970;
* Cardera, Valentin. Biografia de D.Francisco Goya, pintor. El Artista, 2 1835
* El Libro de Los. CAPRICHOS. Francisco de Goya. Мадрид. 1999. {{ISBN |84-87317-82-0}}
* Mayer A., Francisco de Goya, Munch., 1923;
* Klingender F. D., Goya in the democratic tradition, L., 1948, 2 ed., N. Y., 1968;
Радок 111 ⟶ 110:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Francisco de Goya y Lucientes}}
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Гоя, Франсыска}}
 
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гішпаніі]]
[[Катэгорыя:Гішпанскія мастакі і мастачкі]]
[[Катэгорыя:Глухія мастакі]]
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]]
[[Катэгорыя:Глухія мастакі]]