Шчасьце трэба берагчы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{Фільм |назва = Шчасьце трэба берагчы |арыгназва = Счастье надо беречь...'
 
д →‎Сюжэт: артаграфія
Радок 32:
На Віктара зьвяртаюць увагу ўсе вясковыя дзяўчыны, а асабліва Кацярына. Але Віктар любіць Ларысу і яна адказвае яму ўзаемнасьцю. Неўзабаве маладыя гуляюць вясельле. З гэтага часу Ларыса стала дапамагаць мужу, які сутыкаўся з цяжкасьцямі працы брыгадзіра (пачаў піць на працы) і спакусамі (падчас уборкі лёну ўзяў амаль усіх коней, каб прывезьці лес для новай хаты).
 
Вольга, дачка Шандыбовіча, знайшла ў бацькі акт аб неправамерным сьпісаньні сьвіней і паказала яго Ларысе. Калі Шандыбовіч даведаўся, што дачка ідзе супраць яго, ён выгнаў яе з хаты. Дзеяньні Віктара абмяркоўвалі на сходзе актыву [[камсамол]]у, дзе Вольга і Ларыса выступілі з абвінавачваньнямі супраць яго. Сумленная і прынцыповая калгасьніца Ларыса не магла скрываць праўду пра махінацыі мужа. Вярнуўшыся дадому, Віктар стаў вінаваціць жонку, што тая пайшла супраць яго, бо магла і прамаўчаць. У запале гневу выпаліў бацьку, што ён не бацька яму. Даніла пайшоў з дому ў ЗабалоццеЗабалоцьце да стрыечнай сястры, але ня змог дабрацца. Старога знайшлі на балоце і адвезлі ў Каменку ў медпункт. Калі ён даведаўся, што Ларыса цяжарная, адразу вырашыў ехаць дадому.
 
Віктар таксама пайшоў з дому. Праз нейкі час ён прыйшоў да старшыні калгаса з пакаяньнем. Старшыня параіў вяртацца дадому, стаць на калені перад бацькам і жонкай і прасіць у іх прабачэньня. Калі яны даруюць, то і ён даруе. Віктар цалкам парваў усе кантакты з Шандыбовічам і прыйшоў дадому прасіць ва ўсіх прабачэньня.